Мерапрыемства праходзіла з 1 па 3 снежня 2023 года на спартыўнай базе САК «Круты Яр» Барысаўскага раёна. Гэта было своеасаблівае падвядзенне вынікаў усяго спаборніцкага года.
У спартакіядзе прымалі ўдзел 23 каманды з усёй Мінскай вобласці. Удзельнікі спаборнічалі ў дартсе, плаванні, настольным тэнісе, гарадках. Нашу каманду прадстаўлялі: Жанна Бабкова, Таццяна Грынкевіч, Крысціна Турэйская, Мікалай Салановіч, Анатоль Вадап’ян і Дзяніс Буракоў. Выдатная спартыўная падрыхтоўка, згуртаванасць і воля да перамогі прывялі нашу каманду на месца лідара!
Фота РФОЦ
Комментарии