Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Оазис красоты

20.10.2024
Сапраўдным аазісам прыгажосці можна назваць дачную сядзібу Таццяны і Аляксандра Бабарэкаў, што размясцілася ў в. Кацельнікі. Гэты населены пункт прывабіў капылян, па-першае, сваім месцазнаходжаннем, па-другое, тым, што ён газіфікаваны. Хаця газ яны падвялі пакуль што да дома, аднак у перспектыве можна будзе без праблем падключыцца. Тут жа, у Кацельніках, жывуць калегі Таццяны Васільеўны (медыкі), ёсць і шырокае поле для дзейнасці Аляксандра Уладзіміравіча, дзяцей і ўнукаў. Раней на гэтым месцы стаяла закінутая сялянская хатка. Уклаўшы ў яе сродкі і сілы, гаспадары ператварылі яе ва ўзорную сядзібу. — Домік свой мы набылі ў 2000 годзе, — гаворыць Таццяна Бабарэка. — З той пары паціху і абустройваем. У горадзе ёсць кватэра, але ведаеце, як летам ці ў выхадны хочацца наведацца на прыроду, бо самі родам мы з вёскі, таму вельмі цягне да зямлі. Прыедзеш, паглядзіш, што нешта ўзышло ці зацвіло, ды і на душы становіцца лягчэй. IMG_5350 Участак у Бабарэкаў займае 47 сотак. Калі выйдуць на заслужаны адпачынак, плануюць сюды пераехаць на пастаяннае жыхарства. Для будучай жыўнасці мяркуюць пабудаваць хлевушок (між іншым, фундамент пад яго ўжо заліты). А пакуль жа тут вырошчваюць бульбу, іншую агародніну для сям’і. Размясціўся і сад, у якім растуць яблыні, грушы, абрыкосы, са Стаўраполля прывезены саджанец шаўкоўніцы. Увогуле на гэтым падвор’і любяць разводзіць разнастайныя экзоты. Напрыклад, калі цюльпаны ці туі, то абавязкова рэдкіх сартоў. Тут жа сустрэнеш дэкаратыўнае проса, воцатнае дрэва, вулічную юку, кучаравую іву, дэкаратыўныя суніцы (якія вельмі апетытна выглядаюць, але, на жаль, іх нельга есці) і многае іншае. А яшчэ на падвор’і — пчальнік, лазня, самаробная сажалка з рыбай і шмат чаго іншага для прыемнага адпачынку. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Молодой хозяин агроусадьбы

20.10.2024
Дваццацішасцігадовы Яўген Давыдзенка з аграгарадка Пацейкі — прыклад менавіта той моладзі, якая ведае, дзе і як можна знайсці сабе прымяненне. Ён не праседжвае дні і ночы за камп’ютарам ці займаецца якой-небудзь непатрэбшчынай, а накіроўвае свае сілы і ўменні на ўладкаванне аграсядзібы. Як прызнаўся Яўген, стварыць нешта прыгожае ў сваім населеным пункце яму хацелася даўно. Яшчэ ў юнацкія гады, часта праязджаючы па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, звярнуў увагу на адзін з закінутых дамоў. Здавалася б, што цікавага можа быць у старой пабудове, зарослым зямельным участку? Аднак жаданне зрабіць тут прыгажосць перамагло. У хуткім часе гэта сядзіба была набыта. Спачатку яна была ачышчана ад кустоўя, старых дрэў. Потым пачалося будаўніцтва лазні, альтанак, вадаёмчыка. Да гэтай пары яшчэ працягваецца абсталяванне дома: пракладзены камунікацыі, у хуткім часе з’явяцца ванны пакой і туалет. IMG_5243 Асаблівай адметнасцю аграсядзібы можна назваць тое, што гаспадар усё стварае сваімі рукамі. А матэрыяламі для яго работы пераважна становяцца дрэва і камень. Яўген ужо вырабіў стол, табурэткі, барную стойку, лесвіцу на другі паверх, зараз працуе над аздабленнем печкі. Галоўнае, што ад усяго гэтага малады гаспадар атрымлівае надзвычайную асалоду. Яшчэ адна адметнасць  — усе матэрыялы і работы выконваюцца за ўласныя сродкі, дакладней, па меры іх паступлення, без выкарыстання крэдытаў. Як запэўнівае Яўген, у наступным годзе сядзіба паўнацэнна зможа прымаць наведвальнікаў. А пакуль жа тут гасцямі бываюць родныя і сябры. Папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца арэлі, гульнёвыя пляцоўкі, вадаём. Дарослыя ж аддаюць перавагу лазні са спецыяльна нарыхтаванымі венікамі, з сапраўднай парай з лекавымі раслінамі і духмянай гарбатай з самавара. Таксама ў перспектыве — добраўпарадкаванне тэрыторыі насупраць сядзібы, дзе паблізу сажалка, на якой можна парыбачыць, поле і луг, дзе можна выкарыстоўваць квадрацыклы. Адным словам, ёсць усё для аказання шырокага спектра паслуг. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Там, где Пнивода была

20.10.2024
Некаторыя вёскі, як і людзі, паціху адыходзяць у нябыт... Такі лёс напаткаў і вёску Пнівада. Калісьці гэта быў населены пункт, у якім налічвалася каля 30 двароў. Але вось ужо больш за дзесяць гадоў тут ніхто не пражывае, нават нашчадкаў былых гаспадароў не засталося. Толькі суцэльныя зараснікі кустоў, пустазелля, баршчэўніка Сасноўскага… Таму  ў  рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, выканання раённага плана па добраўпарадкаванні ўсе дамы ў в. Пнівада зняты з уліку. Вёска спыняе сваё існаванне. — Усе пабудовы прайшлі праз рэгістр і суд, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне наконт зносу і скасавання в. Пнівада. Адпаведнае рашэнне будзе прынята і сесіяй райсавета дэпутатаў. IMG_5289 — Работы па навядзенні парадку ў Пнівадзе распачаліся ў жніўні 2014 года, — дадае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко. — І вось на працягу года сельвыканкамам з дапамогай старэйшыны і старажылаў в. Кудзінавічы, што размешчана непадалёку, знойдзены магчымыя нашчадкі нават да трэцяга-чацвёртага калена. У адпаведнасці з Законам праведзены ўсе неабходныя працэдуры, каб прызнаць домаўладанні безгаспадарнымі. Для дапамогі ў навядзенні парадку ў пустуючым населеным пункце ў райвыканкаме было вырашана размеркаваць тэрыторыю паміж гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Зараз яна падзелена на адзінаццаць сектараў. Плануецца, што першы этап работ будзе праведзены на працягу месяца. У дзень нашага наведвання заканчвалі расчышчаць свой надзел работнікі лесанарыхтоўчай брыгады КУП «Капыльская ЖКГ». Як падкрэсліў майстар участка Уладзімір Мітрафанаў, два вальшчыкі і шэсць лесарубаў брыгады літаральна за чатыры дні справіліся з даведзеным заданнем. Яны разбіралі закінутыя будынкі, высякалі кустоўе. Паралельна вялася і нарыхтоўка дроў для кацельні Пацейкаўскай СШ. Пасля таго, як тэрыторыя будзе прыбрана, спецыялізаваная тэхніка выкарчуе пні, захавае фундаменты. Усе землі будуць заараны і пушчаны ў палі сева-звароту ААТ «Прагрэс 2010». А пра былую вёску будуць нагадваць толькі могілкі і памятны знак. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Дружная семья - успех во всем

20.10.2024
Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу. IMG_5262 Гэта ў многім садзейнічае і таму, што іх падвор’е ўжо не першы год  прызнаецца адным з лепшых у аграгарадку. Асаблівая прыгажосць тут летам, калі ўсё патанае ў зеляніне і кветках. Удала сюды ўпісваюцца і малыя архітэктурныя формы, рознае аздабленне. Што датычыцца разбіўкі клумбаў, то гэта ў першую чаргу клопат гаспадыні Галіны Сямёнаўны і дочак Наталлі і Валянціны. Яны займаюцца дызайнам, купляюць насенне, вырошчваюць расаду. А вось розныя будаўнічыя работы — задача мужа Мікалая Яфімавіча, сына Уладзіміра, ды і зяці Аляксандр і Юрый не застаюцца ўбаку. Іх рукамі зроблены альтанка, розныя фігуркі, даглядаецца сад. IMG_5264 — Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён даў мне такога мужа і дзяцей, — з радасцю дзеліцца Галіна Сямёнаўна. — У мужа рукі проста залатыя: за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. Ды і дзеткі працы ніякай не цураюцца. Гэта і дапамагае падтрымліваць нам парадак і захоўваць прыгажосць. А яшчэ вельмі ўдзячны нашаму сельвыканкаму і асабіста яго старшыні Сяргею Іванавічу Цвірко за арганізаваны конкурс, які вельмі стымулюе вяскоўцаў на стварэнне эстэтычнага выгляду. Здаецца, нядаўна мы былі ў ліку нямногіх, хто прымаў у ім удзел, а вось сёлета нас стала больш. Ды і па сваёй вуліцы бачу, што яна з кожным годам прыгажэе, адзін з адным дзелімся новымі кветкамі. А яшчэ Жэлянгоўскія — вялікія аматары агародніцтва. На сваім агародзе побач са звычайнымі культурамі вырошчваюць кавуны і дыні. Якраз да гэтай пары яны ўжо паспелі і сталі цудоўным ласункам для ўнукаў. Будуць у хуткім часе ўбіраць ураджай капусты і морквы, які ў першую чаргу пойдзе на патрэбы сваёй сям’і, а лішкі — на продаж. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

26 сентября в Академии МВД Республики Беларусь состоится День открытых дверей

20.10.2024
460d6c9db5b4a9d12c8b0dc9416697e7 Для будущих абитуриентов это отличная возможность поближе познакомиться с главным милицейским вузом Беларуси и узнать об особенностях поступления на учебу. Как сообщили в Копыльском РОВД, участниками мероприятия станут все заинтересованные выпускники школ, лицеев и гимназий, учреждений среднего специального образования, суворовцы, военнослужащие срочной службы и, конечно же, родители. На Дне открытых дверей выступят руководители Академии МВД, ее факультетов, представители приемной комиссии. Будут даны исчерпывающие ответы на все вопросы. Гостей Академии ожидает увлекательная экскурсия по вузу. Учебное заведение находится в г. Минске на проспекте Машерова, 6. Начало мероприятия в 11 часов. Сергей КОЗЕЛ