Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

05.01.2024

Падрыхтоўка да выбараў

Адбылося першае пасяджэнне Слабада-Кучынскай сельскай выбарчай камісіі. Зараз ідзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп для вылучэння грамадзян кандыдатамі ў дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў.

Навядзенне парадку

Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні. Так, прыбраны зламаныя дрэвы і галлё каля помніка-гарматы ў аг. Старыца, а з грамадзянскіх могілак вёсак Харытонаўка і Бадзяжы вывезена смецце.

Агні свята

Упрыгожыліся ўстановы і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. Так, ствараецца сапраўдная казка не толькі для сябе, але і для тых, хто побач. Па вечарах ззяюць агеньчыкі на адміністрацыйных будынках і прыватных падворках вяскоўцаў.

Сіла - у законе

Навучэнцы Старыцкай СШ Паліна Харытончык і СШ № 3 г. Капыля Варвара Бохан прадставілі Капыльшчыну на абласным этапе рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закону». Мерапрыемства прайшло на базе юрыдычнага факультэта БДУ. Па выніках школьніцам (на здымку) уручылі сертыфікаты ўдзельніка і памятныя падарункі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей