Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Акция приурочена к Году малой родины. Ее цели –восполнение зеленых насаждений, сохранение природы, посадка, уход за деревьями и кустарниками, экологическое образование, воспитание и просвещение населения Минской области, формирование и развитие экологической культуры населения, бережного отношения к природе. Учащиеся и педагогические работники планируют высадить в каждом учреждении образования аллею, заложить плодово-ягодный сад, создать альпийскую горку. В акции примет участие более 16 800 человек. В рамках проведения акции планируется произвести посадку 25 979 саженцев деревьев и кустарников.
Людмила Константиновна Семенкевич увлекается вышивкой крестиком с тех пор, как вышла на пенсию. Стало больше свободного времени, которое она может уделять своему любимому занятию. [caption id="attachment_81951" align="aligncenter" width="840"] Людмила Константиновна Семенкевич за работой[/caption] Занятие это требует внимания, сосредоточенности, большого терпения, кропотливости, умения. Когда скучно, грустно или плохое настроение — любимое дело лечит. Порой уходит 2-3 месяца на то, чтобы завершить работу. Но зато нельзя оторвать глаз от тех картин, которые вышиты ее руками. Это настоящие произведения искусства, действительные шедевры, они восхищают. Невозможно отличить их от полотен, которые рисуют художники красками. Людмиле Константиновне 70 лет, но она не сидит без дела ни одной минуты. Сама делает в квартире ремонт, работает на огороде, читает книги и вышивает. Ее квартиру украшают картины, сделанные ее же руками. Вышивает она по схемам, которые покупает сама, либо же их привозит дочь из Молодечно. Некоторые схемы находит в журналах в библиотеке. В ее коллекции уже насчитывается около 30 картин. Тематика работ самая разнообразная. Даже по названию вышитых картин вы сами можете судить об этом. «Улыбка», «Милый друг», «Ночное танго», «Осенний этюд», «Тайский цветок», «В танце водяных брызг», «Алые паруса», «Влюбленные», «В ритме вальса», «Натюрморт», «Ирисы» и другие. Эти работы вышиты в одну или две нити. Вышивать в одну нить еще труднее, так как клеточки на рисунке очень маленькие, а нить очень тонкая, может порваться. Есть у Людмилы Константиновны картины, вышитые нитками и бисером: «Лето», «Зима», «Ангелок». Вышивка бисером — это еще более тонкая, изящная, искусная работа. Когда я увидела эту красоту, то подумала, сколько времени и труда потрачено на это? Чем измерить такой кропотливый труд? Но поверьте — это дорого стоит. Уже можно открывать персональную выставку ее работ в нашем краеведческом музее или районном центре культуры, чтобы их увидели многие. Но Людмила Константиновна лишь улыбнулась и сказала: «Что Вы? Зачем? Я же этим занимаюсь для себя». Другой бы, более предприимчивый человек, давно сделал бы на этом бизнес, имел бы хоть какие деньги. Людмила Константиновна отвергает всякие предложения продать свои работы. Во-первых, каждая картина выполнена в единичном экземпляре, во-вторых, в каждую вложена частичка ее души. И она дорога по-своему. Людмила Константиновна готова дать уроки мастерства, провести мастер-класс для каждого, кто заинтересовался вышиванием крестиком или бисером. Татьяна МИХАЙЛОВСКАЯ, г. Копыль Фото Маргариты САКОВИЧ
Покров Пресвятой Богородицы принадлежит к числу великих праздников Русской Православной Церкви. Его полное название — Покров Пресвятой Владычицы нашей Богородицы и Приснодевы Марии. По преданию, Богородица явилась молящимся во Влахернском храме в Константинополе. Произошло это в 910 году. Божия Матерь распростерла свой омофор (покрывало для головы) над людьми, и это чудо стало знаком заступничества и утешения над людьми. Покров Пресвятой Богородицы празднуется только в Русской Церкви. История самого события, послужившего поводом к установлению праздника, известна достаточно хорошо. К Константинополю подступили войска варваров. В те годы подобные набеги нередко заканчивались кровавой резней, и жители византийской столицы оправданно ждали, что уже к утру они могут проститься с жизнью. Священники города молились об избавлении от врагов, и вот в четвертом часу ночи будущему известному христианскому святому, юродивому Андрею Константинопольскому во Влахернском храме Константинополя явилось видение. На небе он увидел идущую по воздуху Богородицу, озаренную небесным светом, окруженную ангелами и сонмом святых, которая сняла с головы и раскрыла над людьми покров. Чудесный покров защитил город. Поднявшаяся буря разметала корабли варваров, избавив жителей Константинополя от смерти. Каждый из нас обращается за помощью к Богородице намного чаще, чем к другим святым, поэтому Ей посвящено так много храмов, поэтому написано столько Ее икон. Каждая икона ― это случай реальной помощи, которую получили люди, обращаясь с молитвой к Божьей Матери. Каждый воздвигнутый в Ее честь храм ― это свидетельство того, что люди всегда чувствуют силу Ее любви, которой с избытком хватает для каждого человека.
