Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

41

Молодой специалист Копыльского опытного лесхоза Алеся Казак продолжает семейную династию лесоводов

08.03.2019
Малады спецыяліст выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алеся Казак у гэтым годзе вярнулася на сваю малую радзіму, каб у Капыльскім вопытным лясгасе прадоўжыць сямейную дынастыю лесаводаў. Зараз дзяўчына працуе памочнікам ляснічага ў Бабаўнянскім лясніцтве. 6439-1 Дзяўчына пайшла па слядах свайго бацькі Дзмітрыя Георгіевіча, які ўжо 12 гадоў працуе лесніком у Орлікаўскім лясніцтве. Дзмітрый Георгіевіч адзначаны нагрудным знакам «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь». З працай лесніка Алеся знаёма яшчэ з ранняга дзяцінства, калі з татам здзяйсняла абыход лесу, а вясной уся сям'я брала ўдзел у пасадцы дрэў. У час выбару прафесіі яна, можна сказаць, не стаяла на раздарожжы. Ураджэнка вёскі Бучаціна, акружанай лясамі, кожнае лета ў дзяцінстве хадзіла з сябрамі па ягады і грыбы і ўжо тады дапускала, што ў будучым яе прафесія бу-дзе звязана з лесам. Дзеля гэтага настойліва, крок за крокам, набывала адпаведную адукацыю. Пасля заканчэння школы па мэтавым накіраванні ад Капыльскага лясгаса паступіла на факультэт лясной гаспадаркі тэхналагічнага ўніверсітэта. Па раз-меркаванні была накіравана ў Бабаўнянскае лясніцтва. Калектыў, які ўзначальвае ляснічы Сяргей Мікалаеўскі, на думку Алесі Дзмітрыеўны, малады, але вельмі зладжаны і прафесійны, з якім працаваць лёгка і цікава. Асаблівую ўвагу работнікі лясніцтва ўдзяляюць галоўнаму пытанню — лесааднаўленню, ахове лясных багаццяў, клапоцяцца аб эфектыўнасці вытворчасці, выкананні паказчыкаў эканоміі і якасці. — Алеся за той непрацяглы час працы ў нашым калектыве праявіла сябе як узор адказнасці і старання, — адзначае намеснік дырэктара Капыльскага вопытнага лясгаса Таццяна Канаплянік. — Хочацца верыць, што той пазітыў, які дорыць маладому лесаводу праца, будзе суправаджаць яе на працягу ўсёй прафесійнай дзейнасці. Дабіраецца дзяўчына на працу і назад на маршрутным аўтобусе, білеты на які аплочваюцца лясгасам. Як маладому спецыялісту штомесяц выдзяляецца матэрыяльная дапамога на аплату жылля, іншыя даплаты. Вольны час работнікі лесагаспадарчай установы таксама імкнуцца бавіць разам. Таму арганізоўваюцца спартыўныя мерапрыемствы, паездкі на прыроду, экскурсіі. А яшчэ Алесі падабаецца вольныя хвіліны праводзіць з кнігай. Перавагу яна аддае замежнай класіцы. Сяргей КОЗЕЛ
81

В Копыльской службе спасения есть девушки в погонах — диспетчеры ЦОУ Елена Зенюк и Анастасия Мордасевич

08.03.2019
В такой серьезной структуре, как отдел по чрезвычайным ситуациям, женщины — редкость. [caption id="attachment_74896" align="aligncenter" width="580"]■ Анастасия Мордасевич и Елена Зенюк ■ Анастасия Мордасевич и Елена Зенюк[/caption] Однако все же находятся представительницы слабого пола с сильным характером, готовые на свои хрупкие плечи взять серьезную ответственность. В Копыльской службе спасения также есть девушки в погонах — диспетчеры центрального оперативного управления (ЦОУ) Елена Зенюк и Анастасия Мордасевич. Для прапорщиков в юбках поблажки не предусмотрены. Елена и Анастасия, как и все сотрудники, сдают нормативы по физической подготовке. Помимо этого, в ближайшее время им придется освоить английский язык — новшество в работе диспетчеров ЦОУ в преддверии проведения в Беларуси II Европейских игр. Несмотря ни на что, Елена ни разу не пожалела, что согласилась жить по уставу. Хотя изначально в эту мужскую структуру ее привело лишь желание отца, который очень хотел видеть на плечах дочери погоны. Анастасия за десять лет работы успела обзавестись семьей, где все — единомышленники. Муж Вадим — сотрудник Копыльского РОЧС. Сын, судя по всему, — тоже будущий работник спасательной службы. В свои пять лет мальчик уже четко определился с профессией — она должна быть только как у папы с мамой. В течение смены  на 101 и 112 поступает немало звонков. Единый номер службы спасения 112 — для всех, кому нужна помощь, независимо от того, какая именно. В связи с этим бывают, конечно, и курьезные случаи. «Как потушить пожар в сердце?», «Как пожарить картошку?» — и такие вопросы приходилось слышать диспетчерам ЦОУ. Но в большинстве случаев все же звонят люди, для которых уверенный голос на другом конце провода — как спасательный круг для утопающего. «Дежурная служба МЧС. Чем вам помочь?»… А дальше — оперативность, четкость и слаженность действий, выполняемых за считанные секунды. Без права на ошибку. Так кратко характеризуют свою работу Елена и Анастасия. И это действительно так, ведь именно от профессионализма диспетчера зачастую зависит исход операции, за которой стоят жизни и судьбы людей. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
40

Директор районного центра ткачества Татьяна Волкова получила почетное звание «Народный мастер Беларуси»

07.03.2019
Дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (на здымку) стала восьмым майстрам у раёне, які атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі». IMG_2207 1 Рэдка бывае, што захапленні чалавека супадаюць з яго працоўнай дзейнасцю. Але сустракаюцца выпадкі, калі ўсё гэта — адзінае цэлае. І тады можна канстатаваць: чалавек знайшоў сваё месца ў жыцці. Так склалася і на жыццёвым шляху дырэктара раённага цэнтра ткацтва Таццяны Волкавай. З самага ранняга дзяцінства дзяўчынка стала праяўляць цікавасць да творчасці. Ад матулі вучылася вязаць на прутках, потым сама асвоіла вязанне шыдэлкам. Цікава было сачыць і за заняткам бабулі, як тая прала ніткі, таму Таццяна спрабавала і сама. Ад бабулі атрымала і першыя навыкі па вышыўцы: гэта дэкаратыўныя швы і вышыўка гладдзю. А яшчэ шыла і вязала цацкі, розныя прадметы гардэроба. Таму яе творчыя работы неаднаразова экспанаваліся на школьных і раённых выставах, а таксама на выставах да дня вёскі Цімкавічы. Працоўная дзейнасць пасля заканчэння Салігорскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачалася ў раённым цэнтры ткацтва аграгарадка Семежава Капыльскага раёна. Спачатку была майстрам-метадыстам, а з верасня 2012 года ўзначаліла гэту ўстанову культуры. Паколькі ткацтва — візітная картка нашага раёна, то ўся працоўная дзейнасць Таццяны Волкавай накіравана на паглыбленне цікавасці да яго адраджэння, захавання і развіцця. Спектр яе дзейнасці даволі шырокі: пошукавая, культурна-асветніцкая і прапагандысцкая работа па народным мастацкім ткацтве і вышыўцы, арганізацыя работы гурткоў па навучанні моладзі старажытнаму рамяству, выпуск сувенірнай прадукцыі, удзел у святах і конкурсах рознага кшталту. — Як беларуска, ганаруся званнем «Народны майстар Беларусі», — кажа Таццяна Мікалаеўна. — Гэта вельмі вялікая ўзнагарода для мяне, вынік маёй самаадданай працы. За тры гады асвоіла майстэрства ткацтва на кроснах: ад пачатковага этапа снавання да запраўкі асновы і непасрэдна ткання вырабу. Сваімі настаўнікамі лічу народных майстроў Валянціну Міхайлаўну Кіеню і Валянціну Кузьмінічну Гладкую. Менавіта яны вучылі сакрэтам і тонкасцям ткацкага рамяства на кроснах.  Што тычыцца вырабу паясоў, то пэўныя веды былі атрыманы ў 2013 годзе падчас правядзення семінараў-практыкумаў па ткацтве паясоў «на бердзечку», «на ніту» і «на дошчачках», якія праводзіла выкладчык установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Асартымент тканых вырабаў даволі шырокі: посцілкі, ручнікі, дарожкі, сурвэткі, дываны, паясы, закладкі для кніг, сумкі, лялькі. У сваім рамястве Таццяна абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама. У час працы за кроснамі стараецца сумяшчаць традыцыі і сучасныя тэндэнцыі. На дыванах, вытканых «у матрушкі», плывуць лебедзі, імчаць коні, каля сваіх гнёздаў стаяць буслы, ідуць ільвы, буяюць кветкі. На ручніках — традыцыйная беларуская сімволіка, рассыпаныя па тканіне зоркі і кветкі, геаметрычныя матывы, палосы. — Пэўную частку творчасці займае ткацтва традыцыйных чырвона-белых закладных ручнікоў, якія ў 2010 годзе былі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, — дзеліцца народны майстар. — Гэта вельмі ганарова для Капыльшчыны і разам з тым накладвае вялікія абавязкі па захаванні яго для нашчадкаў. Каб майстэрства, якое бярэ пачатак з глыбінь стагоддзяў, не перарвалася, а цягнулася ў будучае, пад кіраўніцтвам Таццяны Волкавай навыкі майстэрства ткацтва перадаюцца майстрам цэнтра і юным прыхільнікам народнага мастацтва — навучэнцам «Школы ткачоў». Для дзяцей, якія наведваюць заняткі, выкладаецца гісторыя ткацкага рамяства рэгіёну, яго адметнасці, асновы працы на станку. Са снежня 2016 года на базе цэнтра ткацтва пачала працаваць школьная бізнес-кампанія «Семежаўскія ўзоры», якая была створана і працуе для выхавання эканамічна адукаваных, падрыхтаваных да паспяховай працы ў розных галінах і сферах дзейнасці, ініцыятыўных, адказных, прадпрымальных, упэўненых у сабе і ў будучыні сваёй краіны маладых грамадзян. А яшчэ Таццяна Волкава — актыўная ўдзельніца народнага клуба майстроў «Скарбонка», а таксама рэспубліканскіх, абласных і раённых свят, фестываляў, кірмашоў народнай творчасці.  Каб пералічыць нават пераможныя вехі шляху, які народны майстар прайшла за гэтыя гады, спатрэбілася б не адна газетная паласа. Сярод іх — гран-пры абласнога свята-конкурсу «Матчыны кросны» ў г. Старыя Дарогі і свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» у г. Клецку, шматлікія дыпломы і ганаровыя граматы. Хочацца спадзявацца, што менавіта дзякуючы такім апантаным людзям, якія любяць сваю справу, па парывах душы самастойна займаюцца тымі відамі народнай творчасці, што перайшлі ім у спадчыну ад старэйшых пакаленняў, будучыня застанецца за традыцыйнай культурай. Так захоўваецца і перадаецца нашчадкам родная культура, спрыт працавітых залатых рук, якія шчыра паважае наш народ. Таццяна БОХАН
66

Копыльские мужчины рассказывают, чем порадуют своих дам на 8 марта

07.03.2019
8 марта – это не просто День женщин. 8 марта – это символ настоящего весеннего праздника. А какое внимание в этот день получают женщины, мы узнали у копыльских мужчин. Без имени-1 турейский-1 Сергей Турейский, старший пожарный пожарной аварийно-спасательной части № 1 г. Копыля: — Я считаю, что 8 Марта — это день, когда нужно уделять еще больше внимания, чем в обычные дни, своим любимым дамам: бабушкам, маме, сестрам, любимой девушке. Все потому, что этот день для многих из них по-особенному сказочный. Все они ждут приятных подарков, красивых искренних поздравлений и букеты цветов. Не обязательно одаривать их дорогими вещами — главное внимание. К сожалению, в этот раз вместе отпраздновать 8 Марта у нас с моей девушкой Крестиной не получается. В этот день я буду находиться на боевом дежурстве, поэтому, прежде чем уйти на работу,  оставлю для нее сюрприз. халюта-1 Михаил Халюта, мастер котельной №5 КУП «Копыльское ЖКХ»: — Чтобы сделать приятный сюрприз жене Ирине, я готовлюсь заранее — покупаю ее любимые цветы розы и подарок. Эта традиция у меня закреплена годами. В праздничный день мы поедем в Слуцк на рынок и в магазины, где она сможет себе что-нибудь выбрать из покупок. Сын Дима также активно присоединяется к этому событию — дарит маме свои рисунки. Вечером мы собираемся у тещи Галины Леонидовны и отмечаем праздник в кругу большой семьи, ведь для нас 8 Марта — значимое событие. дворецкий-1 Владимир Дворецкий, врач-ортопед УЗ «Копыльская ЦРБ»: — Как у любого порядочного мужчины, на первом месте остается семья, поэтому я постоянно стараюсь радовать родных чем-то приятным. Международный женский день не исключение, и главный атрибут праздника — это, конечно же, цветы. Жена Оксана Ивановна любит белые хризантемы, а дочь Светлана — ярко-пурпурные розы. Приятным дополнением к цветам является и еще какой-нибудь подарок. Я всегда готовлюсь к этому событию заранее. Этот день мы с женой обычно празднуем вдвоем, а иногда ходим в гости. Павел ШЕИН
64

8 марта - Международный женский день (CMigrator copy 1)

07.03.2019
Дорогие жительницы Копыльского района! Милые женщины! podarki-dlya-jenshin-8-marta-cover-335 Примите искренние и теплые поздравления с самым долгожданным весенним праздником — Днем женщин! Женщины Копыльщины поистине достойны уважения и восхищения. Они хранят семейный очаг и воспитывают детей, добросовестно трудятся, добиваясь больших успехов в самых разных сферах деятельности. Они учат и лечат, работают на производстве и в сельском хозяйстве, занимают ответственные посты, оставаясь при этом прекрасными и очаровательными, вдохновляющими мужчин на созидание. Дорогие наши женщины! Пусть начало весны принесет благополучие в ваши семьи, подарит радость и удачу. А в эти праздничные дни повседневные заботы уступят место отличному настроению, комплиментам, цветам и улыбкам. Искренне желаем вам здоровья, счастья, спокойствия и благополучия! Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов
31

С 7 по 11 марта в Копыльском районе проводится профилактическая акция «Трезвый водитель»

07.03.2019
В целях укрепления транспортной дисциплины, активизации работы по пресечению фактов управления транспортом в состоянии алкогольного опьянения с 7 по 11 марта 2019 года на территории Копыльского района будет проведена профилактическая акция «Трезвый водитель». V083T8rCt_Y Стоит напомнить об административной ответственности за данное нарушение. На сегодняшний день к лицам, задержанным за управление транспортным средством в состоянии алкогольного опьянения применяются штрафные санкции от 50 до 100 базовых величин (1275 – 2550 бел. рублей) и лишение права управления транспортными средствами сроком на 3 года. Уважаемые граждане! Убедительная просьба информировать ОГАИ Копыльского РОВД по телефону 102 или 55-4-44 о ставших известными для Вас, фактах грубого нарушения Правил дорожного движения на автодорогах и улицах нашего города и района.   ОГАИ Копыльского РОВД
29

9 марта председатель Копыльского районного Совета депутатов Ирина Кисляк проведет прямую линию

07.03.2019
прямая-линия-1 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 марта 2019 года: Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов, по телефону 55-5-66.
99

(CMigrator copy 42)

07.03.2019
  Па папярэдніх даных, на 1 студзеня 2019 года колькасць жанчын у Капыльскім раёне склала 14 528 чалавек, або 52,8% ад агульнай колькасці насельніцтва ў раёне. У горадзе – 5093 жанчыны, у сельскай мясцовасці – 9435. У 2018 годзе ў шлюб уступілі 133 жанчыны. Усяго ў Капыльскім раёне ў  2018 годзе нарадзілася 282 дзіцяці, з якіх 137 – дзяўчынкі. Аддзел статыстыкі Капыльскага раёна
35

9 марта управляющий делами Минского облисполкома Владимир Гуринович проведет прямую линию

07.03.2019
прямая-линия-1 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 марта 2019 года: Владимир Александрович ГУРИНОВИЧ, управляющий делами Минского областного исполнительного комитета, тел. (8-017) 500-41-60.
42

Сотрудники Тимковичской сельской библиотеки старательно готовятся отметить Масленицу

07.03.2019
Масленіца — адно з нямногіх старажытных свят, якія былі прыняты хрысціянствам. Масленічны тыдзень пачынаецца за сем дзён да пачатку Вялікага посту. У гэтым годзе — з 4 па 10 сакавіка. Супрацоўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі старанна рыхтуюцца адзначыць гэтае самае «смачнае» свята, а заадно і Дзень жанчын, які сёлета прыходзіцца на ўказаны час.  [caption id="attachment_74873" align="aligncenter" width="580"]■ Аксана Красіна, Вольга Радкевіч і Ірына Шкуцько за кубачкам чаю ■ Аксана Красіна, Вольга Радкевіч і Ірына Шкуцько за кубачкам чаю[/caption] На прыкметным месцы — стэнд, дзе сабраны розныя кнігі і часопісы з рэцэптамі. Але загадчыца Вольга Радкевіч і супрацоўніца ўстановы Аксана Красіна самі ведаюць і гатуюць дома шмат разнастайных страў. Зусім невыпадкова ў бібліятэку завітала і Ірына Яўгенаўна Шкуцько, настаўніца Цімкавіцкай СШ і матуля Вольгі Уладзіміраўны. Ёй таксама ёсць чым падзяліцца: уласны кулінарны багаж жанчыны — вельмі цікавы і нават з гістарычнымі разыначкамі. Але пра ўсё па парадку.  Бліны ад Аксаны КРАСІНАЙ Спатрэбіцца: 750 г кефіру, 250 г малака, 1 чайная лыжка соды (пагасіць воцатам), 1 сталовая лыжка цукру, паўчайнай лыжкі солі. Гатуем. Замешваем цеста да гушчыні смятаны. Даём час, каб крыху пастаяла. Патэльню змазваем скваркай і выпякаем. Падаваць можна з цукрам і смятанай, засмажаным салам і яйкамі, мачанкай. Калі з гэтага цеста выпечы не вялікія бліны, а маленькія аладкі, іх можна змазваць салодкай смятанай. Атрымаецца страва, якая сама растае ў роце. Гатуе Вольга РАДКЕВІЧ Кулябяка Прадукты для цеста: 3 шклянкі мукі вышэйшага гатунку, 1 пачак сухіх дражджэй, 1/2 шклянкі малака, 1/2 шклянкі вады, 1 яйка, 1 ч. лыжка солі, 1 ч. лыжка цукру, 3 ст. лыжкі алею. Начынка: 500 г свежай капусты, па 1 сярэдняй цыбуліне і морквіне, 1/2 шклянкі таматнага соку, соль, цукар, перац на смак, алей — усе інгрэдыенты змяшаць, пратушыць і астудзіць. Гатуем. Калі цеста падыдзе, яго добра вымешаць, раскачаць, унутр пакласці астылую да пакаёвай тэмпературы начынку, загарнуць і зашчыпнуць краі. Зверху можна ўпрыгожыць рэшткамі цеста. Пакласці ў форму і даць кулябяцы падысці дзесьці 30–40 хвілін. Змазаць жаўтком. Потым паставіць у разагрэтую духоўку на 40–50 хвілін і выпякаць пры 180 градусах. Цеста для наліснікаў (можна загортваць любую начынку) Спатрэбіцца: 250 г малака, 250 г вады, 4 яйкі, 150 г мукі (10 ст. лыжак без горкі), 2 ст. лыжкі цукру, 3 г солі. Гатуем. Усё перамяшаць. Патэльню змазаць шмальцам або кавалачкам сала і выпечы бліны.  Расказвае Ірына Яўгенаўна ШКУЦЬКО: — Мая бабка Вольга Пятроўна Місевіч (Аксённік) нарадзілася ў 1895 годзе і яшчэ паспела папрацаваць у Вайніловічаў, была ў іх пакаёўкай. Яна гатавала шмат вельмі смачных і цікавых страў, і я з задавальненнем падзялюся яе рэцэптамі. Да бліноў перацірала ў спецыяльнай глінянай ступцы драўляным таўкачыкам мак. Ён быў белы, у вялікіх галоўках. [caption id="attachment_74874" align="aligncenter" width="400"]■ Вольга Пятроўна Аксённік (стаіць) з мамай Ганнай. 1920 г. ■ Вольга Пятроўна Аксённік (стаіць) з мамай Ганнай. 1920 г.[/caption] Рабіла зацірку з маку. Спачатку кіпяціла ваду, асобна замешвала цеста з мукі, яйка і вады, дадавала мёду ці цукру. Крыху падсольвала ваду і закідвала туды кавалачкі перацёртага цеста. Даводзіла да кіпення і закідвала перацёрты мак. Усё — зацірка гатова. Клёцкі. Нацерці на дробнай тарцы бульбу, адціснуць вадкасць, падсаліць. Зрабіць з бульбы маленькія шарыкі (дарэчы, бабуля ўмела адначасова дзвюма рукамі круціць па тры шарыкі, пакуль мы ледзь рабілі па адным). Ваду ці малако крыху пасаліць і ўкінуць туды шарыкі. Калі гатавалі ў пост, засмажвалі клёцкі цыбуляй з морквай, калі ў іншы час — дадавалі дробна парэзаныя скварачкі. Калдуны. Таксама нацерці бульбу і адціснуць вадкасць. Зрабіць невялікі дранік, пакласці на яго фарш, закрыць іншым і абсмажыць. Замест фаршу можна класці здробненае салёнае сала. Потым крыху пратушыць у чыгунку. Мачанка па-браткаўску Свіныя костачкі (лепш браць рабрынкі) адварыць разам з дамашняй каўбаскай, каб атрымаўся круты булён.  Туды ўкінуць прыправы: лаўровы ліст, каляндру, кроп. На патэльні абсмажыць цыбулю з морквай. Асобна замяшаць ваду з мукой і паступова ўліць у булён, дадаць «зажару». Абавязкова трэба памешваць, каб не было камячкоў. Пакінуць на некаторы час, каб набрала смаку. Яглы (што не еўшы спаць ляглі — так казала бабуля) Гэта такая страва, якую рабілі нам звычайна падвячоркам, каб не лажыліся спаць галоднымі. Каб яе прыгатаваць, бралі малако і кіпяцілі яго. Асобна, таксама ў малацэ, размешвалі яйка і муку, дадавалі крыху крухмалу. Затым залівалі ў малако, якое ўжо закіпела. Салілі. Атрымлівалася нешта накшталт салодкага амлету — адначасова смачна, лёгка і пажыўна. Падкалотка — гэта такая мачанка на скорую руку У глыбокай патэльні абсмажыць цыбулю і моркву з кавалачкамі сала, туды ўліць размешаную ў вадзе муку, перамяшаць. Бабуля гатавала падкалотку звычайна да ранішніх бліноў. А вось якія начынкі можна прыгатаваць да наліснікаў З грыбоў: здрабніць адвараныя грыбы, абсмажыць разам з морквай і цыбуляй, пасаліць. Загарнуць у тонкія бліны. З мяса: абсмажыць таксама з цыбуляй і морквай мясны фарш. Кожны наліснік спачатку абсмажыць, затым усе разам пратушыць. Блінныя сакрэты Вельмі смачна атрымоўваецца, калі тоўстыя бліны спачатку паліць сметанковым маслам, а потым паставіць, каб крыху патушыліся, у духоўцы ці печцы.  Закручвалі ў бліны і перацёрты мак, не тушылі, а проста ставілі, каб бліны насыціліся макавым малачком. Шпік Яго гатавалі са здору — нутранога сала. Бралі ліст такога сала, здымалі плеўку. Потым прапускалі сала праз мясарубку, змешвалі напалам з мясным фаршам і прыправамі, падсольвалі і вымешвалі. Затым выкладвалі на знятую плеўку атрыманы фарш і закручвалі ў форме батона. Клалі ў кубел разам з салам, дзе ён і захоўваецца. Шпікам можна было змазваць бліны ці лусту хлеба.               Дзіяна ТКАЧЭНКА
105

Афиша. В воскресенье, 10 марта, в центре Копыля пройдет районный праздник «Масленица»

07.03.2019
Масленица-3 10 сакавіка 2019 года ў 12.00 на плошчы Леніна пачнецца раённае свята «Масленіца». 11.00 – 12.00 — радыёканцэрт; 11.00 – 15.00 — святочны гандаль і праца пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя атракцыёны, правядзенне спартыўных і дзіцячых гульняў; 12.00 – 15.00 — тэатралізаванае прадстаўленне «Масленічны фэст», канцэрт мастацкай самадзейнасці, дэгустацыя масленічных страў, выстава-продаж сувеніраў. У сувязі з правядзеннем раённага свята «Масленіца» 10 сакавіка будзе перакрыты рух транспарту з 8.00 да 16.00 на пл. Леніна ў Капылі.   Рух  будзе  арганізаваны  па  вуліцах  Жылуновіча і Пралетарскай.