На пасяджэнні савета
Прагулы на працы, п’янкі і скандалы ў сям’і – менавіта гэтыя праблемы былі ў цэнтры ўвагі суб’ектаў прафілактыкі падчас пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку на базе Слабада-Кучынскага сельвыканкама. Усяго было выклікана шэсць чалавек, якія парушаюць правапарадак на тэрыторыі сельсавета. Як растлумачыла старшыня сельвыканкама Нэла Гусева, усе грамадзяне гэтай катэгорыі знаходзяцца пад пільным кантролем, з імі праводзіцца пастаянная работа. Дарэчы, некаторым людзям меры прафілактыкі ідуць на карысць.
Таксама праведзена выяздное пасяджэнне савета Старыцкай СШ па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Халакост ва ўспамінах
Да Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакосту ў Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе аформлена тэматычная выстава «Беларусь памятае» (на здымку) з выкарыстаннем фотаматэрыялаў, якія паказваюць жыццё і гібель яўрэяў у перыяд Другой сусветнай вайны. Таксама праведзена інфармацыйная гадзіна «Халакост. Трагедыя народа».
З клопатам і ўвагай
Валанцёры сярэбранага ўзросту сумесна з валанцёрамі Беларускага саюза жанчын і Капыльскага ТЦСАН дораць клопат і ўвагу лю-дзям старэйшага пакалення. Падчас наведвання Старыцкай участковай бальніцы пажылым уручалі прысмакі і паштоўкі. Галоўным падарункам для саміх валанцёраў сталі ўсмешкі на тварах адзінокіх пажылых грамадзян.
Комментарии