У закладцы зялёнай алеі прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.
[caption id="attachment_76090" align="aligncenter" width="580"]

■ Людміла Ніжэвіч (справа) і Ірына Кісляк на пасадцы зялёнай алеі[/caption]
— Я з задавальненнем прыязджаю на Капыльшчыну і з кожным прыездам заўважаю, што раён абнаўляецца, — падзялілася дэпутат. — Вось і сёння вырашыла пакінуць свой след на роднай зямлі і прыняць удзел у закладцы парку сямейных дрэў. Прыемна, што вяскоўцы адгукнуліся на правядзенне суботніка ды яшчэ прыйшлі цэлымі сем’ямі. Гэта вельмі важна! Значыць, будзе ў нас жыццё — будзе прадаўжэнне. Вядома, гэта вялікая памяць для ўсіх удзельнікаў акцыі, а таксама гонар за магчымасць зрабіць парк адпачынку любімым месцам, дзе ўся сям’я, спадзяюся, будзе збірацца разам.
[caption id="attachment_76095" align="aligncenter" width="580"]

■ Сваё дрэва пасадзіла і сям’я Чарняўскіх[/caption]
Па словах старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама Алены Острыкавай, галоўная ідэя праекта — стварэнне так званага «Сямейнага парку, сквера, алеі», дзе кожны грамадзянін можа высадзіць сваё імянное (фамільнае) дрэва, прысвечанае важнай падзеі ў жыцці: стварэнню сям’і, нараджэнню дзіцяці i нават унукаў, юбілейным датам вяселля і інш. Усяго ў гэты дзень было высаджана каля 40 зялёных насаджэнняў, у прыватнасці, ліп і каштанаў.

На адкрыццё сквера запрошаны сем’і, якія пражываюць на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета і паспяваюць сумяшчаць здаровы лад жыцця і актыўную грамадзянскую пазіцыю, адказнае стаўленне да нараджэння і выхавання дзяцей, кар’еру, самарэалізацыю і многае іншае, прыўносячы тым самым вялікі ўклад у развіццё аграгарадка, грамадства і дзяржавы.
— Сёння ў нашых сілах зрабіць гэты куток прывабнай зонай адпачынку, — дзеліцца Аляксей Сергіеня. — Дзякуючы дзяржаўнай праграме па падтрымцы маладых сем’яў гаспадарка выдзеліла нам дом, дзе зараз разам з жонкай Маргарытай дваіх сыноў гадуем. І дрэвы саджаем. Калісьці нашы хлапчукі змогуць сюды прыйсці і з гордасцю ўспомніць, што яны тут былі і разам з бацькамі саджалі дрэвы.

Сваё фамільнае дрэва пасадзіла і сям’я Лагун. Алена і Леанід прызнаюцца, што рады былі атрымаць запрашэнне на такое веснавое свята, ды і вопыт пасадкі дрэў ёсць. Раздзяліць урачысты момант прыйшла і шматдзетная сям’я Чарняўскіх. Зарына і Сяргей выхоўваюць шасцярых дзяцей. Жанчына цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў. У бягучым годзе шматдзетная мацi ўдастоена дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці.

У гэты дзень на пасадцы дрэў разам з дэпутатам і маладымі сем’ямі плённа працавалi старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, актывісты Капыльскага райкама ГА «БРСМ». Да рэспубліканскага і раённага суботніка актыўна падключыліся працоўныя калектывы Цімкавіцкай сярэдняй школы і Дзіцячай школы мастацтваў, а таксама неабыякавыя сельскія жыхары і працаўнікі сацыяльнай сферы. Яны былі заняты на афарбоўцы плота, навядзенні парадку і добраўпарадкаванні валейбольнай пляцоўкі ў скверы.

Саджаць дрэвы трэба толькі ў добрым настроі, упэўнена першы сакратар Капыльскага райкама ГА «БРСМ» Настасся Козел. Тады дрэва вырасце моцным, дужым, прынясе максімум карысці прыродзе. Побач з пасаджанымi раслінамі ўдзельнікі прымацавалі імянныя таблічкі, а ў заключэнне кожнай сям’і быў уручаны сертыфікат за асабісты ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы, імкненне зрабіць свет лепшым праз свае добрыя справы.
Атмасфера на суботніку панавала радасная, праца ішла бадзёра і шпарка. Удзельнікі свята не толькі садзілі дрэвы, але для іх былі арганізаваны культурна-забаўляльная праграма ад Цiмкавіцкага СДК, духмяны чай з травамi ад сельвыканкама i салодкiя пачастункi ад індывідуальнага прадпрымальніка Мiкалая Валькоўскага.
Таццяна БОХАН