Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Профсоюзы - в частный сектор

19.10.2024
001098_00000696434 Стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах прыватнага сектара эканомікі ― сёння адна з самых прыярытэтных задач Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У нашым раёне таксама прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні пярвічак на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу. Як паведаміў старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір  Лукашэвіч, ужо праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам ТАА «ВоМагран», СТАА «БетонБокс», СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм», УП «Аблмехатрад» і ПВГУП «Колмакс-Строй». Пасля стварэння пярвічак будуць распрацаваны праекты калектыўных дагавораў, аказана неабходная прававая дапамога. Сяргей КОЗЕЛ

В образовании будут изменения

19.10.2024
viborschool У новым навучальным годзе будзе функцыянаваць 47 устаноў адукацыі (2014/2015 навучальны год ― 48 устаноў). Такое рашэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам у сувязі з памяншэннем колькасці навучэнцаў і на падставе выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўрада па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні бюджэтных сродкаў. Так, ДУА «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» рэарганізаваны ў ДУА «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа». Акрамя таго, пройдзе ліквідацыя ўстановы дадатковай адукацыі ДУА «Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства». Дзіяна ТКАЧЭНКА

Пустующие участки - через аукцион

19.10.2024
19-07-14-9 За апошнія два гады ў аграгарадку Пясочнае праз аўкцыён для будаўніцтва жылых дамоў прададзена пяць зямельных участкаў. Дзякуючы гэтаму выручана каля 60 млн рублёў. На дадзены момант рыхтуецца дакументацыя яшчэ на тры ўчасткі. Як адзначаюць у Слабада-Кучынскім сельвыканкаме, для новага будаўніцтва пераважна выкарыстоўваюцца плошчы, дзе былі знесены старыя дамы. А прываблівае ў Пясочнае новых жыхароў тое, што населены пункт газіфікаваны, а паблізу знаходзяцца маляўнічыя мясціны, дзе працякае рака Нёман. Сяргей КОЗЕЛ

О результатах мониторинга

19.10.2024
press18_1 Солигорским межрайонным комитетом государственного контроля проведены прямая линия и мониторинг по вопросам уборки урожая 2015 года и сева озимых культур под урожай 2016 года сельскохозяйственными организациями Солигорского района. По результатам прямой линии и мониторинга установлено, что во всех сельскохозяйственных организациях разработаны планы и составлены графики по проведению работ. В уборке приняли участие 138 зерноуборочных комбайнов. На комбайнах имеются дополнительные приспособления для уборки полеглых хлебов. В сельскохозяйственных организациях района работают 27 зерносушильных комплексов. В то же время в ряде хозяйств имеются проблемы в обеспечении в полном объеме топливом, средствами защиты растений и минеральными удобрениями под сев озимых зерновых культур. В ходе мониторинга также были установлены отдельные недостатки при складировании зерна. По отмеченным недостаткам и упущениям вынесены рекомендации об устранении замечаний. Вопрос об их устранении в установленный в рекомендациях срок взят на контроль. Вячеслав СЕРДИН, председатель Солигорского межрайонного комитета  государственного контроля

Всю продукцию - на прилавок

19.10.2024
sm_full Вырабленая прадукцыя павінна знаходзіцца не на складах, а на прылаўках магазінаў. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. На нарадзе была закранута праблема складскіх запасаў прадукцыі і недапрацовак у яе прасоўванні на ўнутраны і замежны рынкі. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы — да 15 верасня абсалютна ўся вырабленая прадукцыя павінна быць пастаўлена ў гандлёвыя сеткі. «З сённяшняга дня павінен быць дыктат не гандлёвых сетак, а вытворцаў», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама закрануў тэму пасрэднікаў, у выніку выкарыстання паслуг якіх павышаюцца цэны на прадукцыю. Таму яшчэ адно патрабаванне Прэзідэнта — не павінна быць ніякіх пасрэднікаў у рэалізацыі прадукцыі.