Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

167

Завершается жатва в ОАО «Старица-Агро»

08.08.2018
Грунтоўна рыхтаваліся да жніва аграрыі ААТ «Старыца-Агра»,  і вось яно ўжо заканчваецца. Масавая ўборка пачалася з сярэдзіны ліпеня з абмалоту ўчасткаў, якія падгарэлі. Усяго ў гаспадарцы ў гэтым годзе неабходна ўбраць амаль 3000 га збожжавых і зернебабовых. [caption id="attachment_68726" align="aligncenter" width="560"]■ Удзельнікі жніва Сяргей Рыбак, Генадзь Казак, Віктар Дарашэвіч, Дзмітрый Дарашэвіч, Яўген Сасіновіч і Аляксандр Рончык ■ Удзельнікі жніва Сяргей Рыбак, Генадзь Казак, Віктар Дарашэвіч, Дзмітрый Дарашэвіч, Яўген Сасіновіч і Аляксандр Рончык[/caption] — Сёлетняя ўборачная неардынарная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. — Згадзіцеся, сельская гаспадарка — гэта не завод пад надзейным дахам: тут усё знаходзіцца пад адкрытым небам. То выпрабаванні засухай, то праліўнымі дажджамі падае прырода. А з прыродай хіба асабліва паспрачаешся?! У цяперашні няпросты ў сэнсе ўмоў надвор’я год на некаторых участках збожжавыя ўрадзілі  нядрэнна: пакуль каля трыццаці аднаго цэнтнера ў сярэднім з кожнага гектара атрымліваем. Думаю, што гэты паказчык да заканчэння жніва павялічыцца. Вядома ж, дасягнуць мінулагодніх пяцідзесяці цэнтнераў не ўдасца… Увогуле сёлета разлічваем намалаціць каля 9–10 тысяч тон збажыны. Ёсць надзея, што недабор ураджаю мы кампенсуем кукурузай, якая добра ўрадзіла. Прыбаўка зерня ў 6–7 тысяч тон будзе вельмі дарэчы. Добрай падтрымкай у гэты няпросты год для нас стаў рапс, якога мы атрымалі 1900 тон пры самай высокай ураджайнасці ў раёне — 40,2 цэнтнера з гектара. Сельгаспрадпрыемства поўнасцю выканала дзяржзаказ па продажы пшаніцы: 900 тон пастаўлена на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, 300 — на Мінскі. У бліжэйшы час будзе выканана заданне па пастаўцы 100 тон жыта і 50 тон ячменю. Частку зерня прадалі аблаграсэрвісу, разлічыліся за набытыя камбікармы з Клецкім і Барысаўскім КХП, зараз вядзём разлікі са Слуцкім. На старыцкіх палетках шчыруюць тры звяны з пятнаццаці камбайнаў. — Нашы камбайнеры — работнікі хоць куды, — не нахваліцца майстрамі хлебнай нівы намеснік дырэктара па раслінаводстве сельгаспрадпрыемства Уладзімір Патоцкі. — З раніцы да позняга вечара пры спрыяльным надвор’і яны на працоўнай вахце. Усе з разуменнем адносяцца да справы, не лічацца са сваім часам. Ведаюць, што ўбраць хлебныя палеткі трэба як мага хутчэй і без страт. Усе працуюць добрасумленна, таму просьбу вылучыць каго-небудзь асобна кіраўніцтва гаспадаркі не змагло задаволіць. Экіпажы ідуць на адным узроўні. Многія ўжо працуюць на жніве не адзін сезон. У іх ліку — Віктар Дарашэвіч, Аляксандр Рончык, Сяргей Рыбак і многія іншыя. На адвозцы збажыны задзейнічаны дзевяць МАЗаў і два трактары. Малады вадзіцель Вадзім Мысліцкі адным з першых у раёне перавёз тысячу тон зерня. У ліку «тысячнікаў» таксама Уладзімір Цярэшчанкаў, Сяргей Мысліцкі, Сяргей Пратасевіч, Уладзімір Серы, Дзмітрый Пласкавіцкі. [caption id="attachment_68725" align="aligncenter" width="560"]■ Вадзіцелі Уладзімір Цярэшчанкаў, сяргей Пратасевіч і Вадзім Мысліцкі ■ Вадзіцелі Уладзімір Цярэшчанкаў, Сяргей Пратасевіч і Вадзім Мысліцкі[/caption] Для занятых на жніве створаны належныя ўмовы. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Штодзень ва ўласнай сталовай гатуецца 200– 220 абедаў, якія на спецыяльных машынах дастаўляюцца ў поле. Туды ж прывозіцца мінеральная і пітная вада. З ягад і садавіны з саду гаспадаркі пастаянна варацца смачныя кампоты. Убраная збажына дапрацоўваецца на двух збожжасушыльных комплексах: у Старыцы і Харытонаўцы. Яны працуюць кругласутачна і перапрацоўваюць усё намалочанае за дзень. Кожная пагодлівая хвіліна ў аграрыяў на вагу золата. Здаецца, толькі што па ржышчы плавалі камбайны, а вось ужо ўпэўнена пачынаюць пракладваць шлях прэс-падборшчыкі, захопліваючы залацістыя сцёблы, фарміруючы з іх цюкі. У гаспадарцы працуюць сем прэс-падборшчыкаў. Салома сёлета на вагу золата, адзначаюць спецыялісты, таму яна не здрабняецца, а цюкуецца. Яна будзе выкарыстоўвацца як для подсцілу, так і часткова для корму жывёле. Сёлета нават і рапсавая салома пойдзе ў ход. Паралельна вядзецца і заворванне ржышчаў, падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу. Ужо пачалі сеяць свірэпіцу, а з 15 жніўня пачнуць сеяць  рапс. Сеялкі і насенне падрыхтаваны да работы. Вось такі бясконцы кругаварот работ. Такі лёс людзей, якія звязалі сваё жыццё з зямлёй. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей