Гістарычныя падзеі 7 студзеня
У 1929 у Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
У 1991 Пастановай урада Беларусі дні 25 снежня і 7 студзеня аб’яўленыя нерабочымі днямі.
Хто нарадзіўся 5 студзеня
1888 год: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
1897 год: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
1907 год: Соф’я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.
1907 год: Канстанцін Лукашоў, беларускі навуковец.
1910 год: Канстанцін Заслонаў, адзін з кіраўнікоў беларускага савецкага партызанскага руху.
7 студзеня ў народным календары
У народным святочным календары беларусаў пачынаюцца Каляды. З гэтага часу дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу яны заходзілі ў хаты да гаспадароў, спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен, выказвалі шчодрыя пажаданні. За гэта калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, грошы. На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць, інакш, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, абавязкова народзяцца пакалечанымі.
Комментарии