Актывісты Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзначылі Дзень валанцёра.
Старшыня раённай аргані-зацыі БТЧК расказала ўсім прысутным аб дзейнасці міжнароднай арганізацыі, аб мэтах і задачах, якія яна ставіць, аб развіцці валанцёрскага руху. Гасцям сустрэчы было цікава даведацца аб тым, што ў раёне валанцёрства распачыналася ў гімназіі № 1 г. Капыля. Зараз жа 92 неабыякавыя чалавекі аб’яднаны ў шэсць атрадаў і адну ініцыятыўную групу.

— Часцінку сваёй душы аддаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія працуюць у групе «Дабрадзеі», — падкрэсліла Ніна Жук. — У асноўным моладзь аб’яднана ў атрады і прадстаўляе пэўныя навучальныя ўстановы: «Мы разам» (Капыльскі дзяржаўны каледж), «Добрыя сэрцы» (Лясноўская СШ), «Данка» (Цімкавіцкая СШ), «Клопат» (Слабадакучынская СШ), «Імпульс» (гімназія № 1 г. Капыля) і «Міласэрнасць» (Капыльская ЦРБ).
[caption id="attachment_84022" align="aligncenter" width="840"]
■ Падзяку атрымлівае валанцёр Галіна Хабінская[/caption]
— Уся работа арганізацыі Чырвонага Крыжа ляжыць на плячах Ніны Паўлаўны Жук, з яе прыходам яна значна актывізавалася і развіваецца кожны год, — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас. — Але ёй значна дапамагаюць валанцёры, якія падтрымліваюць людзей, што маюць патрэбу ў дапамозе, спачуваюць ім і адыгрываюць не апошнюю ролю ў іх лёсе. Вельмі прыемна, што ў нашым раёне назіраецца пераемнасць пакаленняў у валанцёрскім руху: побач са старэйшымі працуюць і зусім юныя — школьнікі, якія вучацца ў іх рабіць дабро.
[caption id="attachment_84017" align="aligncenter" width="840"]
■ Кіраўнік групы «Дабрадзеі» Валянціна Зарамбоўская (у цэнтры) дзеліцца сваімі справамі[/caption]

— Нягледзячы на тое, што пажылыя валанцёры і самі ўжо даўно на заслужаным адпачынку, яны стараюцца дапамагаць у першую чаргу людзям сталага ўзросту, — расказала кіраўнік ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» Валянціна Зарамбоўская. — Яны дапамагаюць па гаспадарцы, набываюць у аптэцы лекі, прыбіраюць, аказваюць псіхалагічную дапамогу, выконваюць простыя медыцынскія працэдуры. Валанцёры віншуюць сваіх падапечных са святамі, дораць сувеніры, арганізоўваюць канцэрты. Стараюцца як мага часцей наведвацца ў бальніцу сястрынскага догляду, што ў Бабоўні, каб падзяліцца цеплынёй сваіх сэрцаў.

Прадстаўнікамі навучальных устаноў з Цімкавіч, Слабада-Кучынкі і Ляснога былі прадэманстраваны мультымедыйныя прэзентацыі з фотаздымкамі, на якіх былі адлюстраваны добрыя справы валанцёраў, іх догляд за ветэранамі вайны і працы, уборка тэрыторый мемарыялаў, магіл і воінскіх пахаванняў, пасадка сквераў і алей, заняткі з малодшымі школьнікамі і многае іншае.
[caption id="attachment_84019" align="aligncenter" width="840"]
■ Ніна Жук і Ірына Абас з валанцёрамі-школьнікамі[/caption]
За распаўсюджванне ведаў аб асноўных прынцыпах руху Чырвонага Крыжа, за актыўны ўдзел у валанцёрскім руху Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа шэрагу ўдзельнікаў сустрэчы былі аб’яўлены падзякі, уручаны памятныя падарункі, некаторыя атрымалі пасведчанні валанцёраў.
Сяргей КОЗЕЛ