Перагледзець жыццёвыя арыенціры
На планавым пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку разгледжаны пяць грамадзян. Згубныя звычкі і паводзіны гэтых людзей выклікаюць у прадстаўнікоў зацікаўленых структур трывогу за будучыню, бяспеку і дабрабыт іх дзяцей і блізкіх.
— Як паказвае практыка, прыклады, калі чалавек усё ж такі бярэцца за розум і ў корані мяняе свой лад жыцця, ёсць, — адзначыла старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. — Будзем спадзявацца, што і пасля гэтага пасяджэння з’явяцца яшчэ некалькі гісторый, якія закончацца станоўча.
Бяспека перш за ўсё
Члены камісіі па папярэджанні пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей на іх праверылі 30 домоў у в. Бабоўня і аг. Лясное. Асаблівая ўвага надавалася пры гэтым адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама асобам, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Пры наведванні асноўны акцэнт рабіўся на стан ацяпляльных печаў і электраабсталявання, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. З усімі грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, падчас якіх даводзілася аператыўная абстаноўка па пажарах і агучваліся асноўныя прычыны іх узнікнення.
БССР - гэта цэлая эпоха
Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 105-й гадавіне БССР, адбылася на базе Лясноўскай СШ. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская і дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Вольга Серадзінская. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі (на здымку) сышліся ў меркаваннях, што БССР — гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А цяперашняе пакаленне беларусаў павінна ведаць і беражліва захоўваць гісторыю.
Комментарии