Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Порядок был наведен у памятника мирным жителям деревни Большие Пруссы и бюста Героя Советского Союза Козловского Игнатия Игнатьевича

23.04.2019
Актывiсты раённага аб’яднання прафсаюзаў ужо не першы год наводзяць парадак каля помніка мірным жыхарам вёскі Вялікія Прусы і бюста Героя Савецкага Саюза Казлоўскага Ігната Ігнатавіча. 7681 Падобныя «генеральныя ўборкі» праводзяцца прафсаюзнымі дзеячамi штогод напярэдадні найважнейшага для нашага народа свята — Дня Вялікай Перамогі. У рамках правядзення раённага суботніка старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Ірына Пабока і член прафсаюзнай арганізацыі Капыльскага райспажыўтаварыства Сяргей Мацуль (на здымку), узброіўшыся рыдлёўкамі, граблямі, пэндзлікамі і фарбай, прыбіралі тэрыторыю. Яны прыбралі смецце з леташняга лісця і галінак, ачысцілі ад пылу і бруду мемарыяльныя пліты, абнавілі старую фарбу. Тым самым аддалі даніну памяці подзвігам тых, хто змагаўся за свабоду беларускай зямлі. Па словах непасрэдных удзельнікаў суботніка, добраўпарадкаванне помнікаў і магіл герояў той вайны — наш агульны святы абавязак. І ўтрыманне іх у добрым стане — найважнейшая задача ўсяго грамадства. Як сцвярджаецца ў вядомых паэтычных радках, «…Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым…» Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей