Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 16 января

16.01.2024

Гэты дзень з'яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 350 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.

У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.

1940 год: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Гордзія.

У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьмаў, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавік або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хляве нешта смачнае.

Калі сёння воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей