Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Со Светлым Христовым Воскресением

17.11.2024
Дорогие братья и сестры! В великий праздник Пасхи Господней приветствую всех вас со всемирным христианским торжеством – со Светлым Христовым Воскресением. IMG_7146 Каждый из нас по-особому переживает этот день в своей жизни, потому что Воскресение Христа наполняет наш жизненный путь глубоким христианским смыслом. Апостол Павел в своем послании к римлянам пишет: «Христос, воскреснув из мертвых, уже не умирает: смерть уже не имеет над Ним власти. Ибо, что он умер, то умер однажды для греха; а что живет, то живет для Бога. Так и вы почитайте себя мертвыми для греха, живыми же для Бога во Христе Иисусе, Господе нашем» (Рим. 6,9-11). Жизнь человека на земле должна совершаться в свете Воскресения Христова. Каждый из нас пришел в этот мир для славы Божией, и поэтому христианская жизнь подразумевает под собой следование за Христом. Человек призван бороться за свою душу, бороться со своими внутренними недостатками: с грехами, страстями и пороками, которые мешают нам обрести наследие в вечной жизни. А Христос через Свое Воскресение показал нам путь, по которому христианин должен идти, познавая истину и раскрывая для себя вхождение в жизнь вечную. «Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ, и сущим во гробех живот даровав», — многократно повторяет Церковь это пасхальное песнопение, потому что в нем заключен весь смысл нашей веры и нашего упования. «Если Христос не воскрес, то и проповедь наша тщетна, тщетна и вера наша… но Христос воскрес из мертвых, первенец из умерших», — свидетельствует апостол Павел. Будем и мы, дорогие братья и сестры, нести это свидетельство веры подобно ученикам Христовым и женам-мироносицам к окружающим нас людям, чтобы свет Воскресения Христова наполнял нашу жизнь духовным смыслом и озарял каждого человека делами добра. Воистину Христос Воскресе! Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа

Подвиг не имеет границ

17.11.2024
Вялікая колькасць салдат, якія нарадзіліся і выраслі ў гарадах і вёсках Расіі, знайшлі свой апошні прытулак на капыльскай зямлі, вызваляючы яе ад фашысцкай навалы. Замест уступу
Аднойчы, калі мы з васьмігадовым  сынам праходзілі каля помніка воінам, загінуўшым пры вызваленні Капыля, што знаходзіцца па вуліцы Цімкавіцкай, ён прачытаў імёны на пліце і запытаў: «Мама, а хто гэтыя салдаты?» На жаль, я змагла расказаць толькі пра Краснабаева. Дзякуючы даследаванням, зробленым у свой час былым дырэктарам СШ №2 г. Капыля Багдановічам Б. К., мы зараз узгадаем некаторых салдат, ураджэнцаў Расіі, якія заплацілі сваім жыццём за свабоду нашага краю. Успомнім – і проста схілім галовы.
Архіпаў Пётр Фёдаравіч, гвардыі яфрэйтар 36-га гвардыі мінамётнага палка. Загінуў 20-гадовым юнаком 6 ліпеня 44-га. Родам з Татарстана. Ён рос вясёлым хлапчуком, добра вучыўся, за што настаўнікі выказвалі словы ўдзячнасці яго матулі. На фронт пайшоў добраахвотнікам у 42-м. У лістах да маці пісаў, каб не хвалявалася за яго, абяцаў вярнуцца пасля перамогі жывым. Дурасаў Міхаіл Мікалаевіч, рабочы з Масквы. Вайсковая часць, у якой ён служыў, была разбіта яшчэ ў самым пачатку вайны. Але патрыёт працягваў помсціць са зброяй у руках: адным з першых уліўся ў партызанскі рух на Капыльшчыне. Быў камандзірам дыверсійнай групы атрада імя Шчорса, падарваў на мінах сем эшалонаў. За мужнасць узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ён неаднаразова падымаў партызан у контратакі. Для яго апошнім стаў Старыцкі бой 7 лістапада 1942 года: падарваўся на варожай міне. 1 ліпеня 1944 года цела Дурасава было перавезена ў Капыль і пахавана тут разам з іншымі вызваліцелямі. [caption id="attachment_39889" align="aligncenter" width="580"]На вахце памяці піянеры і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Пятровіч Малевіч На вахце памяці піянеры і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Пятровіч Малевіч[/caption] Захараў Барыс Пятровіч, радавы 255-га палка ППА. Нарадзіўся ў г. Новачаркаску Растоўскай вобласці. Па-геройску загінуў 1 ліпеня 1944 года. Яму было ўсяго 19. Як пазней пісала яго матуля, ён быў вельмі здольны юнак, кожны клас заканчваў з пахвальнай граматай. З музычнай школы таксама меў падзякі, выдатна маляваў. Яго маці, васьмідзесяцігадовай Усціне Раманаўне, было вельмі цяжка, але ў 60-я яна прыязджала з Новачаркаска, каб наведаць магілу сына. Збоеў Аксенцій Кузьміч, старшына. На Капыльшчыну трапіў у складзе ўсё таго ж 255-га палка ППА. Яму быў усяго 21 год, калі ён, ураджэнец г. Саратава, 1 ліпеня 1944-га загінуў на капыльскай зямлі. Шчэкатураў Іван Мітрафанавіч, радавы,  наводчык 255-га палка ППА. Аддаў сваё жыццё 1 ліпеня 44-га. На фронт ён трапіў са Смаленшчыны. Яго матуля, Соф’я Канстанцінаўна, звяртаючыся ў далёкія 60-я да вучняў СШ №1 г. Капыля, у сваім лісце шчыра дзякавала юнакам і дзяўчатам за тое, што яны захоўваюць памяць пра яе сына. Краснабаеў Аляксандр Аляксандравіч, гвардыі старшы сяржант. Загінуў 7 ліпеня 1944 года. Група, у якую ўваходзіла сем чалавек і якую ўзначальваў гвардыі капітан Шаўчук, таксама масквіч, паехала ў разведку па дарозе. Ноччу, на ўскрайку адной з вёсак, салдатаў акружылі немцы. Быў прыняты няроўны бой. Цяжка параненыя Аляксандр Краснабаеў і капітан Шаўчук трапілі ў рукі ворагаў. Састарэлая жанчына, якая жыла ў зямлянцы недалёка ад таго месца, бачыла, як немцы доўга здзекаваліся з капітана, потым выстралілі ў жывот. Цяжка прыйшлося і Краснабаеву... Дарэчы, калі да нас, навучэнцаў СШ №2 г. Капыля, недзе ў 80-я прыязджала з Масквы яго жонка Ганна Іванаўна, яна расказвала, што Аляксандр быў вельмі добрым і ўважлівым сем’янінам, любіў сваіх дзвюх дачок. Ламакін Андрэй Аляксеевіч, радавы. Загінуў таксама 1 ліпеня. Ажно са Стаўраполля прыходзілі ў наш горад лісты ад яго жонкі. Яна называла вучняў СШ №1 г. Капыля, якія ў 60-я гады ХХ стагоддзя праводзілі пошукавую работу, – «самымі дарагімі і блізкімі сваякамі!». Спірын Фёдар Кузьміч, старшына. Родам з Пензенскай вобласці. Загінуў ужо пасля вызвалення Капыля 5 ліпеня 1944 года. Чэкмянёў Рыгор Анатольевіч, родам са Стаўраполля, камандзір узвода артылерыйска-мінамётнага палка 30-й кавалерыйскай дывізіі, старшы лейтэнант. На другі дзень пасля вызвалення Капыля на невялікую групу нашых воінаў пайшлі ў атаку нямецкія пехацінцы (каля двух палкоў) пад прыкрыццём 12 цяжкіх танкаў. Чэкмянёў прымае рашэнне адсекчы пяхоту ад танкаў. Артылерысты і аўтаматчыкі з аддзялення прыкрыцця перакацілі гарматы на фланг. Па камандзе трапнымі выстраламі падбілі некалькі танкаў. Гітлераўцы адышлі. Бой быў кровапралітны. У момант, калі ворагі ў наступны раз пайшлі ў атаку, ва ўвесь рост падняўся камандзір Чэкмянёў. Гэта была апошняя яго атака… За праяўленыя мужнасць і гераізм Чэкмянёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна. Чыркоў Раман Іванавіч, старшы сяржант. Загінуў таксама 1 ліпеня. З Арэнбургскай вобласці прыходзілі лісты ад яго дачкі Паліны Раманаўны. Іваноў Фёдар Паўлавіч. У в. Каменка Біжбулякскага раёна Башкірскай АССР прыйшла пахавальная: камандзір батарэі гвардыі капітан Іваноў Фёдар Паўлавіч у баі за сацыялістычную Радзіму загінуў 1 ліпеня 1944 года. А нарадзіўся ён у 1922 годзе, скончыў сямігодку, педагагічнае вучылішча, паспеў папрацаваць настаўнікам. Перад вайной паступіў у зенітна-артылерыйскае вучылішча, якое скончыў ужо ў пачатку Вялікай Айчыннай і адразу ж быў накіраваны на фронт. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Маргарыты САКОВІЧ Выкарыстаны матэрыялы з «СП» за 1964, 1966 і 1975 гады.  

20 марта стартовала областная межведомственная профилактическая акция «Дружим с Законом!»

17.11.2024
Яе мэтай з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, прыярытэту духоўных і маральных каштоўнасцей. Будзе разгорнута прапаганда адказнага бацькоўства, пройдуць комплексныя прафілактычныя, дабрачынныя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне становішча дзіцяці ў сям’і. Наш раён таксама прымае актыўны ўдзел у правядзенні акцыі. Як распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя Дайняк, у перыяд акцыі — з 20 сакавіка па 20 красавіка — будуць арганізаваны рэйды па гандлёвых аб’ектах і адпрацоўкі ў вячэрні час грамадскіх месцаў з мэтай спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падлеткаў, а таксама дарослых асоб, якiя ўцягваюць іх у антыграмадскія паводзіны. Пройдзе маніторынг арганізацыі працы ў вячэрні час гурткоў, спартыўных секцый і клубаў па інтарэсах. Плануецца правядзенне спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, гутарак, круглых сталоў, канферэнцый, бацькоўскіх сходаў па тлумачэнні патрабаванняў Дэкрэта №6 ад 28 снежня 2014 года «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў». Вялікая ўвага на працягу ўсяго ходу прафілактычнай акцыі будзе надавацца маніторынгу становішча дзяцей у сем’ях, непаўналетнім, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і іх бацькам, абавязаным асобам. Пройдуць іншыя мерапрыемствы. IMG_5688 На мінулым тыдні было арганізавана наведванне некалькіх сем’яў, якія патрабуюць да сябе самай пільнай увагі. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя Дайняк, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак разам са старшынёй Грозаўскага сельвыканкама Жаннай Скрыган у в. Жукі сустрэліся са шматдзетнай сям’ёй Марцінкевіч (на здымку). Тут выхоўваецца пяцёра дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Як расказала Зоя Леанідаўна, дзяцей, па прычыне антысанітарных умоў у доме, на нейкі час забіралі ў сацыяльны прытулак. Цяпер бацькі навялі адносны парадак, аднак гэта сям’я застаецца на кантролі. Са сродкаў Беларускага дзіцячага фонду Зоя Дайняк уручыла гаспадыні пэўную суму грошай, а Вікторыя Шостак перадала канцылярскія прылады, сабраныя актывістамі раённай арганізацыі БРСМ. Атрымалі грашовую падтрымку ад Беларускага дзіцячага фонду Вольга і Таццяна Марозавы, якія жывуць у Загараўшчыне. Шаснаццацігадовая дзяўчына нідзе не вучыцца і не працуе. У свой час сям’я пераехала ў Беларусь з Азербайджана, і ў дачкі існуюць праблемы з афармленнем пасведчання на жыхарства. Дапамогу ў гэтым ёй узяліся аказаць у камісіі па справах непаўналетніх. Да таго ж, Таццяне прапанавана атрымаць прафесію тынкоўшчыка на курсах па накіраванні сектара занятасці. А яшчэ сям’я абустройвае жыллё, выдзеленае ААТ «Праснакі» (Вольга Канстанцінаўна працуе даяркай на МТФ «Загараўшчына»), таму аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія былі ўручаны Марозавым у райвыканкаме, таксама вельмі спатрэбяцца. Маніторынг сямей будзе праводзіцца і далей, каб ніводнае дзяця, якое знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, не засталося незаўважаным. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Посевная — без правонарушений

