Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Копыльского сельсовета

Своечасова і без праблем

07.12.2023

Жыхары сельсавета сёлета задаволены своечасовай расчысткай дарог ад спорнага снегу.

Па словах старшыні сельвыканкама Вольгі Купрыенкі, для гэтага арганізавана работа тэхнікі ААТ «Скабін» і «Піянер-Агра», якая без праблем, нават і ўначы, займаецца расчысткай. Заўваг ад насельніцтва амаль не паступае, толькі заяўкі, якія стараюцца выконваць у хуткім часе, зазіраючы нават у самыя недаступныя месцы (так, як гэта было на вул. Лугавой у Якубавічах).

Падрыхтоўка да выбараў

Адбылося вылучэнне прадстаўнікоў у склад Капыльскай сельскай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Капыльскі сельскі Савет дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. Перавага аддадзена тым, хто ўжо мае пэўны вопыт дзейнасці ў электаральнай кампаніі.

Насустрач  святам

Установы сацыяльнай сферы, культуры, адукацыі і іншыя рыхтуюцца да навагодніх і калядных святаў.

Упрыгожваюцца будынкі, памяшканні, устанаўліваюцца галоўныя атрыбуты свята – ёлкі. Таксама закупляюцца падарункі і праводзяцца рэпетыцыі літаратурна-музычных кампазіцый.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей