Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

20 марта стартовала областная межведомственная профилактическая акция «Дружим с Законом!»

05.04.2015
Яе мэтай з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, прыярытэту духоўных і маральных каштоўнасцей. Будзе разгорнута прапаганда адказнага бацькоўства, пройдуць комплексныя прафілактычныя, дабрачынныя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне становішча дзіцяці ў сям’і. Наш раён таксама прымае актыўны ўдзел у правядзенні акцыі. Як распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя Дайняк, у перыяд акцыі — з 20 сакавіка па 20 красавіка — будуць арганізаваны рэйды па гандлёвых аб’ектах і адпрацоўкі ў вячэрні час грамадскіх месцаў з мэтай спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падлеткаў, а таксама дарослых асоб, якiя ўцягваюць іх у антыграмадскія паводзіны. Пройдзе маніторынг арганізацыі працы ў вячэрні час гурткоў, спартыўных секцый і клубаў па інтарэсах. Плануецца правядзенне спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, гутарак, круглых сталоў, канферэнцый, бацькоўскіх сходаў па тлумачэнні патрабаванняў Дэкрэта №6 ад 28 снежня 2014 года «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў». Вялікая ўвага на працягу ўсяго ходу прафілактычнай акцыі будзе надавацца маніторынгу становішча дзяцей у сем’ях, непаўналетнім, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і іх бацькам, абавязаным асобам. Пройдуць іншыя мерапрыемствы. IMG_5688 На мінулым тыдні было арганізавана наведванне некалькіх сем’яў, якія патрабуюць да сябе самай пільнай увагі. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя Дайняк, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак разам са старшынёй Грозаўскага сельвыканкама Жаннай Скрыган у в. Жукі сустрэліся са шматдзетнай сям’ёй Марцінкевіч (на здымку). Тут выхоўваецца пяцёра дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Як расказала Зоя Леанідаўна, дзяцей, па прычыне антысанітарных умоў у доме, на нейкі час забіралі ў сацыяльны прытулак. Цяпер бацькі навялі адносны парадак, аднак гэта сям’я застаецца на кантролі. Са сродкаў Беларускага дзіцячага фонду Зоя Дайняк уручыла гаспадыні пэўную суму грошай, а Вікторыя Шостак перадала канцылярскія прылады, сабраныя актывістамі раённай арганізацыі БРСМ. Атрымалі грашовую падтрымку ад Беларускага дзіцячага фонду Вольга і Таццяна Марозавы, якія жывуць у Загараўшчыне. Шаснаццацігадовая дзяўчына нідзе не вучыцца і не працуе. У свой час сям’я пераехала ў Беларусь з Азербайджана, і ў дачкі існуюць праблемы з афармленнем пасведчання на жыхарства. Дапамогу ў гэтым ёй узяліся аказаць у камісіі па справах непаўналетніх. Да таго ж, Таццяне прапанавана атрымаць прафесію тынкоўшчыка на курсах па накіраванні сектара занятасці. А яшчэ сям’я абустройвае жыллё, выдзеленае ААТ «Праснакі» (Вольга Канстанцінаўна працуе даяркай на МТФ «Загараўшчына»), таму аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія былі ўручаны Марозавым у райвыканкаме, таксама вельмі спатрэбяцца. Маніторынг сямей будзе праводзіцца і далей, каб ніводнае дзяця, якое знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, не засталося незаўважаным. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей