■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Сяргей Лазюк, Аляксандр Іваноўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Валерый Казлоўскі[/caption]
— Мы імкнёмся добра працаваць, — не стрымліваючы радаснай усмешкі пераможцы, расказвае Аляксандр Іванавіч. — Стараемся для сваёй гаспадаркі. А наогул наша сям’я — сапраўдная дынастыя. Працаваць на камбайне мяне навучыў бацька, калі я яшчэ вучыўся ў 8 класе. А самастойна працую ўжо 13 гадоў…
— …І амаль увесь час у лідарах, — дадае яго калега Сяргей Лазюк.
Павіншаваць першы экіпаж тысячнікаў прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, в.а. дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Валерый Казлоўскі. Каб падтрымаць бадзёры настрой працаўнікоў, артысты мастацкай самадзейнасці Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў выканалі цудоўныя песні.
[caption id="attachment_68501" align="aligncenter" width="350"]
■ Для лідараў уборачнай спяваюць Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў[/caption]
Дзіяна ТКАЧЭНКА
■ Віктар Янушка[/caption]
Для Віктара Дзмітрыевіча гэта юбілейнае — трыццатае — жніво. Пасля заканчэння школы ён па накіраванні райваенкамата закончыў курсы вадзіцеляў, адслужыў ва Узброеных Сілах і ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. І з таго часу не здраджваў любімай справе.
На пытанне аб адчуваннях з нагоды сваёй працоўнай перамогі адказаў, што для яго быць першым у раёне тысячнікам — не навіна. Гады тры таму Віктар Янушка ўжо лідзіраваў на жніве, і ўвогуле падчас такой важнай кампаніі, як уборачная, стараецца працаваць вельмі старанна.
— Сёлетняе жніво вельмі складанае, — дзеліцца думкамі перадавы вадзіцель. — Надвор’е нібы жартуе з земляробаў: то засушыла, а цяпер дажджы збіваюць наладжаны рытм працы. Учора даводзілася тры разы работу спыняць. І цяпер чакаем, каб крыху збажына прасохла. З раніцы я ўжо паспеў развезці кармы па фермах, а гадзін у 10, калі камбайны пойдуць у поле, паедзем на адвозку зерня.
Шчыра віншавалі Віктара Янушку з высокім дасягненнем усе афіцыйныя асобы. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка ад імя раённага выканаўчага камітэта, падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Для яго гучала песня ў выкананні Аляксандра Карповіча.
На 31 ліпеня ва УП «ПІК-Лясное» ўбрана 50% запланаваных плошчаў.
— Ураджайнасць культур не вельмі радуе, аднак трэба ўбіраць тое, што вырасла, — адзначыў дырэктар гаспадаркі Леанід Буцевіч. — Кожны дзень прастою — гэта страчанае зерне. Таму выкарыстоўваем любую пагодную хвіліну.
У гаспадарцы працуе 17 камбайнавых экіпажаў. У іх скла-дзе не толькі прафесіянальныя механізатары, але, напрыклад, маладыя інжынеры, якія працуюць у гаспадарцы, студэнты профільных навучальных устаноў і інш. Дзейнічаюць два сучасныя збожжасушыльныя комплексы (у Бабоўні і Лясным). Для працаўнікоў, занятых на ўборачнай, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне.
Старшыня прафкама гаспадаркі Любоў Цыбульская паказала нам сталовую, якая летась была капітальна адрамантавана прадпрыемствам-інвестарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». За яго сродкі было набыта сучаснае абсталяванне. Усяго на сёння тут гатуюцца абеды і падвячоркі для 170 чалавек. На чатырох спецыяльна абсталяваных аўтамабілях іх развозяць туды, дзе кіпіць работа. Усе занятыя на жніве забяспечваюцца таксама мінеральнай і пітной вадой.
[caption id="attachment_68496" align="aligncenter" width="560"]
■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч[/caption]
[caption id="attachment_68495" align="aligncenter" width="560"]
■ Будынак сталовай[/caption]
Гатуе абеды разам са сваімі памочнікамі повар 6-га разраду Зоя Зянькевіч. Вопыт у жанчыны багаты: у 1982 годзе скончыла сталічнае кулінарнае вучылішча і з таго часу толькі набіраецца майстэрства. Заўсёды побач і гатова аказаць любую дапамогу загадчык сталовай Алена Верамейчык.
— Мы стараемся, каб нашы камбайнеры і ўсе, хто ў гэтую гарачую пару заняты на ўборцы ўраджаю, адчувалі нашу падтрымку і клопат, — гаворыць Любоў Цыбульская. — Ад гэтага таксама залежыць агульны рэзультат.
Маргарыта САКОВІЧ
Лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых дабіліся экіпажы камбайнаў у складзе:
Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Сяргея Мікалаевіча ЛАЗЮКА з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне «Лексіён-530» намалаціў 1137 тон з 360 га;
Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ з ААТ «Ціміразеўскі» (маладзёжны), які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1008 тон з 398 га;
Андрэя Мікалаевіча ХАРОШКІ і Аляксандра Валер’евіча ЛАПОТКІ з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 908,3 тоны з 290 га.
Сярод лідараў вадзіцелі:
Сяргей Анатольевіч ЧАРКАС з ААТ «Капыльскае», які на МАЗ-555142 перавёз 1141 тону;
Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА з УП «ПІК-Лясное», які на МАЗ-555142 перавёз 1128 тон;
Валерый Віктаравіч ГАНЧАРЫК (малады вадзіцель) з ААТ «Душава», які на МАЗ-555142 перавёз 1052 тоны;
Вадзім Сяргеевіч МЫСЛІЦКІ з ААТ «Старыца-Агра», які на МАЗ-555142 перавёз 1049 тон;
Валерый Леанідавіч ДЗЯМІДЧЫК з ф-ла «Лакнея», які на МАЗ-5516 перавёз 1011 тон;
Мікалай Іосіфавіч МАРКОЎСКІ з ААТ «Ціміразеўскі», які на МАЗ-555142 перавёз 1009 тон;
Анатоль Мікалаевіч ПЯЧОНКІН з ААТ «Ціміразеўскі», які на ГАЗ-53 перавёз 753 тоны.
Кроме представителей всех благочиний Слуцко-Солигорской епархии в слете приняли участие гости из Барановичей, Минска и Смоленска в возрасте от 15 до 35 лет. Особенностью слета этого года стало участие молодых семей с детьми.
Центральным событием мероприятия стала ночная миссионерская Божественная Литургия святителя Иоанна Златоуста, которую возглавил епископ Слуцкий и Солигорский Антоний.
Молодые люди в ролевой интерактивной форме изучали притчи Господа Иисуса Христа и ставили мини-спектакли по ним. Во время субботнего творческого вечера участники слета читали стихи, пели песни, исполняли танцы.
Диана ТКАЧЕНКО
Богомольцы посетили Свято-Троицкий Серафимо-Дивеевский монастырь. В святой обители паломники прожили несколько дней, посещая торжественные богослужения и монастырские храмы. Паломники с благоговением и верой приложились к святым мощам преподобного Серафима Саровского, а также молитвенно почтили преподобных и блаженных сестер и жен Дивеевской обители. Также верующие посетили целебные источники и искупались в святых водах. На обратном пути паломники заехали в Муром для поклонения святым мощам благоверных князей Петра и Февронии и посетили святые обители муромской земли.
Диана ТКАЧЕНКО