Она организована в целях профилактики дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также популяризации использования населением световозвращающих элементов в темное время суток.
В период проведения профилактических мероприятий со стороны сотрудников Копыльского РОВД будет усилена работа по профилактике дорожно-транспортных происшествий, а также контроль за соблюдением ПДД пешеходами, велосипедистами и возчиками гужевого транспорта.
ОГАИ Копыльского РОВД
Новыя насаджэнні ўпрыгожваюць розныя куткі аграгарадка. Так, на месцы былога сметніка высаджана каля сотні елачак. Сем елак, як сімвал Семежава, пасаджаны на ўездзе ў населены пункт.
Абнаўляецца і цэнтральны сквер у аграгарадку, каля 280 саджанцаў з’явілася на тэрыторыі жывёлагадоўчых і іншых вытворчых аб’ектаў. Пасадачны матэрыял у асноўным закупляецца ў Капыльскім вопытным лясгасе і ў іншых гадавальніках.
З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Усяго ж у раёне ў рамках акцыі запланавана пасадзіць звыш 6 тысяч дрэўцаў і каля 1200 кустарнікаў. Самыя вялікія аб’ёмы неабходна выканаць на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, дзе будзе прадоўжана пасадка вольхі, дубоў, сосен і іншых дрэў. Падчас суботніка ў мінулыя выхадныя многія арганізацыі і прадпрыемствы ўключыліся ў пасадку. Так, у аграгарадку Лясное каля сталовай высаджаны бярозкі і клёны, каля лазні — чырвоны дуб, у в. Бабоўня парк каля канторы папоўніўся 30 маладымі дрэўцамі. Жыхары аграгарадка Пацейкі і мясцовы сельвыканкам добраўпарадкоўвалі сажалку і высадзілі ліпавую і каштанавую алеі. Калектыў Капыльскага раёна электрычных сетак высадзіў звыш 50 сосен вакол агароджы ПС-110 «Капыль». Сяргей КОЗЕЛ
На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 868 га — 109% да задання.
На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар УП «ПІК-Лясное» Іван Аляксандравіч ЛОГАШ, які на трактары К-744 з агрэгатам «Citan 12001-C» пасеяў 620 га — 74% да задання.
На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з ППО-9-45 заараў 383 га — 71% да задання.
Лепшыя рэзультаты на пагрузцы арганічных угнаенняў паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Аляксандравіч ПАРШЫН, які на «Амкадор 352С» пагрузіў 33 408 тон арганікі — 37% да задання.
Бурліла праца і на вуліцах Капыля: вось супрацоўнікі ЦБУ № 528 у г. Капылі рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» і ЦБП № 609 ААТ «ААБ Беларусбанк» наводзяць парадак каля рэчкі Каменкі. Работнікі райвыканкама імкнуцца зрабіць тэрыторыю каля галоўнага будынка горада чыстай і прыгожай. Зона адпачынку пастаянна застаецца запатрабаванай. Таму, каб прывесці яе ў належны стан, тут працавалі выратавальнікі з РАНС і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі. Медыцынскі персанал Капыльскай ЦРБ таксама выйшаў на работы: прыемна, калі побач чыста. Пазбавіўся ад смецця і схіл за касцёлам святых Пятра і Паўла: гэтым займаліся супрацоўнікі райвыканкама.
Дзіяна ТКАЧЭНКА