Трэба дадаць, што і ўдзельнікамі гэтага цікавага падарожжа былі людзі, якія шмат зрабілі, для праслаўлення нашай малой радзімы. Арганізатарам экскурсіі была загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч. На яе прапанову да ўдзелу, вядома ж, далучылася і Цімкавіцкая бібліятэка, а таксама наш вядомы краязнавец, літаратуразнавец, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры БДУ Алесь Бельскі, вялікі шанавальнік і патрыёт сваёй малой радзімы, доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута Уладзімір Родчанка, наша госця з "паўночнай сталіцы" Расійскай Федэрацыі, расійская актрыса, выкладчык акцёрскага майстэрства, рэжысёр тэатральных пастановак, дыктар, якая агучыла больш за сотню аўдыёкніг – Алена Дэльвер, а таксама чалавек, які бязмерна любіць нашу мову і прывівае гэта пачуцце падрастаючаму пакаленню, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Маляўка.
Адпраўнай кропкаю экскурса быў Літаратурны музей, ад якога мы паехалі па вуліцах Слуцкай і Капыльскай (назвы гэтых вуліц не змяняліся больш як 300 гадоў) у бок даўжлянскага чыгуначнага пераезду. Тут жа быў наш невялічкі прыпынак, дзе Алесь Іванавіч і Уладзімір Віктаравіч падзяліліся сваімі дзіцячымі ўспамінамі, нагадалі гістарычныя факты аб будоўлі дарогі, якая злучыла Слуцк і Баранавічы праз Цімкавічы, успомнілі, як купаліся на рацэ Мажа, лавілі ракаў і рыбу. Пасля мы накіраваліся на вадасховішча праз веску Доўгае.
На беразе разаслалі посцілку, прыселі, пагаманілі. З Доўгага наш шлях рушыў на Скіп'ёўскія могілкі. Мы па палявой сцяжынцы падняліся вышэй возера, абмінулі Папоўскі лес і з горачкі з'ехалі на гравейку, недалёка ад скіп'ёўскага пахавання. Аддаўшы дань памяці памерлым родзічам Алеся Іванавіча, наведалі месца пахавання камісара Чырвонай Арміі, былога настаўніка Янкоўскага М.Г. З могілак рушылі да месца пабудовы Скіп'ёўскай царквы, каля яе засталіся замшэлыя пахавальныя каменні, на якіх нельга прачытаць аніякіх звестак. Пасядзелі, паразмаўлялі пра літаратуру, дзяцінства, мінулае і сучаснае землякоў Кузьмы Чорнага. Пасля адпачынку шлях наш крочыў да месца пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Прусах. Успомнілі звесткі з архіўных матэрыялаў, дапаўнялі і ўдакладнялі адзін аднаго пра падзеі, звязаныя са знішчэннем нашых суайчыннікаў. З Вялікіх Прус гравейка нас прывяла ў Малыя Прусы. Мы пад'ехалі к дому Жука, сябра Кузьмы Чорнага.
Як успамінае сам класік у сваім "Дзённіку", ён любіў спыняцца тут, краявіды Скіп'ёўскага лесу натхнялі на напісанне новых твораў. Успомніўшы прачытанае, пачаставаўшыся белым налівам, мы рушылі да бушылаўскай крыніцы. Па дарозе назбіралі чабору і зверабою. Якая ціш ад бурлівага жыцця стаіць пад гэтымі цяністымі дрэвамі, як хораша пяюць птушкі і стракочуць кузнечыкі, якое мілаванне!
І зноў гамонка ў нас пра Кузьму Чорнага. Цытуем на памяць яго ўспаміны: як малы Коля з маці часта хадзіў спяваць у Скіп’ёва ў царкоўны хор, як па дарозе яны адпачывалі ў Бушылаве каля крынічкі. Любоў да гэтага месца ён пранёс праз усё жыццё. “Назаўтра раніцаю глядзеў я праз акно на вуліцу. Скрозь суседні сад відны былі голыя “бушылаўскія” кусты. А ў іх там недзе плыве сабе паціху родная Бушылаўская рэчка. Там “прускія” паплавы завуць у сваё бязмежжа – от так, здаецца, ішоў бы і ішоў па іх, а яны будуць усё новыя і новыя бясконцыя далі паказваць табе…”
Напіўшыся гаючай вады, якую ўзялі нават з сабою, мы крочылі ў Цімкавічы.
Вольга РАДКЕВІЧ,
загадчык Цімкавіцкай сельскай біблітятэкі
Леў Клейнбарт быў блізка знаёмы і з Леніным. У адну з іх сустрэч правадыр сусветнага пралетарыяту зацікавіўся роднымі месцамі публіцыста, і Клейнбарт распавёў Ільічу аб Капылі — дзе знаходзіцца і чым жыве яго родны горад. У сваіх успамінах Клейнбарт пісаў: «Наш Капыль быў вядомы не толькі ў мясцовых колах. Пра яго ведаў У.І. Ленін. Убачыўшы на маім стале канверт са штэмпелем «Капыль», Ленін доўга распытваў у мяне аб ім…».
Акрамя гэтага, Клейнбарт даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі «Самаразвіццё і самаадукацыя», разглядаў раннюю творчасць А. Гурло, Ц. Гартнага, пісаў пра творчасць Ф. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра і іншых. Пакінуў цікавыя ўспаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі. У 20-я гады Леў Клейнбарт кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградскага Пралеткульта, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускай літаратуры.
Жонкай Льва Клейнбарта была пляменніца вядомага педагога і ўрача П. Ф. Лесгафта - Марыя Францаўна. Дзяцей у іх не было. Памерла яна маладой у 1909 годзе. Больш Леў Максімавіч не жаніўся, жыў у Лясным пад Пецярбургам, дзе ў яго былі дача, сад і любімы сабака. Там пастаянна бывалі маладыя паэты і празаікі, якім вядомы ўжо ў той час пісьменнік Л. М. Клейнбарт дапамагаў зацвердзіць сябе ў творчасці.
[caption id="attachment_105319" align="aligncenter" width="650"]
Леў Клейнбарт (крайні справа) з сям'ёй[/caption]
… І зноў вернемся да дома. Доўгі час стары будынак у цэнтры горада не прыцягваў увагі мясцовых краязнаўцаў. Яго лёс быў нічым не характэрны. На сваім шляху дом змяніў шмат «гаспадароў»: і гарадская сядзіба Клейнбартаў, і райвыканкам, і музычная школа, і аддзяленні міліцыі… А ўсё пачалося з прыезду ў Капыль з Масквы Наталлі Мікалаеўны Самохінай ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Яна паказала дырэктару раённага краязнаўчага музея дарэвалюцыйную фатаграфію, на якой быў стрыечны дзядуля Марк Клейнбарт, які знаходзіўся ў адпачынку ў Капылі ў 1916 годзе. У той час ішла вайна, а ён быў загадчыкам гаспадаркі ваенна-санітарнага цягніка. Крыху пазней з Масквы ад яе прыйшла бандэроль з фотаздымкамі і кнігамі. Затым была камандзіроўка ў Кіеў, дзе капылян чакала Клара Львоўна Перальман - жонка Марка, брата Льва Максімавіча Клейнбарта. Так паступова дом у Капылі стаў набываць гісторыю.
[caption id="attachment_105321" align="aligncenter" width="840"]
Так выглядаў будынак ў 1916 годзе (на першым плане - Марк Клейнбарт)[/caption]
Нядаўна старадаўняя сядзіба была выстаўлена на аўкцыён, і, неўзабаве, атрымала новых гаспадароў. Да Дня беларускага пісьменства ў будынку ідзе капітальны рамонт. Што там размесціцца новыя гаспадары пакуль трымаюць у сакрэце. Аднак супрацоўнікі музея спадзяюцца, што з гэтай нагоды на сядзібе Клейнбартаў з'явіцца мемарыяльная дошка. Гэты будынак ўключаны ў турыстычны маршрут «Капыль. Гісторыя яўрэйскай культуры». Гэта-гісторыя нашага горада. Пазнаёміцца з ёй да нас едуць турысты з Германіі, Швецыі, Ізраіля, ЗША…
Таццяна БОХАН
Также идет работа и по нанесению дорожной разметки в городе. Теперь в некоторых местах перед пешеходным переходом расположены напоминания о правилах безопасности при пересечении проезжей части:⇓
Возле райисполкома уже окончены работы по ремонту близлежащей территории:⇓
Во многих местах работы закончены, и сейчас самое время полюбоваться окружающей красотой в городе:⇓
Павел ШЕИН
В пятницу по стране будет облачно с прояснениями. Ночью по северу, днем на большей части территории страны пройдут кратковременные дожди, в отдельных районах возможны грозы. Ветер прогнозируется западный, северо-западный 5-10 м/с, с порывами до 14 м/с, днем во многих районах - до 15-20 м/с.
Температура воздуха ночью составит 3-9 градусов выше нуля, днем - от плюс 13 по северу до 20 градусов тепла по югу страны.
В Копыле днем также ожидается северо-западный 8-10 м/с, с порывами до 17 м/с, а ночью будет чуть спокойнее - 3-5 м/с с западным направлением. Что касается температуры воздуха, то днем будет 12-18 градусов, ночью 7-9 градусов тепла. Только вечером возможен слабый дождь.
Павел ШЕИН