Мацярынскай любові і мудрасці Яніны Іванаўны Зяневіч з вёскі Траянава хапіла не толькі, каб выгадаваць трох дастойных павагі дачок. Сваёй душэўнай цеплынёй яна ахутвае пяцярых унукаў, дзевяцерых праўнукаў і нават тых, хто ўваходзіць у яе жыццё зусім ненадоўга. Бо жыве жанчына з Богам у сэрцы. [caption id="attachment_81748" align="aligncenter" width="840"] ■ Яніна Іванаўна Зяневіч (другая справа) з дочкамі Марыяй, Ірынай і Аленай[/caption] …Ішлі апошнія дні Вялікай Айчыннай. У баях за сталіцу варожай Германіі Берлін мужна змагаўся артылерыст Ачкас Іван. Вакол раз-пораз раздаваліся страшэнныя выбухі, дымам засцілалася зямля. Раптам грымнула недзе побач з салдатам. «Не, не вярнуцца з гэтых жудасных баёў мне дамоў жывым. Як там мая Наталля адна выгадуе дзетак?» — прамільгнула думка. Але адбыўся сапраўдны цуд. Калі трохі развеяўся дым, Іван убачыў у сваіх руках невялічкую іконку і аднекуль нібы прагучалі словы: «Ды ўваскрэсне наш Бог!» Іван заўсёды быў чалавекам веруючым, таму прыняў гэты выпадак як добры знак з неба. Калі, не атрымаўшы ніводнага(!) ранення, вярнуўся дадому, акрамя ўсялякіх падарункаў, прынёс і тую самую іконку. З ёю, годна пражыўшы свае 70 год, і адправіўся да Бога… Веру ў сэрцы праз усё жыццё пранесла і яго дачка Яніна Іванаўна. Расказваючы пра свой лёс, жанчына паціху раскладвае побач маленькія друкаваныя іконкі і каменціруе: — Мае бацькі былі людзьмі веруючымі. Яны пахрысцілі нас, нягледзячы на ніякія перашкоды: у 1933-м старэйшую Марыю, у 35-м мяне і ў 39-м брата Івана. А я ўжо ў сваю чаргу пазней пахрысціла і сваіх дачушак… Жылі мы ў вёсцы Лесуны, што на Нясвіжчыне, а ў храм хадзілі ў суседнюю Салтанаўшчыну. На жаль, я зараз у царкву пайсці не магу — не дазваляе здароўе, але заўсёды пасля таго, як прачнуся, звяртаюся да Багародзіцы… Вось гэты вобраз святой  Матроны мне з Масквы прывезла старэйшая дачка Марыя. Ёсць у мяне і малітоўны зборнічак. [caption id="attachment_81749" align="aligncenter" width="840"] ■ Яніна і Леанід Зяневічы. 50-я гады ХХ ст.[/caption] Гэтая глыбокая вера, якая перайшла ад бацькоў, дапамагла перажыць і ваеннае ліхалецце. Яніна Іванаўна добра памятае, як праз родную вёску Лесуны ішлі нямецкія танкі і ляцелі самалёты, як «на Галавасека» (менавіта так, рэлігійнымі святамі, адзначае час жанчына) бамбілі суседняе Траянава, а яны, малыя, хаваліся ў бульбяніку, быццам ад бомбы можна схавацца. І толькі ледзьве чутно гаварылі: «Мама, нам страшна…» Вера давала сілы і да працы. Жылося пасля вайны цяжка, таму, адвучыўшыся ўсяго тры класы, Яніна пайшла працаваць у калгас. Ніякай работы дзяўчына не баялася: і жала, і раскідвала ўгнаенні, і даіла кароў. Да іх на работу прыязджалі жыхары з суседняга Траянава, сярод якіх аднойчы апынуўся і Зяневіч Леанід, стаўшы адзіным і на ўсё жыццё абраннікам. — Ой, і вясёлае ж было тое вяселле, — з добрай усмешкай у вачах успамінае Яніна Іванаўна. — Распісаліся мы ў 1955 годзе ў Салтанаўшчыне, там жа і павянчаліся. Музыканты гралі ў нас са Скабіна. Гасцей многа папрыходзіла. Нават і з Траянава «панапрыгвалі» да нас на музыку. Сямейнае жыццё пачалі ў бацькоўскай хаце мужа. І сёння, пражыўшы ў стаўшым родным драўляным будынку больш за 60 гадоў, Яніна Іванаўна лічыць яго сваім і ласкава называе «мая хатка». Менавіта туды яна, нібы птушка з выраю, вяртаецца кожную вясну, правёўшы халодныя зімовыя месяцы ў адной з дачок. А тады, стаўшы жонкай, а потым і тройчы матуляй, жанчына старанна працавала ў калгасе. Ферма, дзе ўтрымліваліся каровы, была глінабітнай і халоднай. Асабліва мерзлі рукі. — Я куфайку спушчу на пальцы, дык ужо і не так холадна, — успамінае Яніна Іванаўна. — Гэта зараз на ферме нібы на самалёце, а тады… Ездзілі і самі на кані прывозілі па тысячы двесце кілаграмаў зялёнай масы, каб накарміць жывёліну. Самі ж і разграбалі зеляніну, і накідвалі кароўкам. Ні выхадных, ні дзякрэту ніякага ў нас не было. Кожны дзянёк хадзілі на работу. А што ж нам плацілі? Спачатку ставілі нейкія палачкі, гэта ўжо потым грошы пачалі даваць. Але Яніна Іванаўна ніколі не баялася працы, якой бы цяжкай тая ні была. З дому на ферму часцей за ўсё выходзіла з песняй, з песняй жа і каровак сваіх даіла. Таму і празвалі яе на вёсцы Салаўём. Зараз жанчына памятае шмат народных песень і прыпевак, якія, нібы фокуснік цуд, дастае з глыбінь памяці і дорыць блізкім людзям. Усе тры дачкі выраслі годнымі людзьмі, атрымалі прафесію настаўніка. Марыя доўгі час узначальвала раённы аддзел адукацыі, а потым была абрана старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў, Алена добра вядома педагогам Капыльшчыны як кіраўнік раённага метадычнага кабінета. Ірына выкладае беларускую мову і літаратуру ў Пацейкаўскай СШ. [caption id="attachment_81747" align="aligncenter" width="840"] ■ Яніна Іванаўна Зяневіч. 2019 г.[/caption] — Дзяўчаткі мае выраслі добрымі адукаванымі людзьмі, бо я прывучыла іх працаваць, — гаворыць Яніна Іванаўна. — А першай памочніцай стала для мяне старэйшая Марыя. Абыходзіцца з каровай дзяўчынка навучылася ўжо ў другім класе. Спачатку маленькімі ручкамі надой-вала малако ў слоічак. Пазней, калі крыху падраслі, да яе далучыліся і меншыя Аленка з Ірынкай. Кожнай прыходзілася абслугоўваць па дзевяць кароў. Дзяўчынкі не маглі пайсці на танцы, пакуль не падояць рагуль. Калі не паспявалі выканаць заданне, на дапамогу прыходзілі сяброўкі. За гаспадаркай глядзець ды гадаваць дачушак дапамагала свякроў баба Стэфа, з якой склаліся добрыя адносіны. Свёкар пайшоў з жыцця, калі споўнілася яму 48 гадоў. А да асаблівага парадку дачок прывучыў тата. Леанід быў прыгожым мужчынам, майстрам на ўсе рукі і вядомым у акрузе кавалём. А яшчэ ён добра спяваў і граў у траянаўскім аркестры. — Мы тады весела жылі, усе святы адзначалі вялікімі кумпаніямі, — з усмешкай па-свойму гаворыць Яніна Іванаўна. — Не то ж то зараз па кватэрах усе сядзяць і акрамя тэлевізара ніхто нічога не бачыць. Такі любімы Леанід, як і яго бацька, пайшоў з жыцця рана. Аднойчы прыгнаў кароў з поля, упаў і больш не падняўся — хапіла сэрца. Яму было ўсяго 52 гады. З тае пары жыццё для Яніны Іванаўны нібы падзялілася напалам: на да і пасля. Але сэнс яно не згубіла, бо ўвагі і мацярынскага клопату патрабавалі дочкі і ўнукі, а затым і праўнукі. Жыццёвай мудрасці і душэўнага хараства хапае на ўсіх. Для кожнага з іх знаходзіцца ласкавае слова і добрая парада. Ды і не толькі для іх. — Я ўсіх людзей люблю! Люблю сваю хатку, люблю свайго чалавека, — гучаць шчырыя словы Яніны Іванаўны. — І кожную раніцу пачынаю са слоў: «Дзякуй Богу за ўсё!»  Бо ў мяне ўсё добра: і дзеці, і зяці цудоўныя, і ўнукі з праўнукамі радуюць. …Калі развітваліся з Янінай Іванаўнай, замест звыклага «Да пабачэння!»  з вуснаў жанчыны зляталі зусім іншыя словы: «Няхай беражэ вас Бог! Будзьце шчаслівымі!» Дзіяна ТКАЧЭНКА
Народны майстар Беларусі з Семежава Таццяна Волкава з гонарам прадстаўляла закладное ткацтва на другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. [caption id="attachment_81743" align="aligncenter" width="840"] Таццяна Волкава, Мікалай Стрэльчанка і Лана Сласцёна ў Жытоміры[/caption] Кожны рэгіён нашай краіны прэзентаваў ва ўкраінскім Жытоміры свае лепшыя напрамкі. З Мінскай вобласці таксама на выставе рамёстваў былі прадстаўлены розныя бакі традыцыйнай культуры. Ткацтва дэманстравала майстар з Семежава Таццяна Волкава, ганчарства — Мікалай Стрэльчанка, майстар з Лагойшчыны, лозапляценне — Лана Сласцёна з Маладзечанскага раёна. Акрамя выставы ўжо гатовых узораў удзельнікі форуму, мясцовыя жыхары маглі не толькі ўбачыць сам працэс стварэння мастацкіх вырабаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2970 из 4902