Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

В Копыле прошло торжественное собрание РО ОО «Белорусский союз офицеров»

14.03.2019
23 лютага прайшоў урачысты сход РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў». Напярэдадні члены раённай арганізацыі палкоўнік запасу Алег Сівец, маёр запасу Аляксандр Касінскі, старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі пабывалі ва ўстановах адукацыі, дзе ўдзельнічалі ва ўроках мужнасці, сустрэліся з будучымі прызыўнікамі. 1598 З дакладам выступіў начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік. Дакладчык праінфармаваў прысутных аб праведзенай за год арганізацыйнай і грамадска-палітычнай рабоце, якая праводзіцца ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады і яе структурнымі падраздзяленнямі, працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — гэта свята мужнасці і гераізму, знак глыбокай павагі да абаронцаў Айчыны ўсіх пакаленняў, свята тых, хто ўсе сілы і веды прысвяціў служэнню свайму народу. Сёлета свята мае асаблівае значэнне — гэта год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Затым слова ўзяў старшыня раённай арганізацыі БСА старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі. Была аб’яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб маёру запасу Анатолю Жданеню, якога не стала ў мінулым годзе. Нягледзячы на ўзрост (самаму старэйшаму 81 год) члены грамадскага аб’яднання (усіх 22) актыўна сустракаюццца са школьнікамі, студэнтамі, воінамі беларускай арміі і іх бацькамі на тэматычных  мерапрыемствах, уроках мужнасці і міру, у час спаборніцтваў па ваенна-прыкладных відах спорту. Члены раённай арганізацыі БСА ўдзельнічаюць у лёгкаатлетычных спаборніцтвах «Капыльскія пагоркі», «Капыль-трэйл», «Языльская дзясятка», раённай спартакіядзе. На Капыльшчыне ёсць з каго браць прыклад. Старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі займаецца  правядзеннем аўтапрабегаў, агітпрабегаў і велапрабегаў па месцах баявой славы, арганізацыяй экскурсій у музеі вайсковых падраздзяленняў. Старшы лейтэнант запасу Антон Шышмароў удзельнічае ў канцэртах, якія праходзяць у час знамянальных  для краіны падзей і дат, выступае ў ансамблі народнай песні «Спадчына» і тэатры «Капыльскія пацехі». Падпалкоўнік запасу Валерый Маліноўскі дапамагае ў арганізацыі мітынгаў, шэсцяў, Вахт памяці. Два члены арганізацыі з’яўляюцца дэпутатамі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў. Падчас мерапрыемства  начальнік адасобленай групы ўручыў юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»  прапаршчыку ў адстаўцы Пятру Катвіцкаму (на здымку) і маёру запасу Івану Бабко (адзначаны нагрудным знакам  «25 лет. Белорусский союз офицеров»). У адказ Пётр Вікенцьевіч падзяліўся сваім службовым і баявым вопытам. Чатыры гады хадзіў радыстам на навукова-даследчым судне «Экватар». У час акіянаграфічнай экспедыцыі пабываў у Канадзе і на Бермудскіх астравах. Затым амаль 20 гадоў нёс службу на Новазямельскай ваенна-марской базе (пасёлак Бялушая Губа), дзе  праводзіліся выпрабаванні ядзернай зброі.  Начальнік пункта кантролю бяспекі сувязі базы, удзельнік першай нарады мічманаў  ВМФ СССР у Маскве, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». На пасяджэнні было прынята рашэнне: узмацніць ваенна-патрыятычную работу сярод грамадзян і асабліва моладзі, прапаганду баявых традыцый беларускага народа, членам БСА ў поўным складзе, у ваеннай форме і з узнагародамі ў Дзень Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь прайсці святочнай калонай. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей