Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Грунтоўна рыхтаваліся да жніва аграрыі ААТ «Старыца-Агра»,  і вось яно ўжо заканчваецца. Масавая ўборка пачалася з сярэдзіны ліпеня з абмалоту ўчасткаў, якія падгарэлі. Усяго ў гаспадарцы ў гэтым годзе неабходна ўбраць амаль 3000 га збожжавых і зернебабовых. [caption id="attachment_68726" align="aligncenter" width="560"]■ Удзельнікі жніва Сяргей Рыбак, Генадзь Казак, Віктар Дарашэвіч, Дзмітрый Дарашэвіч, Яўген Сасіновіч і Аляксандр Рончык ■ Удзельнікі жніва Сяргей Рыбак, Генадзь Казак, Віктар Дарашэвіч, Дзмітрый Дарашэвіч, Яўген Сасіновіч і Аляксандр Рончык[/caption] — Сёлетняя ўборачная неардынарная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. — Згадзіцеся, сельская гаспадарка — гэта не завод пад надзейным дахам: тут усё знаходзіцца пад адкрытым небам. То выпрабаванні засухай, то праліўнымі дажджамі падае прырода. А з прыродай хіба асабліва паспрачаешся?! У цяперашні няпросты ў сэнсе ўмоў надвор’я год на некаторых участках збожжавыя ўрадзілі  нядрэнна: пакуль каля трыццаці аднаго цэнтнера ў сярэднім з кожнага гектара атрымліваем. Думаю, што гэты паказчык да заканчэння жніва павялічыцца. Вядома ж, дасягнуць мінулагодніх пяцідзесяці цэнтнераў не ўдасца… Увогуле сёлета разлічваем намалаціць каля 9–10 тысяч тон збажыны. Ёсць надзея, што недабор ураджаю мы кампенсуем кукурузай, якая добра ўрадзіла. Прыбаўка зерня ў 6–7 тысяч тон будзе вельмі дарэчы. Добрай падтрымкай у гэты няпросты год для нас стаў рапс, якога мы атрымалі 1900 тон пры самай высокай ураджайнасці ў раёне — 40,2 цэнтнера з гектара. Сельгаспрадпрыемства поўнасцю выканала дзяржзаказ па продажы пшаніцы: 900 тон пастаўлена на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, 300 — на Мінскі. У бліжэйшы час будзе выканана заданне па пастаўцы 100 тон жыта і 50 тон ячменю. Частку зерня прадалі аблаграсэрвісу, разлічыліся за набытыя камбікармы з Клецкім і Барысаўскім КХП, зараз вядзём разлікі са Слуцкім. На старыцкіх палетках шчыруюць тры звяны з пятнаццаці камбайнаў. — Нашы камбайнеры — работнікі хоць куды, — не нахваліцца майстрамі хлебнай нівы намеснік дырэктара па раслінаводстве сельгаспрадпрыемства Уладзімір Патоцкі. — З раніцы да позняга вечара пры спрыяльным надвор’і яны на працоўнай вахце. Усе з разуменнем адносяцца да справы, не лічацца са сваім часам. Ведаюць, што ўбраць хлебныя палеткі трэба як мага хутчэй і без страт. Усе працуюць добрасумленна, таму просьбу вылучыць каго-небудзь асобна кіраўніцтва гаспадаркі не змагло задаволіць. Экіпажы ідуць на адным узроўні. Многія ўжо працуюць на жніве не адзін сезон. У іх ліку — Віктар Дарашэвіч, Аляксандр Рончык, Сяргей Рыбак і многія іншыя. На адвозцы збажыны задзейнічаны дзевяць МАЗаў і два трактары. Малады вадзіцель Вадзім Мысліцкі адным з першых у раёне перавёз тысячу тон зерня. У ліку «тысячнікаў» таксама Уладзімір Цярэшчанкаў, Сяргей Мысліцкі, Сяргей Пратасевіч, Уладзімір Серы, Дзмітрый Пласкавіцкі. [caption id="attachment_68725" align="aligncenter" width="560"]■ Вадзіцелі Уладзімір Цярэшчанкаў, сяргей Пратасевіч і Вадзім Мысліцкі ■ Вадзіцелі Уладзімір Цярэшчанкаў, Сяргей Пратасевіч і Вадзім Мысліцкі[/caption] Для занятых на жніве створаны належныя ўмовы. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Штодзень ва ўласнай сталовай гатуецца 200– 220 абедаў, якія на спецыяльных машынах дастаўляюцца ў поле. Туды ж прывозіцца мінеральная і пітная вада. З ягад і садавіны з саду гаспадаркі пастаянна варацца смачныя кампоты. Убраная збажына дапрацоўваецца на двух збожжасушыльных комплексах: у Старыцы і Харытонаўцы. Яны працуюць кругласутачна і перапрацоўваюць усё намалочанае за дзень. Кожная пагодлівая хвіліна ў аграрыяў на вагу золата. Здаецца, толькі што па ржышчы плавалі камбайны, а вось ужо ўпэўнена пачынаюць пракладваць шлях прэс-падборшчыкі, захопліваючы залацістыя сцёблы, фарміруючы з іх цюкі. У гаспадарцы працуюць сем прэс-падборшчыкаў. Салома сёлета на вагу золата, адзначаюць спецыялісты, таму яна не здрабняецца, а цюкуецца. Яна будзе выкарыстоўвацца як для подсцілу, так і часткова для корму жывёле. Сёлета нават і рапсавая салома пойдзе ў ход. Паралельна вядзецца і заворванне ржышчаў, падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу. Ужо пачалі сеяць свірэпіцу, а з 15 жніўня пачнуць сеяць  рапс. Сеялкі і насенне падрыхтаваны да работы. Вось такі бясконцы кругаварот работ. Такі лёс людзей, якія звязалі сваё жыццё з зямлёй. Сяргей КОЗЕЛ
Результаты мониторинга свидетельствуют о недостаточных к уровню прошлого года темпах уборочных работ, что обусловлено необеспеченностью кадрами, ненадлежащей подготовкой техники, высокой (в отдельных случаях) ее загрузкой, а также неблагоприятными погодными условиями. kgk_3 Зафиксированы частые ремонты сельскохозяйственной техники или ее незадействование. К примеру, 27 июля 2018 г. в КСУП «Саковщина-Агро» Воложинского района 3 из 5 имеющихся зерноуборочных комбайнов находились на ремонте (один из которых вовсе не был задействован в зерноуборочной кампании). Кроме того, в ряде хозяйств заправка техники осуществляется «с колес». Также при проведении мониторинга выявлены факты некачественного проведения уборки: огрехи, неубранные участки и т.д. По мере возможности они исправляются. Виновные привлекаются к ответственности. Имеет место сильная засоренность посевов зерновых. К примеру, в Узденском районе такие посевы зерновых выявлены на поле (около 30 га) рядом с д. Жмаки, а также вдоль трассы Р23 (около 100 га, по направлению в сторону г. Минска). В Столбцовском районе сильно засорены посевы льна-долгунца на поле вблизи д. Дявгили (100 га), засоренные посевы овса выявлены вблизи д. Осово (20 га). Из-за недостатка кадров некоторые механизаторы задействованы одновременно на нескольких видах работ, что сдерживает темпы проведения уборки. В частности, при посещении 30 июля 2018 г. (11:30) ОАО «Шашки» Столбцовского района один из зерноуборочных комбайнов только подготавливался «для выхода в поле»: механизатор задействован на кошении трав и на уборке зерновых. Вместе с тем необходимо отметить, что фактов нанесения вреда (порчи собранного урожая и т.д.) в ходе мониторинга не установлено. О выявленных недостатках Комитет проинформировал органы исполнительной власти для принятия оперативных мер. Контроль продолжается. Управление контроля за работой агропромышленного и природоохранного комплексов Комитета государственного контроля Минской области  
IMG_9759Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 7 жніўня на Капыльшчыне 16 камбайнавых экіпажаў намалацілі больш за тысячу тон збажыны. Лепшыя вынікі паказваюць Аляксандр ІВАНОЎСКІ і Сяргей ЛАЗЮК з ААТ «Піянер-Агра» (1488,9 т), Аляксандр МАЙСА і Сяргей СЯМАШКА з ААТ «Ціміразеўскі» (маладзёжны экіпаж) — на іх рахунку 1280,7 т. Перавезлі больш за 1000 тон збажыны 27 вадзіцеляў. Лепшы рэзультат у Вадзіма МЫСЛІЦКАГА з ААТ «Старыца-Агра», які на МАЗ-555142 перавёз 1387 тон, і Анатоля ПЯЧОНКІНА з ААТ «Ціміразеўскі», які на ГАЗ-53 перавёз 1060,5 тоны.
С трудовой победой тружеников столичного региона поздравил председатель Миноблисполкома Анатолий Исаченко уборкаУважаемые труженики агропромышленного комплекса Минщины! Примите искренние поздравления с трудовой победой – намолотом миллиона тонн хлеба нового урожая. Выражаю сердечную благодарность за огромный труд комбайновым экипажам, машинистам зернотоков и сушилок, транспортникам, руководителям и специалистам сельхозпредприятий, всем службам, которые оказывают помощь по своим направлениям, принимают активное участие в уборке урожая. В текущем году из-за сложных погодных условий жатва проходит в особенно напряженном ритме. Но благодаря технологической дисциплине, слаженности и профессионализму кадров всех уровней уборочная кампания на Минщине ведется высокими темпами при сохранении максимального качества работ. Большую роль играет и целенаправленное внедрение в производство новых интенсивных технологий, современных машин и механизмов. Желаю всем участникам страды завершить уборку урожая вовремя и без потерь, внести достойный вклад в укрепление экономического потенциала нашей области и государства в целом.
Гэты год юбілейны  яшчэ для аднаго  знакамітага нашага земляка. Зусім нядаўна споўнілася 55 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка і крытыка, ураджэнца вёскі Цімкавічы Алеся Іванавіча Бельскага. Алесь Бельскі — доктар філалагічных навук, які ў 37 гадоў атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа, а ў 38 — вучонае званне прафесара. [caption id="attachment_68709" align="aligncenter" width="580"]ігар піліповіч і бельскі ■ Алесь Бельскі (справа) і Ігар Піліповіч у Літаратурным музеі К. Чорнага ў Цімкавічах, 2016 г.[/caption] Але шлях да поспеху — няпросты. Дзяцінства хлопчыка было азмрочана цяжкімі абставінамі: з двума брацікамі ён застаўся без бацькі, а мама часта хварэла. Усю хатнюю работу як самы працавіты выконваў Саша. Вялікі ўплыў на развіццё хлопчыка аказала былая загадчыца школьнай бібліятэкі Ніна Канстанцінаўна Нікалайчык. Дзякуючы яе садзейнічанню Саша перачытаў усіх беларускіх класікаў і ад усёй душы палюбіў родную мову. Таму і прыярытэт сярод прадметаў у школе аддаваў беларускай мове і літаратуры, якую выкладала Вольга Ільінічна Марціновіч. Пісаць Алесь пачаў яшчэ падчас вучобы ў Цімкавіцкай сярэдняй школе, якую, дарэчы, скончыў на выдатна. Артыкулы юнака друкаваліся на старонках раённай газеты «Слава працы», таксама ён дасылаў свае допісы ў піянерскую газету «Зорька». Пісаў замалёўкі пра прыроду ў часопіс «Бярозка» і газету «Піянер Беларусі». У пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы, якую ўзначальваў яго старэйшы брат Анатоль. Праз пэўны час Алесь стаў студэнтам філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1986 годзе. Студэнцкія гады сталі адметныя тым, што ён цесна супрацоўнічаў з рэспубліканскім друкам, куды пісаў артыкулы, інтэрв’ю, рэцэнзіі, вершы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №  55 г. Мінска, затым — намеснікам дырэктара Слабадской васьмігодкі Мінскага раёна, хаця марыў вярнуцца да сябе на радзіму ў в. Цімкавічы, дзе заставалася састарэлая маці. Але рэцэнзент яго дыпломнай працы, прафесар Павел Дзюбайла прапанаваў паступаць у аспірантуру БДУ. І Алесь зрабіў выбар на карысць навукі. Прадметам яго даследаванняў стала гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Назва доктарскай дысертацыі так і гучала: «Пейзаж у беларускай паэзіі: эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў». Навуковым кансультантам стаў доктар філалагічных навук, прафесар А.А. Лойка.  У 1998 годзе Алесь Бельскі паспяхова абараняе дысертацыю і становіцца прафесарам кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ, а ў хуткім часе і яе загадчыкам. У актыве Алеся Бельскага больш за 20 кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы. Яму належаць зборнікі літаратурных артыкулаў «Пакуль баліць душа», «Жывая мова краявідаў», дапаможнікі для настаўнікаў «Сучасная беларуская літаратура», «Краса і смутак», «Сучасная літаратура Беларусі» і іншыя. Апрача гэтага, ім апублікавана звыш двухсот работ у беларускіх выданнях. Алесь Іванавіч чытаў навуковыя даклады больш чым на 30-ці міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Працы нашага земляка знайшлі адлюстраванне ў выніковай энцыклапедыі мінулага стагоддзя «Наука Беларуси в 20-м столетии». Яго імя занесена на старонкі даведніка «Прафесары і дактары навук БДУ». Наш зямляк цалкам адданы сваёй справе, шмат працуе. Таму яго навуковыя і навукова-педагагічныя працы адзначаны Ганаровай граматай БДУ, Граматай Нацыянальнага інстытута адукацыі. Акрамя выкладчыцкай дзейнасці Алесь Бельскі шмат пісаў і працаваў над выданнем падручнікаў па беларускай літаратуры. Не пакідаў і мастацкую літаратуру. Свае творы падпісваў псеўданімам Алесь Ветах. З 1998 года Алесь Бельскі — член Саюза беларускіх пісьменнікаў, а яшчэ праз чатыры гады — Беларускага саюза журналістаў. З 2001 года працуе галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004-га — першым намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова». Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3529 из 4914