Нашай зямлі - агульны клопат
Жыхары сельсавета актыўна ўдзельнічаюць у работах па добраўпарадкаванні тэрыторый.
А пачалі вяскоўцы з уборкі парка і добраўпарадкавання вуліцы Драздовіча ў аграгарадку Лясное. Шмат зроблена вакол воінскіх пахаванняў і помнікаў ахвярам фашызму. Дарэчы, на тэрыторыі сельсавета 23 воінскія пахаванні і 15 памятных месцаў.
Свой уклад у агульную справу ўнеслі і жыхары аграгарадка Пясочнае: прыбрана прыбярэжная паласа ракі Нёман.
У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі ў вёсцы Думічы знесены дом пасля пажару, а ў аграгарадку Пясочнае – яшчэ і абгарэлы хлеў. А жыхары ўсіх населеных пунктаў сельсавета прыводзяць у парадак свае двары і прысядзібныя ўчасткі.
«вясновыя матывы»
Вясна – час, калі сэрца напаўняецца натхненнем. У гэтым не сумняваюцца ўдзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўны клубочак» Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. А доказам з’яўляецца выстава «Вясновыя матывы». Наведвальнікі змаглі ацаніць, з якім майстэрствам і талентам былі выкананы ўсе работы.
Канікулы з карысцю
Вясновыя канікулы ў Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці дзеці правялі з карысцю і ў бяспецы (на здымку).
Работнікі культуры падрыхтавалі насычаныя і разнастайныя мерапрыемствы: гадзіна бяспекі, музычныя гульні, творчыя кафэ, віктарыны пра прыроду, выставы, гульню «Крыжыкі-нулікі», турніры па настольных гульнях. Выдатна адпачыўшы, набраўшыся сіл, дзеці ўключыліся ў навучальны працэс.
Комментарии