Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

17-01-2017

25.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/17.01.2017.mp3[/embed]

13-01-2017

25.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/13.01.2017.mp3[/embed]

10-02-2017

25.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/10.12.2016.mp3[/embed]

Спасатель — профессия мужественных

25.06.2025
Малады ветэран пажарнай службы — так называюць калегі Сяргея Лук’янава, які яшчэ літаральна месяц таму ўзначальваў пажарны аварыйна-выратавальны пост № 14 в. Бучаціна. Звыш 18 гадоў ён аддаў пачэснай справе — ратаваць жыццё. [caption id="attachment_54763" align="aligncenter" width="560"]Сяргей Лук'янаў Сяргей Лук'янаў[/caption] Напярэдадні Новага года Сяргея Дзмітрыевіча праводзілі на заслужаны адпачынак. Цёплыя словы гучалі ў яго адрас ад тых, з кім ён плячо ў плячо змагаўся з вогненнай стыхіяй. І яны былі сапраўды шчырымі, бо выратавальнік іх заслугоўвае ў поўнай меры. У скарбонцы ўзнагарод Сяргея Лук’янава сваё месца займаюць медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, значкі «Выдатнік» і «155 год пажарнай службе Беларусі», грамата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама абласнога і раённага ўзроўняў. Родам Сяргей Дзмітрыевіч з Віцебшчыны, вучыўся на тэхніка-тэхнолага ў Гомельскім політэхнічным тэхнікуме. І так сталася, што ўжо звыш дваццаці гадоў жыве на Капыльшчыне. Пачынаў тут працоўную дзейнасць у калгасе «Семежава». Потым   перайшоў  на  ПАВП  № 14  в. Бучаціна, дзе служыў камандзірам аддзялення, а з 2000 года — начальнікам паста. На працягу амаль усіх гэтых гадоў побач з ім былі такія ж вопытныя калегі — Анатоль Качур і Андрэй Уласовіч, з якімі неаднойчы даводзілася шукаць выйсце з няпростай сітуацыі, каб камусьці прыйсці на дапамогу. Надзейнай падтрымкай з’яўляецца яго сям’я. Жонка Алена Мікалаеўна, якая працуе памочнікам выхавальніка ў Семежаўскім ВПК д/с-СШ,  і мужу,  і дзецям заўсёды знойдзе цёплае слова, супакоіць. Радуюць Лук’янавых і іх дзеці. Сын Яўген закончыў БНТУ, цяпер працуе механікам  у аўтапарку ў Дзяржынску, дачка Алеся — трэцякурсніца Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, асвойвае прафесію праграміста. Усе члены сям’і вельмі любяць працаваць на зямлі, таму трымаюць вялікую гаспадарку. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Районная организация Белорусского общества Красного Креста проводит акцию "Территория здоровья"

25.06.2025
У рамках традыцыйнай акцыі «Тэрыторыя здароўя», якую праводзіць раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, днямі жыхарам раёна было раздадзена каля 500 цюбікаў лекавых крэмаў. 620141 Іх уладальнікамі сталі шматдзетныя сем’і, пажылыя людзі, а таксама члены некаторых пярвічных арганізацый. Напрыклад, сакратар пярвічкі рэдакцыі газеты «Слава працы» Надзея Шахаўцова перадала такія неабходныя сродкі сваім калегам — членам грамадскага аб’яднання (на здымку). Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Страница 4172 из 4910