Якія падзеі адбыліся 10 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 10 студзеня
У 1972 годзе ў вёсцы Вязынка быў адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
У 1989 годзе пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.
Хто нарадзіўся 10 студзеня
1597 год: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1896 год: Георгій Лаўроў, савецкі беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Аляксей Талстой і амерыканскі матэматык Дональд Кнут.
10 студзеня ў народным календары
Гэты дзень ў народзе называлі "Мясаед" – у канцы каляднага посту сяляне забівалі на мяса дамашніх жывёл і 10 студзеня на стале абавязкова былі мясныя стравы. У гэты час спраўлялі шмат вяселляў, таму што ў гэты час вяскоўцы былі вольныя ад гаспадарчых работ, да таго ж, рознай смачнай ежы было ў дастатку.
Увечары моладзь звычайна збіралася, каб пець песні, гуляць і варажыць на свой лёс. Таксама працягвалі хадзіць па хатах калядоўшчыкі.
Калі 10 студзеня завіруха – лета будзе дажджлівае. Кошка спіць увесь дзень – хутка адліга. Шэрань на дрэвах і бязветранае надвор'е прадказваюць добры ўраджай.
Комментарии