Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Бучатинского сельсовета

09.02.2024

«Кілаваты» да двара

Многія жыхары сельскіх населеных пунктаў раёна хацелі б ацяпляць сваё жыллё пры дапамозе электраэнергіі. Жыхарам вёскі Бучаціна пашанцавала: у рамках дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» ідзе рэканструкцыя электрычных сетак (на здымку) – плануецца абнавіць 8 км.

Няшчасныя сем’і: не прайсці міма

Галоўная задача, якая стаіць перад усімі суб’ектамі прафілактыкі, – як мага раней выявіць, заўважыць сямейнае няшчасце, захаваць дзіця ў біялагічнай сям’і і дапамагчы бацькам пачаць новае жыццё. Таму ў сем’і Бучацінскага сельсавета, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, наведваюцца члены назіральнай камісіі. У полі зроку – чатыры такія сям’і. У час сустрэчы з бацькамі праведзена прафілактычная гутарка, вызначаны меры па выпраўленні сітуацыі, намечаны мерапрыемствы па рабоце з
сям’ёй.

Круглы стол

Для работнікаў ЗАТ «Жыліхава» загадчык Жыліхаўскага сельскага дома культуры Наталля Радкевіч правяла круглы стол «Я – жыхар цвярозага горада». – Не сакрэт, што алкаголь знішчае ўсё жывое, ён забівае надзеі і мары пра будучыню, шчаслівае сямейнае жыццё, – падкрэсліла Наталля Валер’еўна.

Час гульняў і добрага настрою

На гадзіну настольнай гульні ў шашкі запрасілі падлеткаў у Жыліхаўскі сельскі дом культуры. Яны з вялікай адказнасцю і цікавасцю аднесліся да ўдзелу ў спаборніцтвах (на здымку). Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі, і зыход
гульні залежаў ад навыкаў сапернікаў. Асабліва хочацца вылучыць Валерыю Радаванаву і Мацвея Уласовіча, якія атрымалі перамогу ва ўсіх партыях, але і астатнія дзеці таксама малайцы.

Зарад бадзёрасці і добрага настрою атрымалі вяскоўцы і падчас правядзення эстафеты «Гульня дапаможа здароўе памножыць».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей