Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Знаменитый государственный деятель БССР и СССР Исаак Рейнгольд - уроженец местечка Грозово

19.01.2024

Кожны, хто апынуўся ў цэнтры аграгарадка Грозава недалёка ад адміністрацыйнага будынка былога сельгаспрадпрыемства, а цяпер сельскага Дома культуры, напэўна заўважыць вялікі агароджаны валун. На гранітнай таблічцы надпіс на беларускай мове:

«У мястэчку Грозава нарадзіўся Ісак Ісаевіч Рэйнгольд, знакаміты дзяржаўны дзеяч БССР, СССР. 18.XI.1897–22.VIII.1936».

Сапраўды, у мястэчку Грозава ў сярэдзіне лістапада 1897 года ў яўрэйскай сям’і з’явіўся на свет Ісак Ісаевіч (Ісеевіч) Рэйнгольд.

Нарадзіўся Ісак, як бачым,  у яўрэйскай сям’і, але вучыцца пайшоў у Грозаўскае народнае вучылішча. Вучыліся ў ім будучыя генералы Іван Елізар’евіч Давідоўскі і Ігнат Цімафеевіч Сцефановіч, аднакласнікамі Рэйнгольда былі і іншыя яўрэйскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта Янкель Фішэрман, Броха Почарк, Генах Палееў, Гіся Бірштэйн, Рахіль Дукорская, Хайка Крыкштэйн. Але лёс многіх з іх склаўся трагічна. Гітлераўцы, як маладых, так і старых людзей, расстралялі ў яўрэйскім гета. А вось Іван Новік і Трафім Цімошак загінулі пад Берлінам. У вучылішчы выкладалі вопытныя настаўнікі Міхаіл Сабалеўскі, Сільвестр Нераненя (некаторыя іх нашчадкі і сёння жывуць у Грозаве), Мікалай Струкоўскі.

Ісак закончыць вучылішча «на выдатна», што дасць яму пуцёўку ў Мінскае рэальнае вучылішча. Затым лёс закіне яго ў  Петраград, дзе хлопец паступіць ва ўніверсітэт. Але рэвалюцыйныя падзеі не далі магчымасць працягваць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Ён вяртаецца ў Мінск і становіцца членам часовага камітэта бальшавікоў, а затым Мінскага Савета рабочых і сялянскіх  дэпутатаў.

Менавіта ў 1917 годзе, пасля  буржуазнай  рэвалюцыі, якая скінула з трона цара, у Мінску стала выпускацца беларуская газета «Звязда». Яе заснавальнікамі сталі наш зямляк І.І. Рэйнгольд, Р.В. Пікель, М. Гарэцкі і інш. Дарэчы, Максім Гарэцкі, адзін з працаўнікоў друкаванага органа, пісаў матэрыялы па-беларуску. Лёсы Рэйнгольда і Пікеля былі  цікавымі і непрадказальнымі. У 1919 годзе Рычард Вітольдавіч Пікуль стане рэдактарам «Звязды», а Ісак Ісаевіч Рэйнгольд будзе актыўным журналістам, аўтарам цэлага шэрагу цікавых артыкулаў, якія ён пісаў пад псеўданімам Рэнеў. Пазней, калі ў 1919 годзе ён зойме пост наркама фінансаў у часовым ура-дзе Дзмітрыя Жылуновіча (Цішкі Гартнага), Ісак сустрэнецца з Леніным і бу-дзе весці размову па ключавых эканамічных пытаннях Беларусі.

7001

У пачатку 1918 года германскія войскі наступалі на Мінск, і рэдакцыя газеты «Звязда» 20 лютага перабралася ў Смаленск. Яе рэдактарам на той час быў Мяснікоў. Але ў чужым горадзе газета пачала страчваць сваіх чытачоў, і расходы на яе выданне ўзраслі. Таму, зыходзячы з абставін, газета ператвараецца ў друкаваны орган Смаленскага камітэта кампартыі, і да яе пацягнуліся мясцовыя жыхары. Кватаравалі тут звяздоўцы 10 месяцаў, пакуль германскія войскі не былі выгнаны з Беларусі.

З 1 студзеня 1919 года І. Рэйнгольд разам з Дз. Жылуновічам, А. Чарвяковым і А. Мясніковым падпісалі Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, дзе абвяшчалася аб стварэнні беларускай рэспублікі ў складзе СССР. Ісак Рэйнгольд узначаліць наркамат фінансаў, а вось яшчэ адзін наш зямляк Дзмітрый Чарнушэвіч — наркамат унутраных спраў. Ва ўраджэнца Грозава хапала запалу і энергіі быць дэлегатам Усебеларускага з’езда Саветаў, членам ЦВК БССР і ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР. Затым, калі белапалякі пачалі наступленне на нашу краіну, Рэйнгольд ідзе ў Чырвоную Армію і займае там кіруючыя пасады. У 1920 годзе пад уплывам ідэй аб поўным вырашэнні нацпытання Рэйнгольд пасля адыходу ў мінулае рэспублікі Літбел прапанаваў Леніну ўтварыць беларуска-яўрэйскую рэспубліку, тым больш што ў Беларусі пражывала шмат яўрэяў, але яго план не быў прыняты. З 1921 па 1936 год таленавіты гаспадарнік узнімае эканоміку ў Данбасе, Маскве, Ульянаўску, Ташкенце. Працаваў Ісак Ісаевіч у наркамфіне СССР і нават начальнікам Паўднёва-Казахстанскага баваўнянага ўпраўлення ў Чымкенце. З гэтага горада на сваю бяду Рэйнгольд пераязджае ў Маскву, дзе лёс звядзе яго з даўнім сябрам і калегам па газеце «Звязда» Р. Пікелем. Яны апынуцца на лаве падсудных па адной справе. Прозвішча Рэйнгольда ў судовым прыгаворы абазначыцца пад нумарам 9, а Пікеля — 10. Згодна з прыгаворам яны будуць расстраляны. Пройдзе шмат часу, і былых звяздоўцаў справядліва рэабілітуюць з-за адсутнасці ў іх дзеяннях злачынства.

Вось такая таленавітая і шматгранная асоба нашага земляка, які ўнёс вялікі ўклад у нараджэнне рэспублікі. Ісак Рэйнгольд быў таксама адным з першых старшынь Віцебскага аблвыканкама, праславіўся як журналіст-«звяздовец» і ўнёс вялікі ўклад у развіццё эканомікі краіны. І каб не трагічны лёс, зрабіў бы яшчэ шмат карыснага для сваёй  Айчыны.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей