А ці ведаеце вы, што такое Inktober і чаму ўсе яго так любяць? Пазнаёміцца з гэтым мастацкім чэленджам дапаможа часовая экспазіцыя «Што хавае Чорны квадрат?», прысвечаная да 100-годдзя УНОВІСа. Ілюстрацыі прадстаўлены выкладчыкам дзіцячай школы мастацтваў Алай МАЛІНОЎСКАЙ у змешанай тэхніцы.
Што ж усё ж такі такое гэты Inktober?
— Ва ўсе часы з'яўляліся мастакі, чые імёны вядомыя на ўвесь свет, — расказвае Ала Маліноўская. — У наш час з дапамогай інтэрнэту стаць знакамітым у сваім асяроддзі мастаком ёсць магчымасць у любога, галоўнае, каб твая ідэя спадабалася аўдыторыі, а інтэрнэт дапаможа распаўсюдзіць яе і праславіць аўтара.
Так, у 2009 годзе амерыканскі ілюстратар
Джэйк Паркер паспрабаваў кожны дзень у кастрычніку маляваць ілюстрацыі на пэўныя тэмы тушшу па белай паперы. Ён вырашыў такім чынам выпрацаваць у сябе звычку маляваць кожны дзень i пры гэтым палепшыць сваё майстэрства. Taкi чэлендж спадабаўся спачатку сябрам i знаёмым мастака, потым дзякуючы сетцы Instagram гэты восеньскі занятак распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Зараз чэлендж Inktober (ад англ. Ink — чаріла, Осtober — кастрычнік) — адзін з самых знакамітых сярод мастацкіх сусветных рухаў: малююць кожны год у кастрычніку па ўсім свеце, малююць прафесіяналы i тыя, хто проста любіць выяўленчае мастацтва.
Што трэба маляваць?
Каб уліцца ў гэты восеньскі рух, трэба намаляваць 31 ілюстрацыю на 31 тэму: спіс тэм на кожны дзень звычайна з'яўляецца 1 верасня, за месяц да пачатку чэленджу. Такім чынам у мастакоў ёсць час на падрыхтоўку эскізаў i замалёвак. Акрамя паляпшэння майстэрства, Inktober патрабуе знаходжання ў пастаянным творчым пошуку, каб ідэі малюнкаў былі цікавымі i непаўторнымі. А з 1 кастрычніка пачынаецца запаўненне сусветнай сеткі чорна-белым крэатывам. Кожны дзень новая тэма — новы малюнак, фота якога з адпаведным хэштэгам выкладваюць мастакі на свaix старонках.
— З цягам часу Inktober перастаў быць толькі чорна-белым, колькасць матэрыялаў i тэхнік значна павялічылася, — адзначае Ала Малиноўская. — Зараз малююць i каляровыя інктоберы, i лічбавыя, робяць калажы на дадзеныя тэмы, i нават вяжуць кручком. І ніхто ў цэлым свеце не ў ciлах забараніць, гэта ініцыятыва самога мастака — маляваць, ці не маляваць, i калі маляваць, дык якімі сродкамі.
Да 100-годдзя УНОВІСа
Ала Маліноўская здаўна палюбіла творчасць нашага земляка Казіміра Малевіча, і гэта падштурхнула яе рабіць новыя адкрыцці ў жывапісе. Параўнальна кароткачасовая гісторыя УНОВIСа стала этапам у гісторыі сусветнага авангарду, пакінуўшы пасля сябе шэраг радыкальных пераўтварэнняў у традыцыйнай мастацкай выразнасці, а ідэі Казіміра Малевіча актуальныя i па сенняшні дзень у выяўленчым мастацтве.
— У малюнках выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў прасочваецца абвостраная цікавасць да нацыянальных традыцый, акцэнт на тэме каранёў і вытокаў, — адзначае дырэктар раённага краязнаўчага музея
Валянціна Шуракова. — Тут адлюстравана караткачасовая гісторя УНОВіса і асноўныя моманты, як зберагаецца спадчына і памяць пра Казіміра Малевіча, што вельмі сімвалічна ў Год гістарычнай памяці. Мастацтва Алы зачароўвае прыгажосцю, натуральнасцю, прастатой і непатрабавальнасцю сюжэтаў. Маладая мастачка пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку. Яна — яркі, адораны, энергічны чалавек, бліскуча праўляе сябе і як педагог, які ўносіць свой непаўторны ўклад у развіццё айчыннага мастацтва.
Фантазіі на тэмы афіцыйнага спісу
Taкім чынам серыя мінімалістычных ілюстрацый у змешанай тэхніцы «Што хавае Чорны квадрат?» была зроблена капылянкай у рамках Inktober 2021.
— Тут можна прасачыць пацверджаную Малевічам уласцівасць чорнага квадрата «нараджаць» любую ідэю з чарнаты яго чатырохкутнай прасторы, — прадаўжае мастачка. — Напрыклад, у тэме 8 — «Ціск» — адлюсравана як цяжкая чорная маса са знішчальнай сілай цісне на прадмет i не толькі дэфармуе яго, але i можа знішчыць поўнасць. Сімвалічна і тэма «Латка», дзе цёмная цёплая прастора можа абараніць чалавека, закрыць яго ад неспрыяльных навакольных умоў, абгарнуць, закрыць сабою. Цікава і тэма «Рызыка», якая прысвячаецца Ікару, герою старажытнагрэцкай легенды які ляцеў на крылах, зробленых яго бацькам, i так высока падняўся да Сонца, што яно растапіла воск, якім было скрэплена пер'е ў крылах, i яны пачалі разбурацца. Мы бачым на практыцы, што чорная квадратная прастора можа даволі аргаганічна ўзаемадзейнічаць з любымі ідэямі, нават такімі рознымі, якія прапаноўвае Inktober.
Таццяна БОХАН