Рытуальнай стравай спрадвеку былі бліны. Гатаванне іх лічылася асаблівым абрадам, таемствам. Гаспадыні гатавалі рошчыну ноччу, пры маладзіку, у поўнай цішыні. Магчыма, таму бліны заўсёды атрымліваліся смачнымі.
У праваслаўным жа царкоўным календары Масленічны тыдзень папярэднічае Вялікаму посту. Яго называюць Сырнай седміцай — мяса ўжо не гатуюць, затое масла, сыр (цудоўнае дапаўненне да бліноў і аладак), іншыя малочныя прадукты ядуць удосталь.
Зрабіць смачным масленічны тыдзень нам дапамогуць удзельніцы клуба аматарскай творчасці «Лоцвінскія ўдалухі» Галіна Дрожжа, Валянціна Шыманская і Іна Ладнюк, якія прапанавалі цікавыя і крыху незвычайныя рэцэпты бліноў і аладак. Смачна есці!
Бабуліны аладкі
200 г дробнай вермішэлі, 200 – 250 г тварагу, 3 – 4 яйкі, 2 ст. лыжкі цукровай пудры, 100 г сметанковага масла, 100 г смятаны, фруктовы сіроп ад любога варэння, соль.
Вермішэль адварыць, адкінуць на друшляк, астудзіць, тварог працерці праз сіта, бялкі аддзяліць ад жаўткоў. Змяшаць звараную вермішэль, тварог, цукар, трохі солі і жаўткі. Асобна ўзбіць бялкі і ўвесці іх у атрыманую масу. Сфармаваць з яе аладкі і абсмажыць на сметанковым масле з двух бакоў. Смятану ўзбіць з цукровай пудрай да густой пены. Аладкі выкласці на талерку, зверху паліць узбітай смятанай, а па баках — фруктовым сіропам.
Дражджавыя бліны (старадаўні рэцэпт)
2,5 шклянкі пшанічнай мукі, 1/3 шклянкі грачанай мукі, 25 г свежых дражджэй, сталовая лыжка цукру, чайная лыжка солі, алей.
Замясіць з вечара даволі густое цеста з грачанай і паловы нормы пшанічнай мукі, дражджэй і вады і змясціць яго на холад. На наступны дзень дадаць астатнюю муку, цукар, соль і даць цесту падняцца. За 30 хвілін да выпечкі бліноў уліць у цеста столькі цёплай вады, каб яно мела гушчыню смятаны, і змяшаць. Пасля чаго можна выпякаць бліны.
Аладкі «Здароўе»
200 г тварагу, 2 яйкі, 200 г варанага гарбуза, 2 ст. лыжкі крухмалу, 2 ст. лыжкі цукру, па 1 шклянцы малака і мукі, крыху солі і молатай карыцы.
Тварог і гарбуз расцерці, з усіх прадуктаў замясіць не вельмі вадкае цеста (можна падсыпаць яшчэ мукі), смажыць на алеі з двух бакоў да гатоўнасці.
Аладкі «Лапушка»
3 – 4 сярэднія яблыкі, 500 г мукі, 2 шклянкі малака, 25 г дражджэй, 2 яйкі, 2 ст. лыжкі алею, 1 ст. лыжка цукру, крыху солі.
У цёплым малацэ развесці дрожджы, уліць алей, дадаць яйкі, добра перамяшаць. Усыпаць соль, цукар, паступова дадаць муку. Замясіць цеста, паставіць у цёплае месца, каб падышло.
Яблыкі ачысціць і нарэзаць тонкай саломкай, усыпаць у цеста і змяшаць. Смажыць на алеі з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць да стала са смятанай або варэннем.
Аладкі з аўсянай кашы
Зварыць густую аўсяную кашу на вадзе з цукрам і соллю. Астудзіць, дадаць нацёртыя на буйной тарцы яблыкі, крыху мукі, перамяшаць. Падсмажыць аладкі на патэльні з алеем.
Бліны з курыцай
Бліны:
2 ст. лыжкі мукі, 2 яйкі, 0,5 шклянкі малака, соль на кончыку чайнай лыжкі, алей (3 ст. лыжкі ў цеста).
Начынка: 0,5 кг курынай грудкі, 100 г сыру, 1 сярэдняя цыбуліна, 0,5 морквы, 3 ч. лыжкі алею, салёны агурок для пікантнасці, перац чырвоны горкі.
Пяком тонкія бліны. Для начынкі грудку рэжам на дробныя кавалачкі, цыбулю, моркву здрабняем і абсмажваем паасобку. Змешваем, дадаём перац. Агурок рэжам тоненькімі палосачкамі. Сыр тром на тарцы. Бяром гарачы блін, кладзём грудку з морквай і цыбуляй, затым — 2 тоненькія кавалачкі агурочка, зверху пасыпаем сырам і згортваем блін канверцікам.
Аладкі на кефіры
1,5 шклянкі мукі, 2 яйкі, 0,5 шклянкі кефіру, 2 ст. лыжкі смятаны, ¾ ст. лыжкі цукру, 0,5 ч. лыжкі соды, ¼ ч. лыжкі солі, алей.
Яйкі ўзбіць з цукрам і соллю. Дадаць кефір і смятану. Соду змяшаць з мукой, усыпаць у прыгатаваную сумесь, старанна перамяшаць. Смажыць аладкі з двух бакоў на алеі.
Бліны сметанковыя
2 шклянкі мукі, па 2 ст. лыжкі сметанковага масла і цукру, 4 яйкі, 2 шклянкі малака, ванільны цукар для пасыпкі, алей для смажання.
Жаўткі добра расцерці з размякчаным сметанковым маслам. Дадаць прасеяную муку, цукар, малако і ўзбітыя ў пену бялкі яек. Выпякаць бліны на алеі, падсмажыць іх з аднаго боку. Другі бок бліноў пасыпаць ванільным цукрам, паліць растопленым сметанковым маслам (крыху). Згарнуць кожны блінец у трубачку. Падаваць гарачымі.
І таму нельга заставацца абыякавым у гэты важны гістарычны час. Я проста не разумею тых песімістаў, што пастаянна енчаць: нічога не зменіцца, можна і не хадзіць на выбары… Гэта неразумная, апатычная пазіцыя — мая хата з краю.
Упэўнены, што толькі дэпутат з вёскі, мястэчка, горада здольны паўнакроўна, паўнацэнна прадстаўляць нашы інтарэсы ў органах улады, прымаць рашэнні па актуальных жыццёвых праблемах. Радуе, што сваіх кандыдатаў прадставілі амаль усе партыі і грамадскія аб’яднанні. І, вядома ж, хочацца, каб і кандыдаты, ідучы на гэты важны пост, адчувалі не толькі партфель, у якім мноства папер, але і жывых канкрэтных людзей, што жывуць побач.
Мяне як грамадзяніна Беларусі радуе, што літаральна апошнім часам змянілася ў лепшы бок эканамічная і геапалітычная сітуацыя. Многія ўчарашнія беспрацоўныя дзякуючы намаганням усёй грамадскасці знайшлі месца працы. Кіраўнік нашай дзяржавы падпісаў Дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які, бясспрэчна, будзе спрыяць паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне. Гэты важны дакумент, лічу, не можа не паўплываць і на актыўнасць выбаршчыкаў. Менавіта мясцовая вертыкаль здольна змяніць аблічча нашай малой радзімы. Пабудаваць якасныя дарогі, новыя ўтульныя дамы, аб’екты сацыяльнага і культурнага прызначэння, упрыгожыць населеныя пункты. А калі палепшыць становішча малой радзімы, то і ўвесь партрэт Бацькаўшчыны палепшыцца.
Безумоўна, важна не толькі прыняць дэкрэт, трэба зрабіць усё для таго, каб ён запрацаваў на поўную моц, каб на месцах улада пачала яго ажыццяўляць. Калі той жа дэпутат-парламентарый больш тэарэтык, то мясцовы дэпутат — практык. Няхай ён і вырашае не вельмі рэзанансныя праблемы, але, тым не менш, вельмі важныя для простых людзей. Сапраўдны выбраннік проста жыве праблемамі свайго рэгіёну, мікрараёна, вуліцы, вёскі. І лю-дзей не можа не хваляваць, на якім якасным узроўні ён зможа вырашаць шматлікія праблемы — эканамічныя, бытавыя, гаспадарчыя. Дэпутаты разглядаюць і інвестыцыйныя праграмы, і прызначэнне кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый. І многае іншае. Трэба толькі не адварочвацца ад людзей і іх патрэб.
Я проста ўпэўнены, што на сёлетніх выбарах яўка будзе добрая. А тым, хто яшчэ стаіць на ростанях, параіў бы актывізавацца.
Нам патрэбны моцныя Саветы дэпутатаў з альтэрнатыўнымі поглядамі, са свежымі думкамі і меркаваннямі.
Не павінна быць аднабокіх рашэнняў. Праблемы на месцах трэба вырашаць комплексна, абавязкова пытаючыся ў народа. Павінны быць цывілізаваныя дыскусіі, абмеркаванні, што і дзе будаваць, адкрываць і г.д. Нам разам трэба вучыцца знаходзіць кропкі судакранання. Усім разам трэба ўздымаць нашу палітычную культуру, а то некаторыя толькі непрыстойныя анекдоты ў курылках здольны распавядаць, крытыкаваць…
Менавіта народ на месцах лепш за ўсё бачыць і можа ахарактарызаваць сацыяльны партрэт дэпутата. З другога боку, нельга проста выйсці з гушчы народа — і быць адарваным ад яго.
Тое, што хвалюе людзей, дэпутат не проста павінен ведаць, але і трымаць руку на пульсе часу. Трэба карыстацца аўтарытэтам у тых, хто жыве побач. Ведаць, у якім доме пагасла святло, а каму патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў…
Мы ўсе разам павінны працаваць дзеля далейшага росквіту Бацькаўшчыны. Людзі не павінны на сваёй радзіме хадзіць па лабірынтах улады, не павінна быць так — адно акно, але ажно сем дзвярэй… Чалавек з рэгіёну не павінен звяртацца са скаргай у абласны горад ці Мінск, бо на месцах яму ніхто не можа ці не хоча дапамагчы.
Нельга не адзначыць, што мясцовыя дэпутаты не атрымліваюць зарплату, гэта іх грамадская нагрузка. А даводзіцца ўсё яшчэ чуць: жывуць на грошы народа. Нельга ставіцца негатыўна да народных выбраннікаў. І вельмі дрэнна, калі чалавек нават не ведае, як завуць яго дэпутата, хоць фармальна ў выбарах і браў удзел.
Трэба павышаць і сам статус Саветаў мясцовых дэпутатаў. Радуе, што, нягледзячы на цяжкасці, крызіс, эканоміка Беларусі набірае тэмп, пайшла ў рост.
Мне часта ўзгадваюцца словы Марка Тулія Цыцэрона: «Выбірай, каго будзеш любіць». Мне ж хочацца дадаць, што компас паказвае і на поўнач, і на поўдзень, і на захад, і на ўсход. Ад кожнага з нас залежыць, які шлях мы будзем выбіраць. І каго выбіраць.
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
няштатны аўтар «СП»
Чым быў адметны гэты перыяд? Як працавалі народныя выбраннікі? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк:
— Дэпутацкі корпус на Капыльшчыне прадстаўлены двума дэпутатамі Мінскага абласнога Савета, 35 — раённага і 124 — сельскіх. Вядома, што дэпутаты з’яўляюцца звяном паміж насельніцтвам і выканаўчай уладай. Адзначу, што ў нашым раёне дэпутаты на працягу ўсяго склікання паспяхова выконвалі свае абавязкі. Яны даносілі ўсе просьбы, патрэбы да мясцовай улады. Дэпутацкі корпус працаваў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», вырашаючы пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва. Дэпутатам павінен быць чалавек, неабыякавы да таго, што адбываецца навокал. Яго выбірае народ, аказвае яму давер, значыць, яму ў адказ трэба адстойваць яго інтарэсы.
Дэпутатам павінен быць чалавек, неабыякавы да таго, што адбываецца навокал. Яго выбірае народ, аказвае яму давер, значыць, яму ў адказ трэба адстойваць яго інтарэсы.Узорам таго, якім павінен быць народны выбраннік, з’яўляецца дэпутат абласнога Савета, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. Ён чалавек нераўнадушны, заўсёды выслухоўвае тых, хто да яго звяртаецца падчас прыёмаў грамадзян ці сустрэч. На працягу ўсіх чатырох гадоў ён па меры магчымасці аказвае дапамогу не толькі насельніцтву, але і па добраўпарадкаванні горада і іншых населеных пунктаў. Напрыклад, як гэта было пры абсталяванні сквера ля раёна газазабеспячэння да свята горада ў мінулым годзе. Дзякуючы выдзеленым сродкам яшчэ адзін куточак Капыля стаў больш прыгожым: былі пракладзены дарожкі, закуплены бардзюры і кабель для ўстаноўкі ліхтароў і г.д.
