Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

pryamaya_liniya1-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 февраля 2019 года: Владимир Александрович ГУРИНОВИЧ, управляющий делами Минского областного исполнительного комитета, по телефону (8-017)  500-41-60.
Среда, 13 февраля 2019 13:07

Прямая линия (CMigrator copy 344)

16 февраля, в субботу, начальник Минского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Олег Вячеславович ЦАРУК проведет прямую телефонную линию с гражданами Минской области. pryamaya_liniya1-2 Вопросы, касающиеся деятельности Минского областного управления, предоставляемых услуг, перспектив развития, требований, предъявляемых к кандидатам на службу, можно задать по телефону (8-017) 308-16-99. Время проведения прямой телефонной линии с 9.00 до 12.00.
Унитарное предприятие Минское отделение Белорусской торгово-промышленной палаты приглашает жителей и гостей города Копыля посетить II Республиканскую выставку-ярмарку  Капыльскі кiрмаш. Снимок На выставке будут представлены: одежда, обувь, головные уборы, продукты питания,  кондитерские изделия, мёд, специи, украшения, косметика и другие товары. На ярмарке ожидаются скидки и распродажи. Выставка-ярмарка состоится с 6 по 9  февраля 2019 г. в г. Копыле (ул.Ленина, 4,  ГУК “Копыльский районный Центр культуры”). Время работы выставки-ярмарки с 10.00 до 19.00. Приходите сами, приводите друзей и удачных вам покупок!
На кантролі бяспека кожнага з нас, і асабліва тых людзей, якія самі не заўсёды належным чынам могуць надаць ёй увагу. Таму супрацоўнікі зацікаўленых службаў дапамагаюць састарэлым, адзінокім і адзінока пражываючым людзям, шматдзетным сем’ям знайсці і паправіць магчымыя недарэчнасці ў сістэме пажарнай бяспекі, каб захаваць жыццё. [caption id="attachment_74087" align="aligncenter" width="580"]■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас ■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас[/caption] На вуліцы зіма, надвор’е вымушае нас рабіць сваё жыллё цёплым і ўтульным. А для гэтага неабходна печка або якая-небудзь іншая сістэма ацяплення. Толькі патрэбна сачыць за яе станам. Вёска Мацкевічы. Сюды, каб дапамагчы жыхарам вызначыць недахопы, прыехалі супрацоўнікі Капыльскіх ТЦСАН і РАНС. У доме Ніны Васільеўны Лабазевіч цёпла ад добра напаленай печкі. Жанчына, нягледзячы на свой паважаны ўзрост (ёй ні многа ні мала, а ўсе 85), сочыць за парадкам у хаце. Сыны жывуць далёка: адзін у Самары, другі ў Мінску. Таму жанчына сама павінна надаваць больш увагі сваёй бяспецы. І гэта ёй удаецца: аўтаномны пажарны апавяшчальнік спраўны, у добрым стане і печка. Галоўны спецыяліст  інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка яшчэ раз нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дае бабулі рознакаляровыя лістоўкі на гэтую ж тэматыку.   Да дома Соф’і Іванаўны і Сямёна Сільвестравіча Сямашкаў вядзе расчышчаная дарожка. У хаце ўсё таксама ў належным стане. За парадкам дапамагае глядзець дачка падчас сваіх візітаў. Спецыялісты Капыльскага ТЦСАН Таццяна Раковіч і Марыя Матарас цікавяцца, ці назапасілі бабуля з дзядулем паліва, ці дапамагае ім сацыяльны работнік. На ўсялякі выпадак на стале ў сям’і Сямашкаў застаюцца тэматычныя памяткі. [caption id="attachment_74088" align="aligncenter" width="400"]■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку ■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку[/caption] Таксама ўсё добра ў хатах Марыі Сцяпанаўны Лапоткі і Раісы Васільеўны Касцялей. Абедзвюм жанчынам ужо за 80, таму сачыць за станам пячнога і супрацьпажарнага абсталявання ім дапамагаюць дзеці. Соф’я Іванаўна Міхалковіч — маці воіна-інтэрнацыяналіста, які загінуў у Афганістане. За шклом сярод іншых — і чорна-белы здымак Гена-дзя, якому назаўсёды так і засталося 20… Але за жанчынай даглядаюць астатнія трое сыноў, дарэчы, будаўнікі, таму і печка, і электрычная праводка, і АПА — усё ў належным стане. Наведвальнікаў дома Малеяў сустракае вясёлы сабачы брэх: гэта хатні гадаванец Муха радуецца гасцям. На сценах — шмат фотаздымкаў сваякоў, амаль уся гісторыя сям’і. Тамара Аляксандраўна і Уладзімір Уладзіміравіч ахвотна паказваюць печку, АПА, якія знаходзяцца ў кожным пакоі. Словам, за сваёй бяспекай гаспадары сочаць старанна.   Хата Веры Андрэеўны Сямашкі, 1939 года нараджэння, — сапраўдны музей. Тут шмат рознакаляровых вышыванак і чырвона-белых семежаўскіх «тканак». І не дзіва — жанчына нарадзілася ў названай вёсцы, а рукадзеллю яе даўным-даўно навучыла матуля. На стале — выпускі «Слава працы», якую Вера Андрэеўна выпісвае на працягу ўсяго жыцця і зараз чытае з ахвотай. — У газеце мне ўсё падабаецца, шмат цікавых допісаў змешчана на яе старонках, — дзеліцца ўражаннямі бабуля. Зноў-такі Андрэй Мацейка і сацыяльныя работнікі нагадваюць пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі, а каб падчас розных надзвычайных здарэнняў пенсіянерка  не разгубілася, даюць ёй памяткі-кніжачкі. І толькі так, наведаўшы кожную хату, дзе жывуць людзі, якія патрабуюць да сябе ўвагі, можна прадухіліць магчымасць розных здарэнняў. Агонь бесклапотнасці не даруе.   Дзіяна ТКАЧЭНКА
Можна шмат гаварыць пра значэнне тэхналогій у вытворчасці малака, але без належнай увагі да саміх работнікаў ферм з боку кіраўніцтва раёна, гаспадарак, грамадскіх арганізацый высокіх рэзультатаў дабіцца не вельмі проста. [caption id="attachment_74083" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову ■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову[/caption] Для таго, каб стымуляваць працу жывёлаводаў, актывізаваць дзейнасць працоўных калектываў, прафсаюзы рэспублікі арганізавалі акцыю «Наш жывёлавод». Днямі ў ААТ «Прагрэс 2010» наведаліся прадстаўнікі абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — яго старшыня Міхаіл Бода і галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз. Разам з імі на сустрэчу з жывёлаводамі прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, іншыя спецыялісты. [caption id="attachment_74082" align="aligncenter" width="580"]■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц ■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц[/caption] Як расказаў Міхаіл Бода, рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання праводзіць акцыю «Наш жывёлавод» ужо трэці год запар. Падчас яе наведваюцца на малочнатаварныя фермы, сустракаюцца з калектывамі, абмяркоўваюць на-дзённыя пытанні, уручаюць заслужаныя ўзнагароды самым старанным працаўнікам ферм. — Наша задача — упэўніцца, што для вяскоўцаў створаны неабходныя ўмовы працы, — адзначыў Міхаіл Тарасавіч. — І сёння, наведаўшы перад сустрэчай з вамі МТФ «Пацейкі», мы ўпэўніліся, што ў ААТ «Прагрэс 2010» кіраўніцтва выконвае свае абавязкі ў рамках сацыяльнага партнёрства. [caption id="attachment_74084" align="aligncenter" width="580"]■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК ■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК[/caption] Безумоўна, работнікам сельгаспрадпрыемства было цікава даведацца пра вынікі работы гаспадаркі за 2018 год. Такую інфармацыю яны атрымалі ад Валерыя Тароцькі, які  паведаміў, што прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны жывёлагадоўлі ў адкрытым акцыянерным таварыстве выкананы на 103%. Сугучным было і выступленне галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Яўгеніі Шкурскай, якая адзначыла, што за 2018 год было надоена 3494 тоны малака — у сярэднім ад адной каровы па 4440 кг. Лепшы рэзультат паказала аператар машыннага даення Галіна Суркова. А вось даглядчыкі Наталля і Сяргей Насевічы атрымалі на сваёй групе маладняку БРЖ самыя высокія ў гаспадарцы сярэднясутачныя прывагі — 1067 г, што на 159 г больш, чым у папярэднім годзе. Словы ўдзячнасці за плённую працу гучалі ў гэты дзень не толькі ў адрас  названых  працаўнікоў  сельгаспрадпрыемства, але былі адрасаваны і іншым жывёлаводам. Бо, як сказаў Валерый Тароцька, агульны рэзультат фарміруюць адносіны кожнага да сваёй працы. Прадстаўнікі абласнога, раённага прафсаюзных камітэтаў, пярвічнай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» узнагародзілі шэраг жывёлаводаў Падзячнымі пісьмамі, да якіх дадаваліся грашовыя прэміі альбо каштоўныя падарункі. Сваёй творчасцю прысутных парадавалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Валянціна Зарамбоўская, Людміла Давідоўская, Святлана Папок, Вячаслаў Курчык, а напрыканцы сустрэчы працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства чакаў салодкі стол з прысмакамі і духмяным чаем. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3308 из 4920