Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Рождественские чудеса

17.12.2017
16В районе под эгидой Белорусского республиканского союза молодежи и Белорусской республиканской пионерской организации стартовал благотворительный проект «Чудеса на Рождество». Акция началась 11 декабря и продлится до 8 января. До 23 декабря члены объединений, молодежные лидеры, волонтеры и просто неравнодушные люди будут собирать новогодние подарки для детей. Это может быть спортивный инвентарь, канцелярские товары, предметы для художественного творчества, настольные игры, игрушки, книги. В общем, все то, что может пригодиться малышам и подросткам. Начиная с 24 декабря совместно с отделом образования, спорта и туризма райисполкома собранные вещи будут дарить детям из малообеспеченных и неблагополучных семей. Кристина ЖОГОЛЬ

Издательство «Регистр» начало прием заявок для участия в шестом литературном конкурсе для начинающих писателей «Первая глава»

16.12.2017
Литературный конкурс является просветительским проектом, его главная цель — поощрение творчества молодых и начинающих авторов Беларуси, предоставление им возможности первой публикации и продвижение их произведений, открытие новых имен в литературе, а также сохранение белорусских литературных традиций. Screenshot_11 По традиции принимать участие могут авторы, проживающие на территории Беларуси и пишущие на русском или белорусском языках. К участию в конкурсе допускаются неизданные произведения вне зависимости от участия в других конкурсах ранее. «Однако, —  поясняют организаторы, —  заявляя об участии, автор подтверждает, что представленная работа параллельно не участвует в других конкурсах, а также не готовится к изданию, в том числе за собственные средства». По словам директора издательства «Регистр» Фатимы Барановой, после формирования шорт-листа участников будет проводиться читательское SMS-голосование, которое и определит двух финалистов, чьи работы будут размещены на краудфандинговой платформе «Улей» для сбора денег на печать книги. Работа, набравшая наибольшее количество голосов, будет объявлена победителем. Награждение по традиции состоится на Международной книжной выставке-ярмарке в Минске, которая пройдет в феврале 2019 года. Сегодня «Первая глава» —  уже известный в Беларуси литературный конкурс для начинающих авторов. За пять лет в нем приняли участие более 350 начинающих писателей. В состав жюри входят авторитетные литераторы, журналисты, книгоиздатели, критики. Подробнее о проекте и правилах участия можно прочитать на сайте конкурса www.1glava.by и на страницах издательства «Регистр» в социальных сетях. Работы высылаются  до 1 февраля 2018 года  по электронному адресу Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Елена Таратушкина, специалист по связям с общественностью издательства «Регистр»

На родине отца

15.12.2017
  17 лістапада 2017 года нашу ўстанову адукацыі наведала дачка славутага земляка Яна Скрыгана — Галіна Скрыган.   Гэта сустрэча была невыпадковай. 16 лістапада мы адзначалі 112 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Да гэтай даты вучні падрыхтавалі і правялі экскурсію ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі «Бацькаўшчына».  Экскурсаводы паведамілі пра жыццёвы і творчы шлях Яна Скрыгана. Пасля экскурсіі Галіна Іванаўна Скрыган змагла больш падрабязна расказаць дзецям і настаўнікам пра свайго бацьку. З яе слоў мы даведаліся, што будучы ўжо даволі вядомым пісьменнікам у росквіце творчых сіл, калі ўсё жыццё яшчэ было наперадзе і багата высокіх бясхмарных планаў, Ян Скрыган трапіў у жорны таталітарнай сістэмы 30-х гадоў. У 1937 годзе 32-гадовага Скрыгана асудзілі на 10 гадоў лагераў. За сваё жыццё ён прайшоў праз усе кругі пекла, але заўсёды верыў у перавагу розуму і справядлівасці. Любіў пагаварыць, пафіласофстваваць, каб зразумець вытокі тых ці іншых учынкаў. Заўсёды імкнуўся разглядзець у людзях лепшыя бакі душы. Пазней Ян Скрыган запіша ў «Кругах»: «Цяпер я гляджу на сваю дарогу, як на далёкі сон. Мая біяграфія здаецца мне вельмі доўгай, і я дзіўлюся, як многа ў ёй месціцца. Я спазнаў і трагізм, і роспач, зведаў цану радасці і надзей: быў на грані таго горкага адчування, калі чалавек застаецца без Радзімы — не мае на яе права, я зразумеў, якое гэта вялікае і дарагое пачуццё — Бацькаўшчына». У 2017 годзе споўнілася 25 гадоў з таго часу, як смерць спыніла шматпакутнае сэрца пісьменніка, якое не ведала спакою і адпачынку. Галіна Іванаўна Скрыган папоўніла наш школьны музей новымі экспана-тамі: аркушамі з рукапісамі бацькі, а таксама часопісамі «Полымя», «Літаратурная Беларусь»  і «Маладосць» з успамінамі пра Яна Скрыгана. Дар’я ТАГІЛЬ, член аб’яднання па інтарэсах «Школьная газета»  ДУА «Каменскі ВПК дз/с – СШ»

Минская область является одним из наиболее экономически развитых регионов Беларуси

15.01.2018
Выгаднае геаграфічнае становішча і наяўнасць прыродна-рэсурснага патэнцыялу сталі асноўнымі фактарамі развіцця народнай гаспадаркі. Эканоміка Міншчыны індустрыяльна-аграрная, экспартаарыентаваная. белаз1 Па аб’ёме валавога рэгіянальнага прадукту вобласць займае другое месца пасля сталіцы. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў Салігорску, Барысаве, Жодзіне, Дзяржынску, Слуцку, Маладзечне. Прамысловасць рэгіёну спецыя-лізуецца на машынабудаванні, вытворчасці калійных угнаенняў, чарапіцы, макаронных вырабаў, цукру-пяску, труб і дэталяў трубаправодаў з тэрмапласту, прычэпаў да легкавых аўтамабіляў, драўніннавалакністых пліт. Вобласць займае значнае месца ў краіне па вытворчасці прадукцыі харчовай, мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці.  Беларуськалий Вядучыя прадпрыемствы рэгіёну: ААТ «Беларуськалій» і ААТ «БелАЗ». Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя акцыянерных таварыстваў «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», «Маладзечанскі малочны камбінат», «Здравушка-милк», «Агракамбінат «Дзяржынскі». Мінская вобласць — найбуйнейшы сельскагаспадарчы рэгіён Беларусі. У большасці раёнаў развіты мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, бульбаводства ў спалучэнні з ільнаводствам. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паблізу буйных гарадоў спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і садавіны. поле снов Знешнегандлёвае супрацоўніцтва наладжана з больш як 160 дзяржавамі свету. Асноўныя гандлёвыя партнёры рэгіёну — Расія, Кітай, Бразілія, Украіна, Германія, Польшча, Літва, Італія, Індыя, Турцыя. Прыярытэтным напрамкам развіцця вобласці з’яўляецца прыцягненне інвестыцый у стварэнне канкурэнтаздольнай на сусветным рынку інавацыйнай, высокатэхналагічнай, рэсурса- і энергазберагальнай эканомікі. Гэтаму паспрыяе ўвод у эксплуатацыю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Минщина с давних времен занимала выгодное географическое положение и имела значительный экономический потенциал

15.01.2018
На яе сучаснай тэрыторыі існавалі княства, ваяводства, губерня, намесніцтва і вобласць. Flag_of_minsk_province Мінскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі. Вылучылася ў 1101 го-дзе пасля смерці Усяслава Полацкага як удзел яго сына Глеба. Акрамя Мінска ўключала Друцк, Оршу, Копысь і іншыя землі. Паступова гэта старажытная феадальная дзяржава трапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага. У 1345-м Мінск ра-зам з Лагойскам ужо ўваходзіў у ВКЛ і належаў вялікаму князю Альгерду. Мінскае  ваяводства існавала з 1566-га па 1793 год у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Адміністрацыйна падзялялася на Мінскі, Рэчыцкі і Мазырскі паветы. У 1772-м усходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя тэрыторыя перайшла да Расіі і стала састаўной часткай Мінскай губерні. Апошняя ў складзе Расійскай імперыі існавала да 1917 года і пазней (па інерцыі) да канца Грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ўказам імператрыцы Кацярыны ІІ ад 3 мая 1795 года  губерня была перайменавана (што тычылася і іншых губерняў) у Мінскае намесніцтва. З пачаткам царавання імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 года ў Мінскую губерню. У пачатку XX стагоддзя плошча губерні складала каля 91 213 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек. Мінская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года. У 1954-м яе ўзбуйнілі за кошт часткі раёнаў былых Баранавіцкай і Бабруйскай абласцей, а ў 1960-м — часткі раёнаў былой Мала-дзечанскай вобласці. На тэрыторыі Міншчыны ў 1987 го-дзе налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, два рабочыя і адзін курортны. У 1998-м цэнтральны рэгіён налічваў 20 гарадоў (у тым ліку 7 абласнога падпарадкавання), 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў. Цяпер Міншчына ўключае 22 раёны, горад абласнога падпарадкавання, два — раённага падпарадкавання, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5207 сельскіх населеных пунктаў.