Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На Копыльщине отмечены техники-осеменаторы, работающие в отрасли 30 и более лет

30.10.2019
Падчас раённага конкурсу тэхнікаў па штучным асемяненні жывёлы былі ўшанаваны спецыялісты з багатым прафесійным стажам. Яны атрымалі Дыпломы і каштоўныя падарункі. У тых сельгас-прадпрыемствах, дзе ёсць кваліфікаваныя тэхнікі-асемянатары, павінен адзначацца высокі ўзровень узнаўлення статка. Адсюль — важкі ўклад асемянатараў у эканамічны ўзровень гаспадаркі. [caption id="attachment_82482" align="aligncenter" width="840"] Т.У. Сянькевіч, Н.А. Юрчэня, В.П. Ляшкевіч, Н.М. Лобан і А.А. Ціманава[/caption] Найбольш — 36 гадоў — працуе ў галіне Валянціна Паўлаўна Ляшкевіч, якая абслугоўвае фермы «Цэнтр-2» і «Гарнастайлава» КСУП «Доктаравічы». 32 гады аддала таварнай ферме «Навасёлкі» ААТ «Капыльскае» Наталля Мікалаеўна Лобан. Па 31 годзе займаюцца сваёй справай Наталля Аляксандраўна Юрчэня з МТФ «Перац», што ў ААТ «Скабін», і Таццяна Уладзіміраўна Сянькевіч з УП «ПІК-Лясное» (фермы «Пясочнае» і «Думічы»). Больш чым трыццацігадовы адлік стажу ў галіне сёлета пачаўся і для Ірыны Аркадзьеўны Ціманавай з ААТ «Семежава», у зоне абслугоўвання якой — МТФ «Участак № 2». Сяргей КОЗЕЛ

Многое сделано по благоустройству населенных пунктов в октябре в Слобода-Кучинском сельсовете

30.10.2019
Як паведаміла яго старшыня Нэлі Гусева, шмат чаго зроблена па добраўпарадкаванні населеных пунктаў у кастрычніку. Суботнікі. Падчас іх правядзення наведзены парадак каля адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, на цэнтральных вуліцах населеных пунктаў. [caption id="attachment_82474" align="aligncenter" width="840"] ■ Работнікі сельвыканкама саджаюць туі каля адміністрацыйнага будынка[/caption] Воінскія пахаванні. Усяго на тэрыторыі знаходзіцца 22 пахаванні салдат або мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, усе яны прыбраны і прыведзены ў належны стан. Азеляненне. У пасадцы дрэў і кустарнікаў таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры. Усяго на тэрыторыі сельсавета пасаджана 160 маладых дрэўцаў і кустарнікаў. Пакінутыя хаты. У рамках дзеяння Указа № 357 ад 4 верасня 2018 г. «Аб пустуючых і старых дамах» знесена адна хата ў вёсцы Карзуны. Дзякуючы таму, што ўладальнікам пустых сядзіб былі выданы прадпісанні, два будынкі ў аграгарадку Старыца і вёсцы Слабада-Кучынка прыведзены ў парадак менавіта іх асабістымі намаганнямі. На тэрыторыі чатырох домаўладданняў скошана трава і парасткі кустарнікаў. Дзіцячыя пляцоўкі. У аграгарадку Старыца прыведзены ў парадак тэрыторыі абедзвюх дзіцячых пляцовак. Там таксама скошана трава, прыбрана смецце. Могілкі. Не засталіся без увагі жыхароў сельсавета і грамадзянскія пахаванні. На могілках у вёсцы Русакі выдалены аварыйныя і бураломныя дрэвы, зрэзаны маладыя парасткі кустарнікаў. У вёсцы Харытонаўка ўстаноўлена новая кантэйнерная пляцоўка для часовага збору смецця. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Учащиеся Ванелевичской средней школы приняли участие в осенней посадке деревьев

30.10.2019
На мінулым тыдні вучні Ванелевіцкай сярэдняй школы сумесна са старшынёй Доктаравіцкага сельвыканкама прынялі ўдзел у асенняй пасадцы дрэў. Старт азелянення на тэрыторыі сельскай школы быў дадзены яшчэ ў пачатку мая. Тады вучні і настаўнікі  Ванелевіцкай СШ, бацькі і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прадстаўнікі сельвыканкама разам з першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірылам Шыкам высадзілі 75 бяроз да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Справа прадоўжылася і восенню: алея з маладых каштанаў і дубкоў з сімвалічнай колькасцю саджанцаў – 75 — была закладзена ў рамках мерапрыемстваў месячніка, прысвечаных Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі. [caption id="attachment_82475" align="aligncenter" width="840"] ■ Удзельнікі асенняй пасадкі дрэў у гонар Вялікай Перамогі[/caption] Старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч адзначае: — За ўчасткам патрэбен догляд, важна захаваць маладыя насаджэнні ў парку, таму кожны год будзем азеляняць. Маладыя дубкі былі выбраны невыпадкова. — Для беларусаў дуб — не проста моцнае дрэва, гэта сімвал мужнасці і стойкасці нашага народа, які на працягу ўсёй гісторыі дастойна перанёс усе выпрабаванні і перамог у страшнай вайне ХХ стагоддзя — Вялікай Айчыннай, — дзеліцца вучаніца Ванелевіцкай  СШ Ксенія Рудзякова. — Дубкі — гэта і памяць пра тых,  хто аддаў жыццё за нашае мірнае неба ў незалежнай Беларусі, — падтрымлівае сяброўку Наталля Давідоўская. — Будуць расці дрэўцы, набірацца моцы, сімвалізуючы сувязь пакаленняў, любоў да роднай зямлі і ўдзячнасць нашчадкаў дзядам і прадзедам за іх подзвіг дзеля будучых пакаленняў. Таксама маладыя саджанцы дрэў, у прыватнасці, алея з 70 бяроз, былі высаджаны на ўездзе ў аграгарадок Новыя Доктаравічы, а ў мясцовым парку знайшлі свой прытулак 37 дубоў. Праца на пустуючых участках… У вёсках Калінава і Перавоз вядуцца работы па расчыстцы ўчасткаў, зносе старых дамоў, выкарчоўванні кустоў, спілоўванні хмызняку, сухіх і небяспечных дрэў. Гэтыя аб’екты будуць знаходзіцца пад увагай і надалей: сельвыканкам не толькі арганізоўвае работы па навядзенні там парадку, але, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 «Аб пустуючых і старых дамах», шукае нашчадкаў, высылае ім прадпісанні, робіць усё, каб зусім старыя будынкі былі знесены. Пустуючыя землі  зноў  уводзяцца ў севазварот: толькі за кастрычнік было ўведзена два гектары невыкарыстоўваемых зямель. … і на могілках Наводзіцца парадак і на грамадзянскіх могілках у Доктаравічах, Ванелевічах, Гарнастайлаве, Васільчыцах, Перавозе: прыбіраецца смецце, спілоўваюцца небяспечныя дрэвы, высякаюцца кусты. Лістапад у кастрычніку Штодня на тэрыторыі сельвыканкама ідзе масавая ўборка лісця. На дадзеных відах работ задзейнічаны прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета. Таццяна БОХАН

Жители Копыльщины активно поддержали республиканскую добровольную акцию «Чистый лес»

30.10.2019
В акции «Чистый лес» приняло участие более 500 человек. Она была приурочена к Году малой родины. [caption id="attachment_82472" align="aligncenter" width="840"] ■ Хорошо потрудились во время акции «Чистый лес» учащиеся СШ № 3 г. Копыля.[/caption] Как сообщила заместитель директора Копыльского опытного лесхоза Татьяна Конопляник, в течение дня волонтеры помогали в ликвидации несанкционированных свалок бытовых отходов, посторонних предметов в лесах, примыкающих к автомобильным дорогам, вокруг населенных пунктов, зон отдыха. Так, с помощью неравнодушных граждан было убрано более 40 кубометров мусора и захламленности. Кроме того, в рамках акции проводилось дополнение лесных культур на площади 31,5 га — а это свыше 24 тысяч штук сеянцев! В очередной раз с большим энтузиазмом приняли участие в экологическом мероприятии учреждения образования Копыльского района. Более 318 ребят отлично справились с поставленной перед ними задачей, совместив участие в акции с отдыхом на природе. [caption id="attachment_82473" align="aligncenter" width="840"] ■ В акции «Чистый лес» активное участие приняли учащиеся и педагоги Слободокучинской СШ[/caption] Ежегодно акцию активно поддерживают коллективы Копыльского района газоснабжения, районной организационной структуры «Белорусское общество охотников и рыболовов». «Государственное опытное лесохозяйственное учреждение «Копыльский опытный лесхоз» благодарит всех волонтеров за участие в акции «Чистый лес», – отметила Татьяна Георгиевна. –  Результат налицо – лес чист!». Маргарита САКОВИЧ

2 ноября прямую линию проведет заместитель председателя Копыльского райисполкома Светлана Лосик

29.10.2019
В субботу, 2 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Светлана Ивановна ЛОСИК, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета. Телефон 55-5-66.