Карагоды пад «жывую» музыку
Традыцыйна для моладзі і больш сталых жыхароў сельсавета з 1 на 2 студзеня прайшла навагодняя ёлка ў Душаўскім СДК. Па ініцыятыве мясцовага насельніцтва святочная праграма ладзілася з удзелам «жывой» музыкі. Вядома ж, не абышлося без забаўляльных конкурсаў і розыгрышаў.
Святочнае ўбранства
Дарэчы, да Новага года ўсе ўстановы і арганізацыі, а таксама некаторыя прыватныя сядзібы прыбраліся ў святочнае ўбранства. Напрыклад, парк каля адміністрацыйных будынкаў сельвыканкама і ААТ «Прагрэс 2010» у Пацейках упрыгожыў вялікі Снегавік — адна з новых дэталей сёлетняга афармлення.
Чым год адметны?
У мінулым годзе абнавіўся аўтамабільны парк сельвыканкама. Цяпер трапіць у самы аддалены пункт сельсавета можна з дапамогай новага аўтамабіля «Джылі», які набыты за кошт сродкаў раённага бюджэта. Дарэчы, такі ж падарунак мясцовай уладзе ад раёна быў зроблены Бабаўнянскаму і Доктаравіцкаму сельвыканкамам. А ў гэтыя святочныя дні падобныя каштоўныя падарункі накіраваліся ў Грозаўскі і Семежаўскі сельвыканкамы.
Комментарии