Гістарычныя падзеі 2 лютага
У 1348 годзе адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.
У 1386 годзе адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.
Хто нарадзіўся 2 лютага
1494 год: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта I Старога.
1536 год: Пётр Скарга, польскі каталіцкі тэолаг, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўніверсітэта.
1957 год: Аляксей Ляляўскі, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Джэймс Джойс і калумбійская спявачка Шакіра.
2 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яўфімія Вялікага, якога ў народзе называлі Яфім або Яўхім.
Гэты быў адзін з апошніх дзён, у які яшчэ маглі гуляць вяселле – неўзабаве пачнецца Вялікі пост, падчас якога гэта забаронена.
Лічыцца, што якое надвор'е 2 лютага, такое будзе і на Масленіцу. Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З'яўленне шэрані абяцае замаразкі.
Комментарии