Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бучатинского сельсовета

05.01.2024

Весела і цікава

У Бучацінскім СДК гучалі музычныя кампазіцыі на зімовую тэматыку. Шмат станоўчых эмоцый даставіла і спартландыя «Быць здаровым добра» (на здымку). Арганізавана яна настаўнікам фізкультуры Мікалаем Бабко сумесна з выхавальнікам дзіцячага сада Аксанай Мысліцкай для рабят, якія наведваюць дзіцячы сад у аг. Жыліхава. Спартыўныя гульні, эстафеты, конкурсы змянялі адзін аднаго. Час прайшоў з карысцю, а дзеткам было весела і цікава.

Сем’і на кантролі

Сем’і з Бучацінскага сельсавета, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, падчас рэйду наведалі члены назіральнай камісіі. З імі правялі гутарку, нагадалі пра адказнасць за правапарушэнні і бытавыя злачынствы на бытавой глебе. Адзначым, што на тэрыторыі сельсавета такіх сем’яў налічваецца пяць.

Нашы рукі робяць цуды

Падчас творчага конкурсу «Едзе ў госці снегавік», арганізаванага ў Жыліхаўскім СДК, дзеці з задавальненнем стваралі вырабы і цацкі да Новага года з бісера і пацерак, навагодняй мішуры, цудоўных снегавікоў з фетру, шарыкаў пенапласту, ваты і інш. Загадчык Жыліхаўскага СДК Наталля Радкевіч наведала і мясцовы дзіцячы сад для таго, каб сумесна з выхавальнікам Аксанай Мысліцкай правесці майстар-клас. Цуд ужо нават у тым, што дзіцячыя вочы зіхацелі іскрынкамі шчасця ад зробленых ялінак-аплікацый.

«Святло дабра»

Падчас акцыі «Святло дабра» свой клопат і ўвагу работнікі Жыліхаўскага СДК сумесна з сельскай бібліятэкай падарылі людзям з абмежаванымі магчымасцямі (на здымку). Яны былі рады сустрэчы, пра што сведчыў сардэчны прыём і добры настрой.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей