У нас чацвёра дзяцей — сыны Дзяніс і Дзмітрый і дзве дачкі Вераніка і Дар’я. Усе яны ўжо дарослыя, таму гатовы падтрымаць бацькоў у любую хвіліну.
Працуючы ў раённым аддзеле, асабіста неаднаразова выязджаў на розныя здарэнні. За гады службы, а працую я выратавальнікам ужо больш за 10 гадоў, сфарміраваліся навыкі, склаўся пэўны вопыт. Для выканання абавязкаў пажарнага-выратавальніка ў нашым падраздзяленнi неабходна быць фізічна моцным і маральна ўстойлівым чалавекам. У гэтым вельмі дапамагаюць заняткі спортам. Неаднаразова даводзілася адстойваць гонар аддзела на раённых і абласных спаборніцтвах. Калі гаварыць пра сваю прафесію, то асаблівую адказнасць заўсёды адчуваеш у той момант, калі людзі трапляюць у надзвычайныя сітуацыі. Усведамляеш, што калі ты ім не можаш дапамагчы, то ніхто не дапаможа. Гэты фактар з’яўляецца рухаючай сілай для мяне і маіх калег.
Дома мяне чакае сын Данііл, які вучыцца ў сёмым класе. Ён — мая добрая апора і падтрымка. А што тычыцца ненарміраванага графіка — да яго ён ужо прывык.
Век лічбавых тэхналогій патрабуе развіцця і самаўдасканалення. Успамінаю, як яшчэ гадоў 10 таму ў нас не было прамой сувязі з аддзяленнямі, зараз жа ўсё камп’ютарызавана. У нас працуе адзіная глабальная сістэма. Даводзіцца ўкараняць у практыку перадавую камп’ютарную тэхніку, суправаджаць праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі вытворчасці, ствараць базу даных і падтрымліваць яе ў рабочым стане. Работнікам аддзяленняў паштовай сувязі аказваю неабходную метадычную і практычную дапамогу. Для таго, каб ісці ў нагу з часам, стараюся інтэлектуальна развівацца: з’яўляюся пастаянным удзельнікам каманды па брэйн-рынгу абласнога філіяла «Белпошты».
Як трэнер-выкладчык Капыльскай СДЮШАР аддзялення біятлону і адначасова настаўнік СШ № 2 г. Капыля маю магчымасць прыкмеціць здольных выхаванцаў. Сістэматычныя трэніроўкі, мяркую, дапамагаюць ім не толькі быць у добрай фізічнай форме, але і дасягаць высокіх вынікаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Галоўнае — развіваць іх таленты, паступова выводзячы на пік формы. Ганаруся сваімі выхаванцамі, якія звязалі сваё жыццё са спортам. А дасягненні былых вучняў, членаў Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Юркевіч і Антона Смольскага, з’яўляюцца добрым прыкладам і арыенцірам нашым юным спартсменам.