У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу.
2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.
Сардэчна запрашаю на супольную малітву: 1 і 2 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00.
Наведванне могілак святаром:
5 лістапада — в. Якубавічы — 13.00
6 лістапада:
Капыль — 11.00
Чарнагубава — 12.30
Кацельнікі — 13.30
7 лістапада:
Думічы — 11.00
Язвіны — 12.00
Бабоўня — 13.00
Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
пробашч касцёла святых Пятра і Паўла
Збожжа і бульбу, капусту і моркву, цыбулю і чырвоныя буракі, памідоры, гарбузы, яблыкі, апошнія восеньскія кветкі і іншыя здабыткі садоў і агародаў прывезлі на продаж сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі. Было шмат пакупнікоў, і практычна ніхто не выходзіў за вароты з пустымі рукамі. Акрамя садавіны і агародніны, можна было купіць свежую рыбу, кураціну, выпечку, абутак, адзенне, тавары паўсядзённага ўжытку.
Нагадваем, што наступны кірмаш пройдзе 4 лістапада. Пачатак у 8 гадзін.
Маргарыта САКОВІЧ
■ Ян Міцкевіч (другі справа) разам з татам Яраславам, стрыечным братам Глебам і дзядзькам Сашам Малевічам[/caption]
Гэта — прапраўнук вялікага паэта па лініі малодшага сына Міхася — пятнаццацігадовы падлетак Ян Міцкевіч. Справа ў тым, што яго матуля Таццяна Балажынская нарадзілася і вырасла ў Капылі. Са сваім будучым мужам, праўнукам Коласа Яраславам Міцкевічам, яна пазнаёмілася ў 1997 годзе ў Мінску, праз два гады ажаніліся. А ў лістападзе 2001-га нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Ян, Ян Яраслававіч Міцкевіч. Так і «парадніўся» Якуб Колас з Капыльшчынай.
Ян Міцкевіч — звычайны пятнаццацігадовы падлетак. Зараз ён жыве ў Мінску, вучыцца ў 10-м профільным класе СШ № 4 горада, дзе на паглыбленым узроўні вывучае матэматыку і англійскую мову. У беларускую сталіцу хлопчык разам з мамай Таццянай Уладзіміраўнай вярнуўся зусім нядаўна з горада Рыгі, дзе жыў з бацькамі. А набываў адукацыю Ян у Рыжскай асноўнай базавай школе імя Я. Купалы. Справа ў тым, што яго тата Яраслаў Сяргеевіч Міцкевіч займае пасаду саветніка-пасланніка ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. Мама пасля вяртання ў Беларусь працуе ў кансалтынгавай кампаніі ў аддзеле па персанале.
Яніка цікавіць чароўны свет фэнтэзі і гісторыі. Ён вельмі таварыскі хлопец, мае шмат сяброў, з якімі весела бавіць час. Разам хлопчыкі наведваюць кінатэатры, цікавяцца новымі выставамі ды і проста гуляюць па сталічных вуліцах.
Як сучасны малады чалавек Ян захапляецца спортам: наведвае трэнажорную залу, займаецца атлетыкай, пілатасам у школе, а таксама ўваходзіць у склад шматлікіх гульнёвых каманд, якія створаны на базе школы.
Раней, у дзяцінстве, Ян пэўны час жыў у кватэры, якая належала другому песняру, знакамітаму беларускаму пісьменніку Янку Маўру, бо прабабка хлопчыка — дачка Маўра. А кватэра з’яўляецца амаль музеем: там знаходзіцца даволі шмат партрэтаў, кніг, асабістых рэчаў як Маўра, так і Коласа. Таму з самага дзяцінства падлетак пранікнуты сапраўдным беларускім духам. Ён спрабуе пісаць цікавыя тэксты, казкі, можа і рыфму скласці. Творы свайго знакамітага прапрадзеда Янік чытае не толькі ў рамках школьнай праграмы, але і па сваёй ініцыятыве.
Наведвае Ян і Капыльшчыну. На жаль, у гэтым годзе не стала дзядулі па лініі маці Балажынскага Уладзіміра Фёдаравіча, але хлопчыка заўсёды чакаюць цётачка Валянціна, стрыечны брацік Глеб і сябры. Дарэчы, з Капыля пасля заканчэння летніх канікул Янік заўсёды ад’язджае са слязьмі на вачах: шкада пакідаць сваякоў і сяброў.
Ян любіць вандраваць. Разам з бацькамі і сваякамі ён ужо пабываў у Германіі, Чэхіі, Польшчы, зусім нядаўна скончыўся ваяж па краінах Балтыкі. Адным словам — падлетак адкрыты для ўсяго новага, ён асэнсоўвае сваю асаблівую ролю — адказнасць за вялікае імя прапра-дзеда.
Каб аддаць даніну памяці знакамітаму продку, на дзень нараджэння класіка ўсё вялікае сямейства Міцкевічаў, у тым ліку і маладое пакаленне, наведвае Літаратурны музей Коласа, магілу песняра і літаратурныя вечарыны, якія праводзяцца на дзяржаўным узроўні ў рамках святкавання дня нараджэння Якуба Коласа.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота з сямейнага архіва Міцкевічаў
Капыляне на латвійскім трэйле
Па запрашэнні Латвійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі капыляне прынялі ўдзел у трэйлавай гонцы.
У склад каманды Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ўвайшлі намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар Капыльскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі.
Напачатку нашы землякі прынялі ўдзел у семінары па правядзенні масавых лёгкаатлетычных спаборніцтваў, што праходзіў у г. Рызе. Затым — у завяршальным этапе спаборніцтваў па лёгкаатлетычным трэйл-забегу ў г. Ліепаі. Ва ўсіх этапах забегу прынялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек. А вось на дыстанцыі 5 км 200 м з 350 удзельнікаў капыляне пераадолелі ўсе прыродныя перашкоды і ў абсалютным заліку занялі 53 і 54 месцы.
С молитвами
к святой иконе
4 ноября, в субботу, в 9.00 состоится архипастырский визит епископа Слуцкого и Солигорского Антония в Спасо-Вознесенский храм г. Копыля. В это же время начнется Божественная литургия. В 11.30 после богослужения состоится крестный ход и освящение часовни возле здания Копыльского опытного лесхоза.
По благословению Его Преосвященства, Преосвященнейшего Антония, епископа Слуцкого и Солигорского в Спасо-Вознесенском храме г. Копыля с 4 по 12 ноября 2017 года будет находиться список с афонской иконы Божией Матери «Отрада» («Утешение»).
Храм будет открыт с 9.00 до 19.00 ежедневно. Ежедневно, в 12.00, будут совершаться молебны в храме о здравии и благополучии. Приглашаем всех жителей Копыльщины почтить святой образ Божией Матери и помолиться о здравии, благополучии и спасении души.
О зарплате
Номинальная начисленная среднемесячная заработная плата работников Копыльского района в январе-сентябре 2017 года составила 596,5 рубля, в том числе в сентябре — 648,5 рубля.
Выше среднерайонного уровня оплаты труда в январе-сентябре 2017 года сложилась заработная плата работников финансовой и страховой деятельности (1072,9 рубля), информации и связи (955,2 рубля), занятых снабжением электроэнергией, газом, паром, горячей водой и кондиционированным воздухом (789,2 рубля), обрабатывающей промышленности (680,7 рубля).
Фестываль песні ДТСААФ
ДТСААФ праводзіць рэспубліканскі фестываль-конкурс песні.
Як паведаміў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, першы адборачны тур сярод пярвічных арганізацыйных структур нашага раёна адбудзецца 4 лістапада ў 10 гадзін у СШ № 3 г. Капыля.
Удзел могуць прыняць усе жадаючыя. Падчас конкурсу будзе ацэньвацца выкананне песень ваеннай і героіка-патрыятычнай, грамадзянскай, лірычнай тэматыкі, а таксама песень аб Беларусі і спорце. Пераможцы прадставяць Капыльшчыну на абласным туры.
Олимпиада началась
На этой неделе, во время осенних каникул, проходит второй (районный) этап республиканской олимпиады по предметам.
Как сообщила главный специалист отдела образования, спорта и туризма райисполкома Людмила Нагорная, интеллектуальные состязания продлятся с 1 по 4 ноября. Всего станут участниками олимпиады 307 учащихся. В первый день, сегодня, встретились знатоки химии, английского и немецкого языков. Также в этот день проходил и первый тур по русскому языку и литературе, белорусскому языку и литературе. 2-го ноября состоится второй тур по указанным предметам, а также встретятся юные «трудовики» и «информатики». 3-го ноября учащиеся поборются за звание лучших знатоков математики, астрономии, обществоведения и биологии. 4-го ноября встретятся «историки», «физики» и «географы». Победители будут отстаивать честь образования Копыльщины на третьем (областном) этапе, который пройдет в начале января 2018 года.
Замест базы — гандлёвы цэнтр
На месцы вытворчай базы ААТ «Капыльскі РКБА» ў хуткім часе павінен з’явіцца сучасны гандлёвы цэнтр буйной кампаніі сеткі «Санта Рытэйл» з камфартабельнай аўтастаянкай і добраўпарадкаванай тэрыторыяй.
Гэта стала вядома пасля праведзеных у верасні таргоў на аўкцыёне. Неабходнасць продажу была абумоўлена аварыйным станам памяшканняў і адсутнасцю належнай інфраструктуры. Як паведаміў дырэктар ААТ «Капыльскі РКБА» Аляксандр Танко, плануецца, што з вясны база камбіната бытавога абслугоўвання будзе размешчана на тэрыторыі Капыльскай ЖКГ. Будзе адноўлена вытворчасць помнікаў, агароджаў і іншай прадукцыі, якая выпускалася і раней. Сродкі, выручаныя ад аўкцыёна, будуць накіраваны на набыццё абсталявання, сыравіны для далейшай работы прадпрыемства.
Марыя ШЭІНА, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ
Кожную другую і чацвёртую сераду месяца з набалелымі праблемамі жыхароў Капыльшчыны прымае старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч.
Кожны раз да кіраўніка раёна звяртаецца розная колькасць заяўнікаў. На чарговым прыёме быў адзін зварот, але калектыўны.
Жыхары Капыля вельмі занепакоены станам вуліцы Рамашкі. Заасфальтавана яна была шмат гадоў таму без належнага ўсталявання водаадвядзення, таму цяпер адбываюцца на некаторых участках падтопліванні. Да таго ж пасля пракладкі газаправода дарожнае пакрыццё прыйшло ў нягоднасць.
Праблема старшынёй райвыканкама ўзята на кантроль. Дырэктару Капыльскай ЖКГ Раману Бандарыку даручана правесці дэталёвае вывучэнне і ўнесці слушныя прапановы па вырашэнні. Пакуль жа неабходна зрабіць усё магчымае, каб пры мінімальных затратах на бліжэйшы час абмежаваць доступ вады.
Сяргей КОЗЕЛ