17.11.2024
1397589341_enr В связи с началом посевной кампании 2015 года, в целях успешного ее проведения, предупреждения и пресечения правонарушений в агропромышленном комплексе Копыльского района, а также с целью обеспечения сохранности посевного фонда, сельскохозяйственной техники, горюче-смазочных материалов, ядохимикатов и удобрений Копыльский РОВД проводит комплекс оперативно-профилактических мероприятий. В рамках данных мероприятий сотрудниками Копыльского РОВД совместно со специалистами управления райсельхозпрода, общественностью и представителями районных СМИ будут проведены рейдовые мероприятия по проверке сторожевой охраны, ночных смен на предприятиях АПК с фото- и видеофиксацией бесхозяйственности на проверяемых объектах и с последующим освещением их результатов в районных СМИ. Кроме того, будут осуществлены проверки мест хранения ядохимикатов, удобрений, горюче-смазочных материалов и техники. Также будут обследованы животноводческие фермы, автотранспорт, проведены рейды и внезапные инвентаризации. Сергей АБРАМОВИЧ, временно исполняющий обязанности начальника Копыльского РОВД, подполковник милиции

Эти старые, старые сказки

17.11.2024
Традиционно на весенних каникулах проходит Неделя детской книги. Это праздник всех читающих ребят, праздник детства, праздник радостных встреч с любимыми книгами и писателями. Не стал исключением и этот год. Районная детская библиотека подготовила для школьников массу увлекательнейших мероприятий. На открытие Недели сотрудники библиотеки пригласили учащихся среднего  и  младшего школьного  возраста. Зал Детской школы искусств, где проводилось мероприятие, был забит до отказа маленькими зрителями. Их вниманию было предложено театрализованное представление по сказкам Г. Х. Андерсена «Эти старые, старые сказки». Побывав на нем, каждый смог попасть в особую сказочную страну. Вначале зрители увидели на сцене Бабу Ягу, которая украла с пьедестала книгу великого сказочника Андерсена. Но ребята заставили ее вернуть книгу. А в благодарность за это ее познакомили с героями сказок. Были тут и Оле-Лукойе, и Снежная Королева, и Крот, и Дюймовочка, и Принцесса, и Маленькая Разбойница. SAM_7100 Герои сказок проводили  интересные викторины, конкурсы, розыгрыши. Вот, например, Крот должен был узнать свою невесту по руке. На сцену вышли самые маленькие девочки и предложили ему свои руки, но он не угадал, так как Дюймовочки среди них не было. Снежная Королева предложила ребятам сложить головоломку. Интересным был и конкурс «Принцесса», в котором каждая участница должна была угадать, сколько горошин у нее на стуле под покрывалом.  Было очень весело. В перерывах между конкурсами и викторинами в зале звучали прекрасные музыкальные номера в исполнении учащихся Детской школы искусств. Вот такое яркое красочное представление получилось. Сценарий его написала заместитель директора Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко Валентина Каминская. Она пригласила всех в библиотеку, ведь там еще столько интереснейших книг ждут своих читателей. Такие мероприятия очень полезны. Возможно, даже те, кто не любит читать, после просмотра представления ощутят желание взять в руки книгу. Екатерина УЛАСОВЕЦ, юнкор «СП» Фото автора
Страница 4553 из 4641