Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Тридцать лет как наступил просвет

Чтобы убедиться в этом, обратимся к настоящей летописи истории района - газете "Слава працы".

Сейчас даже и представить сложно, что 30 лет назад белорусы по несколько месяцев не получали зарплаты, цены в магазинах росли быстрее, чем грибы в лесу.

06.09.2024

«Калі гаварыць праўду, то ўжо праз месяц я пашкадаваў, што сеў у старшынёўскае крэсла, – такія вынікі напрыканцы 1995 года падводзіў у інтэрв’ю карэспандэнту «СП» тагачасны старшыня Капыльскага райвыканкама Уладзімір Луцкі. – Ведаў, што непарадкаў шмат. І ўсё ж такога развалу я не чакаў. За апошнія пяць гадоў народ забыўся, што такое ўлада. Адным словам, існавалі хаос і хістанне. Людзі страцілі свае прафесійныя навыкі, уменне працаваць… Самае галоўнае – быў страчаны аўтарытэт любога ўзроўню ўлады».

Так пачынаўся час, калі кіраўніцтва дзяржавай узяў першы абраны народам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Працягваць заўсёды лягчэй: да цябе нехта ўжо навёў парадак, адрэгуляваў працэсы, выцягнуў з балота краіну. А яму, 40-гадоваму мужчыне, яшчэ толькі трэба было адраджаць эканоміку, вяртаць давер да ўлады, стабілізаваць сітуацыю.

Напрыклад, як бачна са справаздачнага даклада старшыні райсавета дэпутатаў Уладзіміра Сасноўскага за 1994 год, завод гумава-тэхнічных вырабаў «па розных прычынах не працаваў 150 дзён. А за лічбамі стаяць жывыя людзі…»

Складаным было і становішча ў аўтапарку № 21, дзе «з-за адсутнасці сродкаў на набыццё паліва практычна быў паралізаваны ўвесь аўтобусны рух у раёне ў вяснова-летні перыяд. Пасажыраабарот знізіўся на 21%, грузаабарот – на 25%». А ўвогуле «ўсяго за 9 месяцаў гэтага года прастоі на прымысловых прадпрыемствах раёна склалі больш за 57 тысяч чал./дзён. Многа гэта ці мала? Давайце палічым. Калі разліковая лічба рабочых дзён за 9 месяцаў складзе 188 дзён, то прастоі – 96, ці амаль палова. Як кажуць, каментарыі не патрэбны».

У раёне панавала беспрацоўе. «За 10 месяцаў 1994 года ў раённы цэнтр занятасці насельніцтва звярнуліся 557 чалавек (на 31% больш за адпаведны перыяд летась)...

Цяжкае было становішча і ў жыллёва-камунальнай галіне. Напрыклад, на некалькі дзён у тым жа 1994 годзе затрымаўся ацяпляльны сезон, таму што была неабходнасць у жорсткай эканоміі паліва. Так, цэнтральная гарадская кацельня, кацельні масласырзавода і райаграпрамтэхнікі забяспечаны сёлета палівам толькі да новага года… сродкаў жа пакупкі паліва няма, крэдытаў не даюць, а арганізацыі, якія атрымлівалі ад гэтых кацельняў цяпло, не змаглі зрабіць папярэдняй аплаты для закупкі паліва», – так гаварыў у інтэрв’ю карэспандэнту раёнкі старшыня гарвыканкама Барыс Багдановіч.

Узровень жыцця прынята вымяраць заработнай платай. Дык вось, у сярэдзіне 1995 года яна складала 492 400 рублёў ці прыкладна 42 долары. Больш за ўсіх атрымлівалі работнікі крэдытавання і дзяржстрахавання – 1 085 700 (93 долары). І гэта пры тым, што іх зарплата ўзрасла ў параўнанні з 1994 годам у 15 разоў! У 1,4 раза вышэй за сярэднераённую была зарплата ў будаўнічых арганізацыях: у МПМК-194 яна складала 679 400 рублі (58 долараў), у ПМК-11 – 818 800 рублі (70 долараў). Калі аналізаваць заробкі рабочых і служачых калгасаў і саўгасаў, то за 8 месяцаў яны знаходзіліся ў межах 427 700 рублёў (амаль 37 долараў). У адукацыі зараблялі ў сярэднім па 552 300 рублі (47 долараў). Ізноў-такі, калі параўнаць з аналагічным перыядам 1994 года, то заробкі ўжо павялічыліся ажно ў 13,8 раза! А цяпер паглядзіце ў свае разліковыя лісткі? Няўжо мала?

Падводзячы асабістыя вынікі, пенсіянерка Г. Юрчэня адзначала, што для яе 1995 год быў цяжкім: «раслі цэны, нясвоечасова выплачвалася пенсія. Вакол – толькі дарагавізна і неразбярыха». Амаль ва ўнісон з ёй гаворыць і рабочая завода ГТВ В. Крайнік: «Не вельмі прыемным быў для мяне гэты год. Маю на ўвазе тое, што больш прастойвалі, чым працавалі». Мабыць, яшчэ шмат якіх прыкладаў можна прыводзіць, каб даказаць, што час, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, быў вельмі складаным. Ды толькі моладзь наўрад ці паверыць: юнакі і дзяўчаты прывыклі жыць у дастатку, калі галоўнай праблемай становіцца не што паесці, а што ЛЕПШ паесці, якое адзенне лепш набыць. На першы план выйшла якасць жыцця. Ды ўжо і тыя, хто заставаўся з 90-мі сам на сам, крыху падзабылі тыя іспыты на трываласць, якія ім давялося вытрымліваць.

Заканчвалася інтэрв’ю Уладзміра Луцкага наступнымі словамі: «Па натуры я – аптыміст. І вельмі глыбока веру, што мы выйдзем з прарыву. А пачуццё гэта ў мяне ад веры ў людзей, якім нялёгка працаваць у такіх умовах. Дзе знайсці яшчэ такую краіну, калі, не атрымліваючы па 5-6 месяцаў зарплаты, у людзей яшчэ жыве энтузіязм і стараннасць. Такога цярпення няма ні ў аднаго народа… Прасвет павінен наступіць».

З часам прасвет наступіў. Народ выбраўся з ямы. Зараз мы жывём добра: зарплата павялічваецца, адпачываем на моры, па вуліцах ездзяць сучасныя іншамаркі, а адзенне імкнемся купляць больш якаснае, а не тое, што каштуе больш танна. Пра ліхія 90-я амаль і не ўспамінаем. А шкада: трэба памятаць, каб ізноў не трапіць у эканамічнае балота.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей