Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Труд всегда в радость

16.11.2024
Ларисе Владимировне Шаманаевой, оператору по доращиванию и откорму свиней ОАО «Семежево», лидером быть не впервой. Еще когда жила в Городокском районе, о ней, как о передовике производства, писали в местной прессе. До сих пор у женщины хранятся вырезки из газет пятнадцатилетней давности и награды, врученные за трудовые успехи. Так что признание трудовых заслуг на Копыльщине — это очередная победа сильной духом женщины. шаманаева День животновода начинается с восьми утра, но на комплекс Ларисе Владимировне нужно приехать на час раньше, чтобы успеть подготовиться к началу работы. — Каждое утро обязательно со своими подопечными поздороваюсь, — рассказывает Лариса Шаманаева. — А еще я им песни пою, пока никто не слышит, это мой маленький секрет. Животные слушают меня внимательно, я думаю, им нравится. Любовь к труду привили родители еще в детстве, я ведь из многодетной семьи. У животновода находилось на обслуживании в течение года 910 голов свиней. Валовый привес за 2014 год составил 955 центнеров, среднесуточный — 420 граммов, что составило 105% к уровню прошлого года. Лариса Владимировна умеет качественно трудиться, ответственно подходит к своему делу. Ее успех — закономерный и предсказуемый результат. Удивительно, но женщина не только умело управляется со своей нелегкой работой на производстве, но при этом вырастила троих сыновей, занимается домашним хозяйством, оставаясь при этом женственной и красивой. У нее есть увлечения и любовь к чтению. Районную газету «Слава працы» Лариса Шаманаева очень любит и ждет с нетерпением каждый номер. Кристина ЖОГОЛЬ

Копыльский рожок

16.11.2024
300px-Coat_of_Arms_of_Kapyl,_Belarus.svg Пятнаццаць гадоў таму было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі герба г. Капыля ўзору 1652 года. Дзяржаўная геральдычная служба засведчыла, што згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №89 ад 22 лютага 1994 года «Аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі», герб г. Капыля 1652 года (у залатым полі «польскага» шчыта чорны паляўнічы ражок з залатой фурнітурай) зарэгістраваны 28 лютага 2000 года і ўнесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь. Капыльскаму райвыканкаму перададзены зацверджаныя эталон герба і Палажэнне аб гербе г. Капыля 1652 года. Сяргей КОЗЕЛ

Поддерживают порядок

16.11.2024
У склад дабравольнай дружыны, створанай пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме, уваходзяць адзінаццаць чалавек. Гэта прадстаўнікі выканаўчага камітэта, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. [caption id="attachment_39159" align="aligncenter" width="580"]С. Лазоўскі, Н. Гусева, М. Давідоўскі С. Лазоўскі, Н. Гусева, М. Давідоўскі[/caption] Як расказала камандзір дабравольнай дружыны Нэлі Гусева, рэгулярна, не радзей чым чатыры разы ў месяц, арганізоўваецца патруляванне населеных пунктаў сельсавета з мэтай папярэджання і прадухілення правапарушэнняў. Праводзіцца індывідуальная выхаваўчая работа з асобамі, што дапусцілі правапарушэнні, з бацькамі непаўналетніх, паводзіны якіх не задавальняюць грамадства. «Мы правяраем захаванасць матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей на аб’ектах, работу вартаўнікоў, — працягвае расказ аб дзейнасці дружыны намеснік камандзіра Міхаіл Давідоўскі. — Наведваем установы культуры, асабліва, калі там праводзяцца мерапрыемствы. Працуем у цесным кантакце з настаўніцка-бацькоўскімі патрулямі». Такое дабравольнае фарміраванне з’яўляецца добрым памочнікам для органаў аховы правапарадку. І з гэтым меркаваннем цалкам згодны мясцовы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Лазоўскі, паколькі практычна ўсе выезды праходзяць з яго непасрэдным удзелам. І вынікі работы па падтрыманні правапарадку на тэрыторыі сельсавета добрыя. Як расказаў Сяргей Іванавіч, летась тут было здзейснена толькі 6 злачынстваў (у 2013 годзе — 18), выкрыццё склала 83,3%. За 2014 год было выяўлена і пастаўлена на ўлік 19 непаўналетніх (яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы) з 8 сем’яў, зняты з такога ўліку 21 непаўналетні з 11 сем’яў. І гэта таксама рэзультат. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Водитель со стажем

16.11.2024
IMG_7580 Водительский стаж Сергея Семеновича насчитывает уже более 30 лет. Будучи работником слуцкого автотранспортного предприятия, Сергей Дмитриевич начал сотрудничать с филиалом коммунального унитарного предприятия «Минскоблдорстрой» - «ДРСУ №124» еще в 1985 году. В течение 8 лет помогал он дорожникам перевозить песок, гравий, асфальт. Уже с 1993 года водитель поменял слуцкую прописку на копыльскую. После женитьбы от дорожной организации получил в городе домик. Круглый год водитель задействован на различных работах. В прошлом году оказывал помощь на строительных площадках сельхозпредприятий, которые вели реконструкцию молочнотоварных ферм и сенажных траншей. Пришлось потрудиться Сергею Дмитриевичу и на перевозке зерновых. В настоящее время его МАЗ колесит по району, ведя посыпку дорог песчано-солевой смесью. В свободное время Сергей Семенович любит слушать музыку, сам увлекается игрой на гитаре. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

Прикипела и сердцем, и душой

16.11.2024
IMG_3610 Практычна чвэрць стагоддзя працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Старыца-Агра» Соф’я Мікалаеўна Клюйко. Апошнія гады яна з’яўляецца адным з лідараў раённага спаборніцтва. Вось і летась ад кожнай каровы сваёй групы жанчына надаіла па 8478 кілаграмаў малака. Рашэнне прысвяціць сваё жыццё сельскай гаспадарцы ўзнікла не адразу. Пасля заканчэння школы падала дакументы ў сталічнае будаўнічае вучылішча, дзе атрымала прафесію маляра. Аднак хутка зразумела, што займацца гэтай справай ёй не падабаецца, таму і вырашыла вярнуцца ў родную Андросаўшчыну. Выйшла замуж, на свет з’явілася першая дачушка. Працаваць Соня пайшла на ферму, тым больш, што там патрабаваліся даяркі. Так і засталася, як кажуць, прыкіпела да любімай справы і сэрцам, і душой. Жыццё ўсталёўвалася: на свет з’явіліся яшчэ дзве дачкі і сын. Ладзіліся справы і на ферме. Вядома, працаваць раней было больш складана. Яшчэ не было малакаправода, і даіць кароў даводзілася ў бачкі, затым насіць малако вёдрамі ў бідоны. Але на дапамогу спяшаліся дзеці. Цяпер, калі яны ўжо выраслі і кожны займаецца сваёй справай, Соф’я Мікалаеўна радуецца іх поспехам, цешыцца любімымі ўнукамі. На маё пытанне, што дапамагае ёй дабівацца высокіх рэзультатаў, жанчына без ваганняў адказала: «Я ўпэўнена, што карова дасць малако, калі яна будзе добра накормлена. Таму, нават нягледзячы на тое, што раздача кармоў на МТФ «Андросаўшчына» механізаваная, я заўсёды падыду да сваіх каровак, падкіну ў жолаб корм, калі бачу, што ён рассыпаўся. Пільна сачу за станам жывёл, стараюся, каб не было мастытаў. Відаць, каровы адчуваюць мой клопат і любоў да іх, таму і аддзячваюць высокімі надоямі. А ўвогуле ў нас вельмі дружны калектыў, жанчыны ахвотна дапамагаюць адна адной, таму і рэзультаты добрыя». Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара