17.10.2025
Візіты прэзідэнтаў – гэта заўсёды знакавыя падзеі: ад іх залежыць наша сёння, наша заўтра. Сустрэчы лідараў дзяржаў у апошні час сталі ўнікальнымі па месцы правядзення, я б сказаў, нават з доляй экзотыкі. Маю на ўвазе перамовы на Валааме і на Алясцы. Гэта вам не Вашынгтон і не Масква. І рэзананс сустрэч – сапраўды эпахальны. Перамовы адбыліся ў час, калі болей замоўчваць міжнароднае становішча проста немагчыма. Наша прыгожая планета Зямля апынулася над безданню. Чалавецтва сваімі бяздумнымі паводзінамі прыйшло амаль да пачатку трэцяй сусветнай вайны.