Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Бригадир «вкусного» цеха

23.06.2025
Прадукцыю УП «Капыльскі кааппрам» любяць у раёне. Пакупнікі з задавальненнем набываюць смачныя пірагі, батоны, хлеб.  І гэта залежыць у большай частцы ад умення работнікаў працаваць. 620141 Яскравым прыкладам такой працавітасці можна назваць брыгадзіра-кандытара пятага разраду УП «Капыльскі кааппрам» Іну Чарнушэвіч, якая каля дваццаці гадоў таму прысвяціла сябе гэтай справе. Адміністрацыя прадпрыемства лічыць Іну Мікалаеўну адным з лепшых супрацоўнікаў — яна заўсёды шчыра зацікаўлена ў якасным выкананні сваіх абавязкаў. І дарэчы, такія поспехі пацвярджаюцца рознымі конкурсамі — напрыклад, у лістападзе мінулага года ў Мінску ў рамках Міжнароднага хлебнага салона прадукцыю Капыльскага кааппрама адзначылі высокімі ўзнагародамі. Гран-пры прысудзілі пляцёнцы «Малышка», залаты медаль — пірагу з макам «Каханай», бронза дасталася кексу «Разыначка». Іна Чарнушэвіч была галоўнай у той змене, якая выпякала вырабы для конкурсу. На дадзены момант на прадпрыемстве пачалі выпуск новага вырабу — здоба «Паўлінка» са смачным крэмам унутры. Разам з брыгадзірам-кандытарам працуе машыніст цестараздзелачнай машыны Кацярына Жук, якая раней з’яўлялася вучаніцай Іны Чарнушэвіч. Дарэчы, за вялікі працоўны стаж Іны Мікалаеўны праз яе рукі прайшло шмат вучняў, якія набралі неацэннага вопыту. — я ў асноўным працую на вырабе белабулачнай прадукцыі, — распавядае кандытар. — У маёй брыгадзе сем чалавек. План пастаянна выконваем, стараемся, каб вырабы паступалі на прылавак у тэрмін. Родам Іна Мікалаеўна з Баранавіцкага раёна, скончыла Баранавіцкае прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «кандытар», выйшла замуж у Капылі. Мае дарослага сына, які служыць па кантракце ў адной з вайсковых часцей. Павел ШЭІН

Нашла истинное призвание

23.06.2025
Работа бухгалтара здаецца простай і аднастайнай толькі таму, хто ніколі не акунаўся ў свет лічбаў, справаздач, працэнтаў, прыбыткаў і расходаў. Алена Тамашэўская, галоўны бухгалтар унітарнага прадпрыемства «Бабоўня» ў гэтым свеце адчувае сябе вельмі ўпэўнена, бо даўно зразумела, што знайшла сваё прызванне. IMG_2449 Зараз сельгаспрадпрыемства перажывае нібы новы віток у сваім развіцці: напрыканцы мінулага года згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яно было перададзена як вытворча-гаспадарчы комплекс ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». А спадарожнічала гэтаму двухмесячная нястомная праца членаў невялікага калектыву бухгалтэрыі, практычна без выхадных. — Я вельмі ўдзячна сваім калегам за разуменне і падтрымку, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Усім было няпроста, але мы справіліся задачай. Спадзяёмся, што з дапамогай інвестара наша гаспадарка вый-дзе на новы ўзровень, і самае галоўнае — гэта будзе на карысць працаўнікам УП «Бабоўня». Гарадзейскі цукровы камбінат дапамагае нам фінансава, бясплатна перадае будаўнічыя матэрыялы, тэхніку. Пачалася рэканструкцыя  былой свінатаварнай фермы ў в. Лоцвіны — яе плануем пераабсталяваць пад комплекс на 800 галоў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. На МТФ «Рымашы» з’явіцца новы кароўнік у дадатак да даільна-малочнага блока, які там ужо пабудаваны. Словам, планы ў нас ёсць, самае галоўнае іх паспяхова рэалізаваць і апраўдаць давер, які нам аказваюць. Родам Алена з Лаваў. Саўгас «Бабоўня», куды яна прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава — першае і адзінае месца яе працы. Бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, галоўны бухгалтар — паступова яна ўздымалася па службовай лесвіцы. Працуе майстарам у будаўнічай брыгадзе гаспадаркі муж Алены — Валерый Эдуардавіч. Не так даўно вярнуўся дамоў пасля сталічнага жыцця сын і ўладкаваўся механізатарам, а вось дачка стала медыкам і працуе ў Мінску фельчарам-лабарантам. Менавіта ў сям’і адчувае Алена Уладзіміраўна падтрымку і чэрпае сілы на новыя працоўныя дасягненні.   Маргарыта САКОВІЧ

Водитель со стажем (CMigrator copy 1)

23.06.2025
Кожны працоўны дзень пасля ранішняй разнарадкі амаль ніводнай хвіліны не прастойвае без работы вялікагрузны МАЗ, якім кіруе вадзіцель КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Гірко. IMG_9993 У камунальную гаспадарку Аляксандр Мікалаевіч прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. Вось ужо на працягу 28 гадоў старанна працуе на карысць роднага прадпрыемства. «Адслужыў у пагранвойсках і вярнуўся на радзіму. У тадышнім СПТВ-211 скончыў курсы вадзіцеляў і ўладкаваўся ў ЖКГ, — расказвае Аляксандр Гірко. — Спачатку   атрымаў  КамАЗ з бочкай, на якім даводзілася перавозіць мазут са Слуцка. Тады кацельні працавалі яшчэ на гэтым паліве. Аўтамабіль быў хоць і не новы, але на-дзейны ў рабоце. Бывала, здараліся паломкі, і трэба было хутка рамантаваць, каб своечасова выйсці ў рэйс». Калі ў Капыль правялі газ, на грузавік паставілі кузаў, і Аляксандр Мікалаевіч пачаў перавозіць разнастайную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы, камплектуючыя і абсталяванне для прадпрыемства. Пасля Аляксандр Гірко перасеў на лесавоз. На працягу сямі гадоў вопытны вадзіцель рабіў па некалькі рэйсаў у дзень, дастаўляючы дровы для кацельняў. Зусім нядаўна Аляксандр Мікалаевіч атрымаў новенькі МАЗ-6422, які таксама часта запатрабаваны на грузаперавозках. Зімой даводзілася дастаўляць дранку са Старобіна для гарадской кацельні №5, соль для прыгатавання пясчана-солевай сумесі, каб падсыпаць дарогі і вуліцы. Часта Гірко адпраўляюць у камандзіроўку ў Смалявічы, дзе ідуць работы па ачыстцы лесу ад буралому, што застаўся пасля моцнага ліпеньскага ўрагану. Адтуль вадзіцель дастаўляе драўніну ў асноўным для школьных кацельняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні Капыльскай ЖКГ. У  вольны час  Аляксандр Гірко разам з жонкай Валянцінай Мікалаеўнай любіць займацца ўладкаваннем свайго дома, які знаходзіцца ў аграгарадку Пацейкі. На яго прысядзібным участку заўсёды чысціня і парадак —  як і павінна быць у добрага гаспадара Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Любить свое дело

23.06.2025
Адна з самых вопытных работніц малочнатаварнай фермы «Мажа» – Таццяна Чумак. Яна  працуе аператарам машыннага даення 25 гадоў. IMG_2406 Жанчына абслугоўвае групу з 60 галоў. У яе абавязках — даенне кароў, уборка працоўнага месца, выпойванне цялят і іншыя справы. Таццяна Аляксандраўна прыйшла на ферму ў 1993 годзе. Можна сказаць, што яна з сям’і патомных жывёлаводаў. Яе маці Валянціна Васільеўна Дашукевіч — некалі перадавая даярка калгаса імя Суворава, за старанную працу  была ўзнагароджана аўтамабілем «Волга». Дзяўчынка з дзяцінства ведала, наколькі нялёгкая гэта справа — даіць кароў, часта дапамагала маці і, магчыма, тады вырашыла звязаць свой лёс з такой важнай прафесіяй. — Я люблю кароў і тую справу, якой займаюся, — прызнаецца даярка. — Прыемна клапаціцца пра жывёлу і адчуваць, што тваё старанне дае вынікі. Кіраўніцтва ААТ «Мажа-Агра» цэніць Таццяну Чумак як добрасумленнага работніка, які адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў. Як кажуць, на такіх і трымаецца сельская гаспадарка. Таццяна Аляксандраўна — шматдзетная маці. Нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей, за што атрымала высокую ўрадавую ўзнагароду — ордэн Маці. Сельгаспрадпрыемства выдзяліла сям’і вялікі дом у аграгарадку Мажа. Дзеці падрастаюць працавітымі, каб зарабіць грошай і ўнесці свой уклад у сямейны бюджэт, летам дапамагаюць роднай гаспадарцы. — Няма большага шчасця для маці, чым чуть добрыя словы пра сваіх дзяцей, — сціпла прызнаецца Таццяна Аляксандраўна. Павел ШЭІН

Находчивый и дисциплинированный

23.06.2025
Работа кампрэсарнага цэха Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» — адно з важных звёнаў тэхналагічнага ланцужка перапрацоўчага прадпрыемства. Адказнасць за яго работу ўскладзена на начальніка кампрэсарнага цэха Ігара Янцэвіча і яго падначаленых. IMG_9778 Працоўны шлях выпускніка Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пачаўся ў сельскагаспадарчай галіне. Праз пару гадоў Ігар уладкаваўся на тады яшчэ Капыльскі масласырзавод слесарам-рамонтнікам. Веды па прафесіі атрымліваў падчас вучобы на курсах машыніста халадзільных установак у Інстытуте перападрыхтоўкі кадраў у г. Мінску, пасля павышаў кваліфікацыю ў магілёўскім універсітэце. За перыяд работы на прадпрыемстве спецыяліст зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, ён не лічыцца з асабістым часам і заўсёды пры неабходнасці прыйдзе на дапамогу. Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў з’яўлялася важнай умовай тэхнічнага прагрэсу гэтай галіны прамысловасці. Таму капыльскія перапрацоўшчыкі  ўжо ў 2012 годзе вырашылі праблему ахалоджвання сыравіны, пабудаваўшы сучасны кампрэсарны цэх з новай аміячнай халадзільнай устаноўкай. У рэканструкцыі і ўвядзенні ў эксплуатацыю новага цэха непасрэдна прымаў удзел і Ігар Вікенцьевіч. Усе перавагі абсталявання, якое адпавядала сучасным патрабаванням, нормам прамысловай і пажарнай бяспекі, на прадпрыемстве ацанілі адразу. Для бесперабойнага функцыянавання важнага тэхналагічнага звяна падабралі высокакваліфікаваныя кадры. Пасля рэарганізацыі завода, які ўвайшоў у склад холдынга ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Ігара Янцэвіча прызначылі начальнікам кампрэсарнага цэха. На прадпрыемстве спецыяліста паважаюць за працавітасць, прафесійныя веды. Адметнай асаблівасцю Ігара Янцэвіча калегі лічаць знаходлівасць, дысцыплінаванасць, ініцыятыўнасць і ўменне падтрымліваць у калектыве атмасферу добразычлівасці, зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленай мэты. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Страница 4134 из 4905