Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В соответствии с пунктами 7, 9 статьи 4 Закона Республики   Беларусь о № 159-З  от 30 декабря 2018 г. «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь» индивидуальные предприниматели — плательщики единого налога, у которых в 2018 году отчетным периодом по данному налогу являлся календарный месяц, налоговые декларации (расчеты) по единому налогу в налоговый орган представляют за отчетные периоды, начиная со II квартала 2019 года, ежеквартально. При этом единый налог подлежит уплате не позднее  1-го числа каждого календарного месяца отчетного квартала, в котором будет осуществляться деятельность. ri6vx3n3ew8cnsyw4bonezr0jtvgm7j8 Налоговые декларации по единому налогу за отчетные периоды, начиная со II квартала 2019 г., представляются по новой форме, установленной постановлением Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь № 2 от 3 января 2019 г. «Об исчислении и уплате налогов, сборов (пошлин), иных платежей». При этом в налоговой декларации за II квартал 2019 г. часть II, касающаяся расчета доплаты единого налога,  не заполняется. При превышении в 2019 году валовой выручки над сорокакратной суммой единого налога за соответствующий    квартал  доплата  единого   налога (5 процентов от суммы превышения) производится: в отношении суммы превышения, образовавшейся в первом квартале 2019 года, — не позднее 1 июля 2019 г.; в отношении суммы превышения, образовавшейся во втором квартале 2019 года, — не позднее 1 октября 2019 г.; в отношении суммы превышения, образовавшейся в третьем квартале 2019 года, — не позднее 1 января 2020 г.; в отношении суммы превышения, образовавшейся в четвертом квартале 2019 года, — не позднее 1 апреля 2020 г. За более полной информацией, а также по возникающим вопросам налогообложения обращайтесь в инспекцию Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Слуцкому району (г. Слуцк, ул. Лацкова, 2, каб. 24, 12) или по телефонам в г. Слуцке: 29-4-61, 54-1-39, 25-9-71, г. Копыле: 8(01719) 54551, 50-4-75, г. Старые Дороги: 8(01792) 55-2-30, 58-9-31. Инспекция МНС Республики Беларусь по Слуцкому району
23 лютага прайшоў урачысты сход РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў». Напярэдадні члены раённай арганізацыі палкоўнік запасу Алег Сівец, маёр запасу Аляксандр Касінскі, старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі пабывалі ва ўстановах адукацыі, дзе ўдзельнічалі ва ўроках мужнасці, сустрэліся з будучымі прызыўнікамі. 1598 З дакладам выступіў начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік. Дакладчык праінфармаваў прысутных аб праведзенай за год арганізацыйнай і грамадска-палітычнай рабоце, якая праводзіцца ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады і яе структурнымі падраздзяленнямі, працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — гэта свята мужнасці і гераізму, знак глыбокай павагі да абаронцаў Айчыны ўсіх пакаленняў, свята тых, хто ўсе сілы і веды прысвяціў служэнню свайму народу. Сёлета свята мае асаблівае значэнне — гэта год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Затым слова ўзяў старшыня раённай арганізацыі БСА старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі. Была аб’яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб маёру запасу Анатолю Жданеню, якога не стала ў мінулым годзе. Нягледзячы на ўзрост (самаму старэйшаму 81 год) члены грамадскага аб’яднання (усіх 22) актыўна сустракаюццца са школьнікамі, студэнтамі, воінамі беларускай арміі і іх бацькамі на тэматычных  мерапрыемствах, уроках мужнасці і міру, у час спаборніцтваў па ваенна-прыкладных відах спорту. Члены раённай арганізацыі БСА ўдзельнічаюць у лёгкаатлетычных спаборніцтвах «Капыльскія пагоркі», «Капыль-трэйл», «Языльская дзясятка», раённай спартакіядзе. На Капыльшчыне ёсць з каго браць прыклад. Старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі займаецца  правядзеннем аўтапрабегаў, агітпрабегаў і велапрабегаў па месцах баявой славы, арганізацыяй экскурсій у музеі вайсковых падраздзяленняў. Старшы лейтэнант запасу Антон Шышмароў удзельнічае ў канцэртах, якія праходзяць у час знамянальных  для краіны падзей і дат, выступае ў ансамблі народнай песні «Спадчына» і тэатры «Капыльскія пацехі». Падпалкоўнік запасу Валерый Маліноўскі дапамагае ў арганізацыі мітынгаў, шэсцяў, Вахт памяці. Два члены арганізацыі з’яўляюцца дэпутатамі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў. Падчас мерапрыемства  начальнік адасобленай групы ўручыў юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»  прапаршчыку ў адстаўцы Пятру Катвіцкаму (на здымку) і маёру запасу Івану Бабко (адзначаны нагрудным знакам  «25 лет. Белорусский союз офицеров»). У адказ Пётр Вікенцьевіч падзяліўся сваім службовым і баявым вопытам. Чатыры гады хадзіў радыстам на навукова-даследчым судне «Экватар». У час акіянаграфічнай экспедыцыі пабываў у Канадзе і на Бермудскіх астравах. Затым амаль 20 гадоў нёс службу на Новазямельскай ваенна-марской базе (пасёлак Бялушая Губа), дзе  праводзіліся выпрабаванні ядзернай зброі.  Начальнік пункта кантролю бяспекі сувязі базы, удзельнік першай нарады мічманаў  ВМФ СССР у Маскве, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». На пасяджэнні было прынята рашэнне: узмацніць ваенна-патрыятычную работу сярод грамадзян і асабліва моладзі, прапаганду баявых традыцый беларускага народа, членам БСА ў поўным складзе, у ваеннай форме і з узнагародамі ў Дзень Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь прайсці святочнай калонай. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
У Капыльскім раёне каля 20 вёсак падзялілі лёс Хатыні. Многія з іх не аднавіліся. У рамках месячніка ваенна-патрыятычнай і спартыўна-масавай работы і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў раённая арганізацыйная структура ДТСААФ арганізавала экскурсію па памятных мясцінах Капыльшчыны для шасцікласнікаў СШ № 2 г. Капыля. Яе мэта — папоўніць веды навучэнцаў па гісторыі роднага краю. У якасці экскурсавода выступіў старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. [caption id="attachment_74971" align="aligncenter" width="580"]■ На брацкай магіле ■ На брацкай магіле ў в. В. Прусы[/caption] Спіс спаленых паселішчаў Капыльшчыны адкрываюць Вялікія Прусы. За два дні — 26 і 27 верасня 1942 года — гітлераўцы знішчылі ў агні 258 чалавек. На ўскрайку вёскі знаходзіцца брацкая магіла, дзе ў 1975 годзе ўстаноўлена стэла. Асабліва трагічным для жыхароў Капыльшчыны быў люты 1943-га. У прыватнасці, 2 лютага фашысты спалілі вёску Масявічы разам са 130 жыхарамі. Сярод іх 11 дзяцей да двух і 47 — да дванаццаці гадоў. Выжыў толькі адзін чалавек, далейшы лёс якога невядомы. Пасля вайны вёска так і не паўстала з попелу. У 1998 годзе на гэтым месцы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. На пачатку лютага згарэлі разам з жыхарамі вёскі Прагрэс, Рулёва, Калодзезнае. 5 лютага спалены Жавулкі, у агні загінулі 512 чалавек: дзеці, жанчыны, старыя. На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму, на якой у 1967 годзе ўстаноўлены помнік. [caption id="attachment_74972" align="aligncenter" width="580"]■ Ускладанне кветак да помніка ў в. Жавулкі ■ Ускладанне кветак да помніка ў в. Жавулкі[/caption] Пабывалі школьнікі і на тым месцы, дзе 3 снежня 1942-га адбыўся Лаўскі бой. Там размяшчаўся партызанскі шпіталь, які імкнуліся захапіць фашысты. Атрад імя Катоўскага пад камандаваннем ураджэнца Капыльшчыны старшыны міліцыі Вікенція Драздовіча атрымаў загад затрымаць ворага на 2-3 гадзіны, пакуль эвакуіруюць раненых. Партызаны наладзілі засаду на могілках. Усе 18 чалавек загінулі, малодшаму, Валодзю Качаноўскаму, было 15, а самаму старэйшаму — 32 гады. ***** Святлана Пятроўна ШАКУН, класны кіраўнік: — Вельмі добра, што ў Год малой радзімы арганізавалі такое мерапрыемства. Яно прайшло пазнавальна і карысна. Напярэдадні мы правялі тэматычную гутарку, але пабываць на тых памятных месцах больш цікава. Адзначу, што дзеці з цікавасцю рэагавалі на кожны аповед. Ілья МАЛІНОЎСКІ: — Падчас экскурсіі мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што кожны кавалак роднай зямлі паліты крывёй нашага народа. Ці то гэта спаленая вёска, ці то гэта месца бою. Наш абавязак — памятаць гісторыю роднага краю. Васіліса ЛАСТАЧКІНА: — Вяртаючыся дамоў, мы думалі аб тым, як дорага заплацілі нашы прадзеды за Перамогу. І мы, маладое пакаленне, якое ведае пра вайну толькі па кніжках, кінастужках і аповедах продкаў, ніколі не забудзем, якой цаной заваявана наша мірнае неба. Сяргей АСТРЭЙКА: — Падчас паездкі мы пабывалі на тых мясцінах, якія гістарычна важныя для нашага раёна. Бо амаль у кожнай сям’і ёсць родныя, якія загінулі ў гады вайны, у кожным горадзе ці вёсцы ёсць абеліскі памяці. І мы павінны іх захоўваць. Ульяна МАЛІНОЎСКАЯ: — Як даніну памяці і павагі да кожнага гераічнага месца мы ўсклалі кветкі. Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні. Імі мы падзелімся з іншымі аднакласнікамі. Хачу падзякаваць за цікавае і змястоўнае мерапрыемства. Сяргей КОЗЕЛ
Встреча прошла в формате семинара. Именно такая форма позволяет превентивно сработать для того, чтобы предупредить возникновение недопустимых ситуаций на предприятиях. 5 Среди основных вопросов на повестке дня значилось рассмотрение письма облисполкома о состоянии дел в Минской области. Как было отмечено, большой упор в тексте  делается на нарушениях транспортной дисциплины руководителями многих предприятий, в т.ч. выражающихся во внесении заведомо ложных сведений в официальные документы при совершении административных правонарушений на служебных автомобилях. Также внимание присутствующих было обращено на дачу правовой оценки действиям должностных лиц и связанную с этим необходимость четкого отслеживания правильности оформления документов. Об изменениях и дополнениях, внесенных в Закон о борьбе с коррупцией, а также о состоянии борьбы с коррупцией на Копыльщине за 2018 год участников заседания проинформировал старший помощник прокурора района Алексей Загорцев. — В 2018 году прокуратура района провела ряд мероприятий, в том числе во взаимодействии с заинтересованными структурами, в ходе которых в организациях и учреждениях района был выявлен ряд нарушений антикоррупционного законодательства. Так, в ходе проведения проверки одной из организаций Копыльского района было установлено, что рядом должностных лиц, работающих в данной организации, не были подписаны обязательства, что в целом недопустимо, поскольку отказ от их подписания является основанием для расторжения трудовых отношений. Имеют место и факты использования государственного имущества в личных целях — в большинстве своем они связаны с эксплуатацией служебного транспорта. Не уделяется должное внимание и рациональному расходованию бюджетных денежных средств, чем причиняется существенный материальный вред государству, — сообщил Алексей Григорьевич. Помимо рассмотрения антикоррупционного законодательства, на семинаре затронули и вопросы обеспечения безопасности жизнедеятельности. Эту тему осветил начальник Копыльского РОЧС Виталий Ильючик. В своем выступлении он акцентировал внимание на основных требованиях в области пожарной безопасности. Также в связи с завершением строительства белорусской АЭС и возникающими опасениями граждан, связанными с ее дальнейшим функционированием, Виталий Валентинович проинформировал присутствующих о надежности и всесторонней защищенности островецкой «атомки». В плане заседания была предусмотрена и практическая составляющая. После окончания официальной части встречи на заднем дворе райисполкома сотрудники Копыльского РОЧС при соблюдении мер пожарной безопасности провели демонстрацию пожаротушения. При этом все желающие могли потренироваться в применении огнетушителя при ликвидации возгорания. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
Необычно и радостно в преддверии прекрасного весеннего праздника в Копыле прошла акция «Особый рейд», во время которой из рук сотрудника ОГАИ женщины-водители получали цветы и поздравления. 5442 Останавливая машины, которыми управляли автоледи, младший инспектор ДПС Евгений Мисюченко не требовал документы, а вместе с юными представителями МООП Данилой Шпакевичем и Казимиром Давидовичем дарил цветы и праздничные улыбки. Организаторами ставшей уже традиционной акции выступили Копыльский РК ОО «БРСМ», Копыльское РО ОО «БРПО» и ОГАИ Копыльского РОВД. Замечательные цветы, изготовленные воспитанниками Центра творчества детей и молодежи Копыльского района, станут прекрасным напоминанием о необычной встрече. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 3234 из 4891