Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Весенний букет талантов

16.06.2025
Раённы цэнтр ткацтва на чарговым ІХ Рэспубліканскім фестывалі–кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» узнагароджаны Дыпломам і грашовым прызам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю–кірмашу». [caption id="attachment_57801" align="aligncenter" width="580"]За працай — семежаўскія ткачы За працай — семежаўскія ткачы[/caption] На свята ў г. Мінск 26 мая з’ехаліся болей за 400 майстроў з розных куточкаў нашай краіны, каб прадэманстраваць свае цудоўныя вырабы, паказаць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абмяняцца вопытам, арганізаваць выставы-продажы творчых работ. Уся сталічная плошча Свабоды ператварылася ў сапраўдны горад майстроў. Тут можна было не толькі падзівіцца на жывапісныя карціны, вырабы з гліны, саломы, бісеру, разьбу па дрэве, вышыванкі, ткацтва, вязаныя сурвэткі, традыцыйныя касцюмы і шмат іншых сучасных відаў народнага мастацтва, але і парадавацца выступленням лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці. Арганізатарамі фестывалю сталі Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». Свята адкрыў старшыня журы, старшыня названага аб’яднання, доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута, які павітаў усіх удзельнікаў шчырымі словамі і пажадаў натхнення і поспехаў у працы. Нашу Капыльшчыну прадстаўлялі самыя таленавітыя майстры сваёй справы: разьбяр па дрэве, неаднаразовы пераможца абласнога свята-конкурсу рэзчыкаў па дрэве  манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» Іван Васілевіч, майстар па стварэнні сучасных відаў традыцыйнага мастацтва Марыя Канько, а таксама знакамітыя ткачыхі са статусам  «народны майстар Беларусі» Валянціна Кіеня і Вера Нікалаевіч, якія прадэманстравалі семежаўскае традыцыйнае закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў, якое занесена ў Спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.  Акрамя іх удзел у свяце прынялі майстры раённага цэнтра ткацтва — дырэктар Таццяна Волкава, Наталля Сафронава і навучэнцы «Школы ткачоў» Настасся Лянько, Данііл Сафронаў, Кацярына Бубніковіч, Дар’я Салановіч, Раман Волкаў, якія паказалі майстар-клас па ткацтве паясоў. Нашы ткачы дэманстравалі высокае ўменне валодання тэхнічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва ручнікоў і паясоў. Творча выкарыстоўвалі вопыт старажытнага рамяства і пры гэтым беражліва ставіліся да мясцовых традыцый, чым і ўразілі журы. Упэўнена, што творчым суддзям было складана выбраць лепшага сярод 400 майстроў. Але ўсё ж мы лепшыя. Па выніках конкурсу атрымалі высокую ацэнку сваёй працы. Галіна ГУРЛО, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры

4 июня Православная Церковь празднует День Святой Троицы

16.06.2025
4 июня Православная Церковь празднует День Святой Троицы, или Пятидесятницу, посвященный сошествию Святого Духа на апостолов в пятидесятый день после воскресения Христова. IMG_1102_s-580x427 Накануне, по Уставу Русской Православной Церкви, совершается богослужение Троицкой Вселенской родительской субботы. Поминовение всех умерших благочестивых христиан установлено в субботу перед Пятидесятницей ввиду того, что событием сошествия Святого Духа завершилось домостроительство спасения человека, а в этом спасении участвуют и усопшие. Поэтому Церковь, воссылая в Пятидесятницу молитвы об оживотворении Духом Святым всех живущих, просит в самый день праздника, чтобы и для усопших благодать всесвятого и всеосвящающего Духа Утешителя, которой они сподобились еще при жизни, была источником блаженства, так как Святым Духом «всяка душа живится». Восьмое воскресение после Пасхи называется Пятидесятницей. Именно в этот день ученики Христовы дождались обещанного им Богом Сошествия Духа Святого. Это событие было предсказано Самим Христом на последней их совместной трапезе перед крестными страданиями Спасителя. В Книге деяний апостольских об этом дне повествуется так. При наступлении дня Пятидесятницы все апостолы были собраны вместе в Сионской горнице. Внезапно послышался шум с неба, как от сильного ветра, и наполнил весь дом. «И явились им разделяющиеся языки как бы огненные, и почили по одному на каждом из них. И исполнились все Духа Святаго, и начали говорить на иных языках, как Дух давал им провещавать.» (Деян.2:1-4). И каждый слышал апостолов, говорящих на его родном языке! Это привело всех в изумление. Тогда апостол Петр обратился к толпе с первой проповедью Евангелия. Около трех тысяч человек, послушав апостола, вскоре приняли крещение. Так было положено начало первой христианской общине. C момента сошествия Святого Духа праздник Пятидесятницы стал Днем рождения Церкви Христовой. Другое название праздника — День Святой Троицы, потому что в этот день людям открылась тайна триединства Бога — Бога Отца, Бога Сына и Бога Духа Святого. Вера в Святую Троицу и вместе с тем в Единого Бога является основополагающим догматом христианства. Что это значит для нас? Это значит, что жизнь Церкви не прерывалась никогда и в самые сложные времена, и та Церковь, которую мы знаем сегодня, и есть та самая, родившаяся в Иерусалимской горнице и с тех пор непрерывно прираставшая тысячами верующих. Протоиерей Геннадий КОРНЕВ, настоятель Храма Святой Живоначальной Троицы д. Телядовичи

Работать в одном направлении

16.06.2025
Адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі змаглі журналісты сталічных і абласных сродкаў масавай інфармацыі падчас спецыяльнага семінара ў Маладзечне па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў МНС са СМІ. [caption id="attachment_57786" align="aligncenter" width="580"]Вучымся карыстацца вогнетушыцелем Вучымся карыстацца вогнетушыцелем[/caption] Супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС прадэманстравалі магчымасці сучаснай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, правялі паказальныя выступленні па лакалізацыі буйных і дробных пажараў, выратаванні грамадзян з падпаленых памяшканняў. Удзельнікам семінара было прапанавана прымераць гідракасцюмы, прайсці паласу перашкод і навучыцца правільна карыстацца вогнетушыцелем. І многія паспрабавалі сябе ў якасці выратавальніка. Была вельмі карыснай для прысутных і дэманстрацыя элементаў аказання першай дапамогі. [caption id="attachment_57785" align="aligncenter" width="580"]Зладжана працуюць выратавальнікі Зладжана працуюць выратавальнікі[/caption] Падчас пленарнай часткі  семінара начальнік абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў спыніўся на праблемных пытаннях аб’ектыўнага і ўсебаковага асвятлення надзвычайных сітуацый, якія адбыліся ў цэнтральным рэгіёне ў апошні час, ужываючы пры гэтым наглядны матэрыял. На думку кіраўніка, у пагоні за аператыўнасцю і пад уплывам такіх сучасных сродкаў камунікацыі як сацыяльныя сеткі, не ўсе СМІ сёння імкнуцца аб’ектыўна асвятліць здарэнне, часам скажаюць не толькі інфармацыю, але і сутнасць таго, што адбываецца. Тым не менш СМІ разам з органамі МНС павінны фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці. На семінары знайшлося месца і прыемным момантам. Абласное ўпраўленне МНС адзначыла падзякамі шэраг СМІ «за актыўнае і плённае ўзаемадзеянне па прапагандзе культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва». Максім Шышканаў выказаў на-дзею, што і ў далейшым выратавальнікі сталічнага рэгіёну і вядучыя СМІ вобласці застануцца саюзнікамі ў справе прапаганды бяспечнага ладу і здаровага жыцця і больш за тое, змогуць крочыць і далей у гэтым кірунку. Маргарыта САКОВІЧ  Фота аўтара

А ты на раёнку падпішыся!

16.06.2025
135 Ніколі не бывае лішку, Што ведаеш ты болей крышку, Калі навіны і рэклама Ды, насамрэч, не маюць спама.   Але мне скажуць – гэта дзіва! Дзе без лухты і ўсё праўдзіва?! Я адкажу – ды проста гэта, Бо ёсць мясцовая газета.   Раёнкі пішуць без падману, Бо зорак тут няма з экрана, Тут пра суседзяў ці знаёмцаў… І як жа схлусяць тут у раёнцы?!   Сябры, і іншая ёсць справа – Раёнка – гэта сцяг і слава, Пяшчота тых дзіцячых мараў, Бязмежных думак без абшараў.   Сябрам параю без падману: Фартунай хочаш быць абраным? Вось, ад сябе не адрачыся І на раёнку падпішыся! Улад СКАМАРОХ

Яркие, красочные и музыкальные выпускные утренники прошли в детских садах Копыля и района

16.06.2025
Прощальный праздник состоялся и в седьмой группе ГУО «Санаторный ясли-сад г. Копыля». В новый этап своей жизни вступили семеро ребят. Детки вместе со своими воспитателями Мариной Боложинской и Анжеликой Бенеш подготовили замечательный концерт для родителей, бабушек, дедушек и всех, кто пришел на праздник. [caption id="attachment_57776" align="aligncenter" width="580"]Во время праздничного представления Во время праздничного представления[/caption] Виновники торжества пели, танцевали, рассказывали стихотворения, показывали художественные сценки. На выпускной утренник к будущим школьникам пришли Домовой и Баба Яга, роли которых исполнили руководитель физического воспитания учреждения образования Елена Астрейко и воспитатель Дарья Мисько. Поддавшись обаянию деток, даже отрицательные сказочные герои стали добрыми и приветливыми. Какой же детский праздник без родителей? Мамам и папам ребята предложили посоревноваться вместе с ними в складывании составляющих школьного портфеля. В ответ родители подарили деткам зажигательный танец. Со слезами на глазах прощались с ребятишками и работники дошкольного учреждения. Это и неудивительно, ведь немалую часть своей жизни они провели в стенах сада. Пришли туда совсем еще неумелыми малышами, а выходят — настроенными на серьезный лад и школьную жизнь. Слова благодарности от повзрослевших воспитанников и их родителей принимала заведующая ГУО «Санаторный ясли-сад г. Копыля» Наталья Демидчик, а также музыкальный руководитель, повара и все те, кто на протяжении нескольких лет помогал в организации детского досуга, питания и отдыха. Огромное спасибо ребята и родители сказали помощнику воспитателя Татьяне Пышко, которая постоянно находилась в группе, ежедневно поддерживала чистоту и приносила вкусные завтраки, обеды, полдники и ужины. В конце интересного и немножко грустного праздника каждому выпускнику Наталья Демидчик и Марина Боложинская вручили дипломы выпускника, медали и фотоальбомы, а также специальными дипломами отметили тех, кто проявил себя в исследовательской деятельности. После торжественной части детки и родители вышли на улицу, чтобы отпустить в небо воздушные шары, загадав при этом свои самые заветные желания. Впереди школа — школьные радости, школьные товарищи, переменки, звонки и прописи с букварями. Первые трудности, ответы у доски, оценки и домашние задания. Пусть же сбудется все, о чем вы мечтаете, маленькие выпускники! Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
Страница 4019 из 4899