Дэпутацкі корпус працаваў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», вырашаючы пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.Што датычыцца дэпутатаў раённага Савета, то ўсе яны займаліся справамі на сваіх участках. Але былі сярод іх і тыя, што сябе найбольш праявілі. Значна дапамагалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія аказвалі падтрымку на расчыстцы пустуючых і апрацоўцы прысядзібных участкаў, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і многім іншым. Сярод іх можна назваць дырэктара ААТ «Прагрэс 2010» Валерыя Тароцьку, былога дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Аляксандра Макарчука. Заўсёды ў цеснай звязцы працавалі дэпутаты на тэрыторыі Капыльскага (старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка і былы дырэктар ААТ «Скабін» Віктар Станкевіч) і Цімкавіцкага (старшыня сельвыканкама Алена Острыкава і дырэктар аўтапарка № 21 Уладзімір Сахар) сельсаветаў. Пастаянна знаходзіцца на сувязі з выбаршчыкамі сваёй акругі начальнік раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня. Ён выязджае на асабістыя прыёмы, выслухоўвае праблемы па тэлефоне. Прычым кожнае пытанне па магчымасці стараецца вырашыць. Заўсёды перажывае за стан жыццезабеспячэння сваіх выбаршчыкаў і намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі. Дарэчы, кандыдатуры многіх з іх будуць прапанаваны і на выбарах гэтага года. Сяргей КОЗЕЛ
Номинальная начисленная среднемесячная заработная плата работников Копыльского района в 2017 году составила 609,5 рубля, в том числе в декабре — 678 рублей.
Выше среднерайонного уровня оплаты труда в 2017 году сложилась заработная плата работников финансовой и страховой деятельности (1084,3 рубля), информации и связи (977,3 рубля), занятых снабжением электроэнергией, газом, паром, горячей водой и кондиционированным воздухом (794,9 рубля), обрабатывающей промышленности (706,1 рубля).
Главное статистическое управление Минской области
Во время опечатывания урны — Светлана Шиманская, Светлана Буткевич и Михаил Евсюк[/caption]
Как сообщила главный специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Татьяна Виолентий, в районе для наблюдения за выборами аккредитовано 129 наблюдателей, из них в сельских территориальных комиссиях — 12 человек, в районной — 2, в окружной — 3 и в участковых — 112 человек. В своем большинстве они делегированы общественными организациями. Наибольшее представительство наблюдателей от Белорусского республиканского союза молодежи — 38 человек, от «Белой Руси» — 36, районного Совета ветеранов — 33. 12 аккредитаций получили представители Белорусского союза женщин и 10 — Копыльского районного объединения профсоюзов.
Мониторинг на участках для голосования идет полным ходом. В этом смогли убедиться, побывав в ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля», где расположился Богдановичский участок для голосования № 21. Прибыв на избирательный участок за несколько минут до начала первого дня досрочного голосования, мы увидели, что помещение к работе подготовлено, здесь же в ожидании избирателей и члены комиссии. Урна была предварительно показана одному из наблюдателей, после чего опечатана в присутствии председателя комиссии Анны Механниковой.
По словам секретаря комиссии Светланы Буткевич, на участке зарегистрировано четыре наблюдателя: от районного Совета ветеранов — Светлана Шиманская, ОО «Белорусский союз женщин» — Людмила Деменкова, ОО «БРСМ» Оксана Шабунь и ОО «Белая Русь» Жанна Хартанович.
— Предстоящие выборы стали четвертыми в моем, так сказать, «послужном» списке, — делится впечатлением наблюдатель Светлана Константиновна Шиманская. — Наша главная задача — следить, как граждане реализовывают свое избирательное право. В соответствии с законодательством, наблюдатели не вмешиваются в работу избирательной комиссии, однако могут указать на замечания, если таковые имеются, высказать предложения и свою точку зрения. Все выводы и оценка комиссии будут изложены в итоговом отчете нашей работы. Оценивая же прохождение нынешних выборов, отмечаю, что комиссия работает открыто, в соответствии с законодательством Республики Беларусь.
Татьяна БОХАН