Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Первый звонок позвал на урок учащихся Слободокучинской средней школы

03.09.2019
Першы званок паклікаў на ўрок 51 навучэнца дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадакучынская сярэдняя школа». [caption id="attachment_80157" align="aligncenter" width="840"] ■ Першы званок даюць Данііл Кандыбовіч і Варвара Губіна[/caption] На ўрачыстай лінейцы гучалі адрасаваныя вучням наказы на добрую вучобу і шматлікія пажаданні ад дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч і яе намесніка Барыса Дзенісюка, настаўніцы першакласнікаў Таццяны Рыбак. З віншаваннямі з пачаткам новага навучальнага года звярнуліся госці: старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» Святлана Астрэйка, ветэран педагагічнай працы Аляксандр Кандыбовіч. [caption id="attachment_80212" align="aligncenter" width="840"] У школьным двары - адзінаццацікласнікі[/caption] Зразумела, што найбольшая ўвага была звернута да першакласнікаў, якія толькі пачынаюць шлях да ведаў, і да адзінаццацікласнікаў, для якіх гэта апошняе першае верасня. Ад імя самых малодшых вучняў гучалі абяцанні вучыцца добра і весці сябе сумленна. [caption id="attachment_80213" align="aligncenter" width="840"] Першакласнікі з першай настаўніцай Таццянай Рыбак[/caption] Несумненна, Дзень ведаў запомніцца ім  надоўга: дырэктар установы адукацыі перадала кожнаму з іх падарункі Прэзідэнта краіны — першыя кнігі пад назвай «Беларусь — наша Радзіма». А самыя старэйшыя вучні падарылі першакласнікам школьныя прылады. [caption id="attachment_80214" align="aligncenter" width="840"] На першым уроку[/caption] Пасля вясёлага голаса званочка ўсе вучні накіраваліся ў школьныя кабінеты і музей на свой першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які прысвячаўся Году малой радзімы. Сяргей КОЗЕЛ

День знаний отметили в Семежевском УПК д/с-средняя школа имени М.С. Высоцкого

03.09.2019
Для Семежаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу д/с-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага сёлетні Дзень ведаў стаў асаблівым — сюды завіталі ганаровыя госці, ды яшчэ і не з пустымі рукамі. Свята першага званка з семежаўскімі школьнікамі, іх настаўнікамі і бацькамі раздзялілі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Абас, старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў і настаяцель праваслаўнага храма Узнясення Гасподня в. Кіявічы протаіерэй Павел Брагін. [caption id="attachment_80153" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык уручае падарунак для Семежаўскай школы дырэктару Алене Сянюк[/caption] Госці звярнуліся да прысутных са шматлікімі віншаваннямі і пажаданнямі. Асабліва ж яркім і запамінальным стала ўручэнне ўстанове адукацыі падарункаў. А яны, трэба адзначыць, былі надзвычай шчодрымі — новы сучасны камп’ютарны клас ад Капыльскага райвыканкама і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, а таксама сертыфікат на набыццё халадзільніка ў абноўлены школьны харчаблок ад ААТ «Семежава». Акрамя таго, некаторых з прысутных заахвоцілі асабіста. Так, пяці настаўнікам Ірына Абас уручыла Ганаровыя граматы за прафесіянальнае майстэрства, шматгадовую добрасумленную працу ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас бацькоў, якія ўнеслі значны ўклад у падрыхтоўку школы да новага навучальнага года. А Дзмітрый Навіцкі, бацька двух семежаўскіх вучняў, які найбольш вызначыўся на летнім рамонце, да таго ж быў удастоены Падзякі ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. [caption id="attachment_80154" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас урачыстай лінейкі[/caption] Асаблівай увагай падчас лінейкі надзялілі адзінаццацікласнікаў (сёлета тут іх дзевяць), а таксама тых, хто ў адрозненне ад сваіх старэйшых таварышаў толькі прыступае да спасціжэння школьнага жыцця. Сяргей Пілішчык і Ірына Абас уручылі сямнаццаці першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігу «Беларусь — наша Радзіма». Сюрпрызы для наваяўленых шкаляроў падрыхтавалі і адзінаццацікласнікі. Завяршылася ўрачыстасць традыцыйным першым званком, які даў старт новаму навучальнаму году і паклікаў на першы ўрок, тэма якога ў гэтым годзе гучала так: «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

5 сентября прямую линию проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома Ирина Юхо

03.09.2019
В четверг, 5 сентября, с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Ирина Анатольевна ЮХО, заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома – начальник отдела занятости. Телефон 55-2-06.

7 сентября прямую линию проведет управляющий делами Копыльского райисполкома Елена Михайловская

03.09.2019
В субботу, 7 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Елена Станиславовна МИХАЙЛОВСКАЯ, управляющий делами Копыльского райисполкома. Телефон 55-5-66.

Лукашенко: терроризм стал одной из самых мощных и осязаемых угроз глобальной безопасности

03.09.2019
Терроризм стал одной из самых мощных и осязаемых угроз глобальной безопасности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня в Минске на международной конференции по борьбе с терроризмом. Глава государства подчеркнул, что данная тема чрезвычайно важна для обеспечения безопасности каждого государства, на каком бы континенте оно ни находилось. "Терроризм стал одной из самых мощных и осязаемых угроз глобальной безопасности, который не знает границ - ни государственных, ни моральных. Его жертвы - обычные люди, среди которых старики, женщины и дети. Его методы - жестоки и бесчеловечны. Используемые в подготовке террористических атак технологии развиваются со скоростью мирового информационного и технического прогресса", - отметил Президент. Александр Лукашенко назвал терроризм беспрецедентным вызовом современному обществу. "Вызов, с которым не справиться в одиночку даже самым могущественным государствам, каким бы силовым потенциалом и передовыми разработками они ни обладали", - сказал он.