Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Ад усяго сэрца віншуем вас з 35-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Мы аддаём даніну павагі і глыбокай удзячнасці воінам, якія сумленна і мужна выканалі свой воінскі і грамадзянскі абавязак, успамінаем і смуткуем па загінулых. Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з нашай памяці, яна застанецца ў гісторыі сведчаннем ратнай доблесці, сімвалам стойкасці і гераізму.
Вялікі дзякуй вам за праяўленыя адвагу і мужнасць падчас ваенных дзеянняў, за тое, што вы зрабілі і робіце для нашай краіны. Прыміце самыя лепшыя і шчырыя пажаданні, здароўя і шчасця вам, вашым родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, множацца добрыя і высакародныя справы на карысць нашага народа.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии