Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Нататкі на палях медыяфоруму

22.05.2026

Гэты год парадаваў: мы атрымалі лаўрэата ХХІІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Па ўзнагароду давялося ехаць ажно ў Гродна, дзе праходзіў VI форум медыйнай супольнасці Беларусі.

Але Гродна варты таго, каб яго наведаць. Гэты старажытны горад здзіўляе архітэктурай, цікавымі гістарычнынмі фактамі, незвычайнымі помнікамі. Але хіба ж перакажаш убачанае? Ды і не трэба: лепш здзейсніць вандроўку і на свае вочы пабачыць прыгажосць.

Акрамя самога горада журналісты сталічнага рэгіёна наведалі два цікавыя месцы. Першае – Гродзенская ГЭС – адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый у Беларусі на Нёмане. Дзейнічае з верасня 2012 года. Яе асаблівасцю з’яўляецца тое, што пры эксплуатацыі практычна цалкам захоўваецца расходны рэжым ракі, бо станцыя працуе толькі на бытавым сцёку (без рэгулявання расходу вады ў рацэ) з пастаянным узроўнем вады ў вадасховішчы. І працуе тут усяго 16 чалавек.

Другая цікавая кропка на маршруце – СВК «Прагрэс-Верцялішкі». За сваю 75-гадовую гісторыю гаспадарка ператварылася ў шматпрофільнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы малака, буйной рагатай жывёлы, мяса птушкі, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, масленічных культур і інш. А працуе там 650 работнікаў у 28 структурных падраз-дзяленнях. Асаблівасць прадпрыемства – вельмі развітая інфраструктура. Ёсць свае бальніца, кузня, цэнтр вольнага часу для пажылых людзей ды і шмат чаго яшчэ. Нават у сельскай школе навучаецца больш за 300 дзяцей. Адным словам, сапраўдная вёска будучага.

Аднак асаблівая ўвага, вядома, самому медыяфоруму. Галоўная думка, якая так ці інакш гучала з вуснаў спікераў, у тым ліку і міністра інформацыі Дзмітрыя Жука: журналіст – гэта ўніверсальны салдат, які павінен зрабіць усё для таго, каб ваенныя баталіі разгортваліся толькі ў сродках масавай інфармацыі, большай частцы – лічбавых. Што ж міністр (бадай, генерал) сказаў «Трэба!» – журналіст (ён жа салдат) – адрапартаваў «Ёсць!»


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей