Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 3 августа 2019 года: Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов, по телефону 55-5-66.
Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 3 августа 2019 года: Владимир Александрович ГУРИНОВИЧ, управляющий делами Минского областного исполнительного комитета, по телефону (8-017) 500-41-60.
В четверг, 1 августа, с 10 до 12 часов прямую линию проведет начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Копыльского райисполкома Лариса Михайловна ЮХО. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 54-7-50.
Яшчэ ў канцы ліпеня 2018 года горад Астравец наведаў загадчык Консульскага аддзела Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Раман Папоў. Ён уручыў нашаму земляку Расціславу Герту пасведчанне аб узнагароджанні медалём «За баявыя заслугі» яго загінуўшага брата Івана за подпісам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. [caption id="attachment_78704" align="aligncenter" width="840"] ■ Расціслаў Герт, 60-я гады[/caption] Старшыня Астравецкага раённага Савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт (родам з вёскі Роспы) усё жыццё шукаў звесткі аб прапаўшым без вестак на вайне браце Іване. Ён і прафесію настаўніка гісторыі выбраў з-за перажытага ў гады ваеннага ліхалецця. Куды толькі не дасылаў лісты. Адказ быў адзін: «Звесткі адсутнічаюць». І толькі чатыры гады таму, дзякуючы пошукавай дзейнасці членаў клуба «Патрыёты Радзімы», намаганням ГА «Беларускі саюз афіцэраў» даведаўся аб франтавых подзвігах свайго брата. Увесь гэты час збіраліся дакументы для таго, каб родныя змаглі атрымаць узнагароду.  Дапамаглі ў адасобленай групе Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў (начальнік Сяргей Маргалік і вядучы спецыяліст Іна Карпяленя). Там знайшлі звесткі аб прызыве ў Чырвоную Армію жыхароў Капыльскага раёна і спісы загінуўшых за 1944 год. У Слабада-Кучынскім сельвыканкаме (сакратар Лідзія Трыгубовіч) за той жа год адшукалі інфармацыю аб складзе сям’і Гертаў і важную паметку: «Сын Іван служыць у Чырвонай  Арміі». Даведкі аб узнагароджанні і раненні Івана Герта даслалі з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расіі. Яшчэ сабралі каля 10 розных дакументаў. Усё гэта адправілі на імя начальніка Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Расіі. Адтуль просьба была пераслана ў Адміністрацыю Прэзідэнта Расіі. Прыйшоў станоўчы адказ. Усё заняло менш за два месяцы. У сям’і ўдзельніка Брусілаўскага прарыву (узнагароджаны Георгіеўскім крыжам) Арсенія Герта было чатыры сыны і  дачка. Старэйшы Аляксандр сустрэў вайну ў г. Ломжы на заходняй граніцы, трапіў у палон, прайшоў 7 канцлагераў. Толькі 8 мая 1945 года быў вызвалены ўдзельнікамі нарвежскага супраціўлення. Сярэдні  сын Уладзімір абараняў Смаленск і Маскву, атрымаў цяжкае раненне, застаўся ў Калузе. [caption id="attachment_78705" align="aligncenter" width="840"] ■ Расціслаў Герт ускладае кветкі да помніка загінуўшым у гады вайны, г. Астравец[/caption] Малодшыя Іван і Росця заставаліся пры бацьках. Сямнаццацігадовы Іван паспеў скончыць Старыцкую СШ (у атэстаце адны пяцёркі) і марыў стаць настаўнікам. Хадзіў аж за 9 кіламетраў у школу. Ужо ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны яны разам з бацькам  перапраўлялі на чоўне праз раку Лошу чырвонаармейцаў, якія ў Старыцкім баі ў ліпені 1941 года разбілі гітлераўскую калону. 7 лістапада 1942 года пераправілі ў Уздзенскі раён 17 партызан брыгады імя Варашылава. У доме Гертаў часта начавалі і зімавалі партызаны. Іван доўгі час жыў на другім беразе Лошы (в. Мрочкі) у цёткі Соф’і Казлоўскай, нібыта дапамагаў па гаспадарцы, а на самай справе — стаў сувязным партызанскага атрада імя В.І. Чапаева. Калі трэба было кагосьці пераправіць на іншы бераг, вывешвалі белае палатно, калі тэрміновае данясенне — чырвонае. Бацька Арсеній Сямёнавіч — добры майстар — рамантаваў зброю, конскую вупраж, вазы і сані партызанам. Перад адыходам атрада адзін з камандзіраў сказаў яму, што выдасць даведку, з якой неабходна звярнуцца ў ваенкамат — атрымае ўзнагароду. — Самай лепшай узнагародай будзе, калі вернуцца жывымі мае сыны, адказаў бацька. Пасля вызвалення Капыльскага раёна маці Алена Рыгораўна з малодшым сынам праводзяць Івана да Харытонаўкі. Там фарміравалася калона прызыўнікоў, якія далей накіроўваліся на зборны пункт ў Старыцу. Ён абняў родных, моцна пацалаваў. — Дасць Бог, сустрэнемся! гэта былі яго апошнія словы. Разам з сябрамі Петручэнем і Вярбіцкім трапляе ў дзеючую армію: 1345-ты стралковы полк, 399-я Навазыбкаўская ордэна Суворава стралковая дывізія. Адукаванага байца прызначаюць пісарам  камандзіра роты. На тэрыторыі Польшчы распачаліся жорсткія баі за авалоданне Нараўскім плацдармам. Там і вызначыўся чырвонаармеец з Беларусі, вынес з поля бою двух параненых байцоў. Не ведаў франтавік, што за мужнасць і гераізм 7 кастрычніка 1944 года камандаваннем палка ён быў прадстаўлены да медаля «За баявыя заслугі», а 19 кастрычніка  атрымаў раненне і выбыў у 3-ці санітарны батальён. Гэтым запісам след Івана Герта абрываецца ў афіцыйных крыніцах. Апошні ліст родныя атрымалі ў гэты ж дзень. Магчыма, магіла салдата знаходзіцца ў Мазавецкім павеце ў Польшчы. «…Моя солдатская жизнь проходит по-прежнему. Дорогой братик Ростя, передай от меня низкий поклон папе, маме, Анне. Пиши все подробности. Остаюсь в ожидании от тебя! Передай от меня привет тете Марусе и всем, всем. До свидания! С комсомольским приветом брат Ваня! 5 октября 1944 года». Брат Расціслаў хутка напісаў у адказ.  Але Гертам вярнулі  іх пісьмо да сына з паметкай «Адрасат выбыў!».  Пасля ўсіх перажыванняў бацька Арсеній Сямёнавіч перастаў іграць на скрыпцы, моцна пастарэў, з’явілася многа маршчынак на твары, сівізна прабіла валасы на галаве. Пасля заканчэння вайны хадзіў па вёсках Капыльскага і Уздзенскага раёнаў і пытаў у тых, хто вярнуўся з фронту, ці не сустракалі сына? Ніхто нічога не мог адказаць. Нічога не было яшчэ вядома і пра старэйшых сыноў, Аляксандра (першы ліст прышле толькі ў 1946-м) і Уладзіміра. Употай плакаў, каб не бачылі родныя, хаваўся ў адрыне. Перад самай смерцю завяшчаў малодшаму сыну знайсці магілу Івана. Сёння 89-гадовы Расціслаў Арсенцьевіч Герт удзячны сваім землякам за блізкія сэрцу адносіны. Пасведчанне аб узнагароджанні, чатыры пісьмы з фронту ад брата Івана, як і адзіны фотаздымак выпускнога класа 1941 года Старыцкай СШ, ён збіраецца перадаць унукам і праўнукам. Давайце будзем помніць аб тым, чаго забыць нельга! Памяць аб подзвігу нашых воінаў павінна жыць у сэрцах новых пакаленняў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Накануне знаменательного события 75-летия освобождения Беларуси от  немецко-фашистских захватчиков учащиеся СШ № 3 г. Копыля побывали на экскурсии в мемориальном комплексе «Хатынь». Мы воочию увидели место страшной трагедии, произошедшей 22 марта 1943 года, в результате которой была полностью сожжена деревня вместе со 149 ее жителями. Первое, что мы увидели, — это огромный памятник «Непокоренный», в основу которого положена история о деревенском кузнеце Иосифе Каминском, единственном уцелевшем свидетеле страшной трагедии. Израненный и обгоревший, он пришел в сознание и нашел тело своего сына среди трупов односельчан. А справа от памятника находится символическая крыша сарая. Она расположена на том месте, где когда-то стоял сарай, куда согнали жителей Хатыни. Комплекс повторяет планировку уничтоженной деревни. В ней было 26 дворов. На месте каждого дома установлен символический сруб. А рядом возвышаются обелиски. На них находятся мемориальные доски с именами всех членов семей. На всех обелисках — колокола. И каждые тридцать секунд можно услышать их звон. За бывшей деревенской улицей находится «Кладбище деревень». За время войны фашисты сожгли 186 деревень. В мемориальном комплексе находится и Стена Памяти. За годы войны немцы создали на территории нашей страны 260 концлагерей. «Стена памяти» напоминает стену лагерного барака. В ней находятся ниши, в каждой из которых указаны названия населенных пунктов, концлагерей, мест массового уничтожения людей и количество уничтоженных. Экскурсия заканчивается у Вечного огня. Тут по традиции мы почтили минутой молчания память погибших в годы Великой Отечественной войны. А рядом с Вечным огнем растут три березки, словно в почетном карауле. Они напоминают нам о каждом погибшем в годы войны. В скорбном молчании мы покидали Хатынь. Но она навсегда останется в нашей памяти. Мы никогда не забудем эту белорусскую деревеньку, ставшую символом зверств  фашистов. А память живет в сердцах людей. Подтверждением этому служит нескончаемый поток людей, приезжающих сюда из разных уголков Беларуси и со всего мира. Полина БОХАН, учащаяся 6 «А» класса ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля»
Страница 3094 из 4904