Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Зерно под контролем

07.06.2025
РУП «Слуцкий ЦСМС» информирует, что в соответствии с требованиями TP ТС 015/2011 «О безопасности зерна» зерно, используемое для пищевых и кормовых целей, выпускаемое (поставляемое) в обращение на таможенной территории Евразийского экономического союза, подлежит подтверждению соответствия (декларированию соответствия). Снимок С текстом Технического Регламента можно ознакомиться на официальном сайте Госстандарта gosstandart.ROv.by (Евразийский экономический союз). Указанный документ можно приобрести в РУП «Слуцкий ЦСМС». Ответственность за невыполнение требований технических регламентов Таможенного союза, в том числе и в части подтверждения соответствия, установлена Указом Президента Республики Беларусь № 48 от 9  февраля 2015 г. «О мерах по обеспечению государственного контроля (надзора) за соблюдением технических регламентов». По вопросам подтверждения соответствия можно обращаться в отдел сертификации РУП «Слуцкий ЦСМС» по адресу: Минская  область,  223610, г. Слуцк, ул. Молодежная, 6; тел.: (8-01795) 45-7-71, факс (8-01795) 58-6-59; тел.: (8-029) 101-46-68; e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Елена ПОЛУЯНОВА, начальник отдела сертификации РУП «Слуцкий ЦСМС»

Осенние работы набирают обороты

07.06.2025
На палетках КСУП «Доктаравічы» гэтымі днямі асеннія работы набіраюць абароты. Пасля заканчэння жніва ў гаспадарцы адразу ж прыступілі да сяўбы азімых. У аптымальныя тэрміны — да 25 жніўня — пасеялі азімыя рапс і ячмень, да 15 верасня плануюць справіцца з азімымі пшаніцай і трыцікале. Зараз жа поўным ходам ідуць работы па сяўбе азімай свірэпіцы. [caption id="attachment_60064" align="aligncenter" width="580"]■ Галоўны заатэхнік Іна Храмцэвіч, дырэктар Сяргей Шарупіч і в.а. галоўнага агранома Валянціна Бархат вывучаюць карту пасеваў ■ Галоўны заатэхнік Іна Храмцэвіч, дырэктар Сяргей Шарупіч і в.а. галоўнага агранома Валянціна Бархат вывучаюць карту пасеваў[/caption] — Свірэпіца — культура, багатая на бялкі, таму ў першую чаргу з яе можна нарыхтоўваць добры корм, — расказвае дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч. — Плануем пасеяць яе 150 га. Прыкладна з паловы плошчаў яна будзе ўбрана наступнай вясной у якасці першага зялёнага корму, што стане добрай падмогай для гаспадаркі. Частка будзе скошана на сілас (перавагай сіласу са свірэпіцы з’яўляецца тое, што ён гатовы да ўжывання ўжо праз 21 дзень). Астатняе пойдзе на насенне і будзе пасеена ў якасці сідэрату. Расліны-сідэраты выкарыстоўваюцца як натуральныя, жывыя ўгнаенні. Яны хутка набіраюць зялёную масу, узбагачаюць глебу арганічнымі элементамі і паляпшаюць яе структуру. Сярод вялікай разнастайнасці азімых сідэратаў асаблівай папулярнасцю карыстаецца менавіта свірэпіца. Яшчэ адной немалаважнай перавагай свірэпіцы — культуры прамежкавай — з’яўляецца магчымасць дадатковага выкарыстання поля. Пасля ўборкі звычайна сеюць іншую культуру і атрымліваюць яшчэ адзін ураджай. Варта адзначыць і той факт, што вырошчванне самой культуры не патрабуе вялікіх выдаткаў, яна не вельмі патрабавальная да глебы і клімату. [caption id="attachment_60063" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатар Аляксандр Шчэрба ■ Механізатар Аляксандр Шчэрба[/caption] Сяўбой азімай свірэпіцы ў сельгас-прадпрыемстве займаецца ўжо не першы год вопытны механізатар Аляксандр Шчэрба. З пасяўным агрэгатам «Бярэсце» ён засявае гектар за гектарам. Пасяўны працэс ідзе зладжана, пад пільным кантролем спецыялістаў не толькі агранамічнай, але і зоатэхнічнай службаў. — Пад усе плошчы азімай сяўбы ўнесена неабходная колькасць мінеральных і арганічных угнаенняў, — тлумачыць в.а. галоўнага агранома КСУП «Доктаравічы» Валянціна Бархат. — Закуплена якаснае насенне элітных гатункаў. У сярэднім за дзень засяваецца па 35 га. Сяўба вядзецца ў аптымальныя тэрміны, неабходныя для нашай агракліматычнай зоны. Для матэрыяльнага стымулявання механізатараў распрацаваны прагрэсіўны метад расцэнак, каб была зацікаўленасць у выкананні большага аб’ёму задання. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Под щедрые росы

07.06.2025
Лён — культура для Беларусі палітычная. Гэта не раз адзначаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Бо гэтыя кветкі — на гербе рэспублікі. Прычым яшчэ і выдатны тавар: ільняныя кашулі і касцюмы карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў, асабліва — замежных. Аляксандр Лукашэнка пры наведванні прадпрыемстваў ільноперапрацоўчай галіны неаднаразова нагадваў пра актуальнасць гэтага пытання. Напрыклад, падчас знаходжання ў жніўні гэтага года на прадпрыемстве «Вусце» ў Аршанскім раёне.  Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння лён можа прыносіць прыбытак, рэзервы ёсць. Але галоўнае — з розумам падысці да арганізацыі ўсяго працэсу: ад нарыхтоўкі насення да вытворчасці і продажу тканін. [caption id="attachment_60060" align="aligncenter" width="580"]■ Дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок ■ Дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок[/caption] Вырошчваннем ільну на Капыльшчыне ўжо шмат гадоў займаюцца ў ААТ «Скабін», а таксама арандуюць землі Слуцкі і Гарадзейскі льнозаводы. — Былі такія гады, што наша гаспадарка па вырошчванні гэтай культуры прызнавалася адной з лепшых у рэспубліцы, — адзначае дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок. — Думаем, што і сёлета лён нас не падвядзе. Прадукцыю ніжэй за першы нумар мы стараемся не здаваць. Наша сельгаспрадпрыемства з’яўляецца элітгасам. Мы вырошчваем эліту і суперэліту. Ужо атрыманы 33 тоны масланасення, якія здалі на Гарадзейскі льнозавод. У хуткім часе пачнём падымаць трасту. Калі будуць шчодрыя росы і дожджыкі, то яе атрымаем высокім класам. Для вырошчвання захоўваюцца тэрміны, выкарыстоўваюцца неабходныя тэхналогіі. Культура вельмі працаёмкая, але калі яе вырасціць у адпаведнасці з патрабаваннямі, то можна атрымаць доб-ры прыбытак. Калі будзе высокая якасць, то будуць і адпаведныя цэны. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Школа открывает таланты

07.06.2025
В Копыльской детской школе искусств прошла торжественная линейка. [caption id="attachment_60056" align="aligncenter" width="580"]IMG_0693 ■ На мероприятие в Детскую школу искусств собралось много детей и родителей[/caption] Поздравил учеников директор школы Владимир Черкас, который отметил достижения прошлого учебного года, а также пожелал всем успехов в новом. Среди гостей мероприятия присутствовал Благочинный церквей Копыльского округа протоиерей Сергий Чарный. Он поздравил ребят с праздником и пожелал творческих свершений в искусстве. Всего в этом учебном году в школе искусств будут заниматься 54 первоклассника, а получат свидетельства об окончании 36 выпускников. Состав педагогов увеличился на одного человека: в Копыльскую ДШИ пришла Александра Ермалинская, которая будет работать учителем по классу хореографии. Павел ШЕИН

Первый урок - в музее Высоцкого

07.06.2025
Традыцыйнай святочнай лінейкай пачаўся Дзень ведаў у Семежаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа. IMG_1629 На пляцоўцы перад школьным будынкам сабраліся вучні, іх бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці. Усе з нецярплівасцю чакалі галоўных віноўнікаў урачыстасці — будучых выпускнікоў (сёлета ў 11 класе будзе вучыцца ўсяго тры дзяўчыны) і, вядома ж, першакласнікаў. Пад гучныя апладысменты прысутных за руку з бацькамі, з букетамі прыгожых кветак 18 хлопчыкаў і дзяўчынак нясмела ступілі на школьны двор. IMG_1655-1 Са словамі віншавання з Днём ведаў і пажаданнямі моцнага здароўя, добрых адзнак і поспехаў ва ўсіх справах да вучняў звярнуліся дырэктар школы Сяргей Апон, старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружка, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма в. Кіявічы протаіерэй Павел Брагін. Былі ў гэты дзень ушанаваны лепшыя работнікі школы — граматы і падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўручыў кіраўнік установы адукацыі; удзельнікам «Школы ткачоў», якія паказалі добрыя вынікі ў рознага кшталту творчых конкурсах, дыпломы ўручыла дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. Атрымалі падарункі да Дня ведаў і першакласнікі — кнігу «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку». Першы ў гэтым навучальным годзе званок паклікаў вучняў на ўрок. Сёлета ён праходзіў на тэму «Беларусь — мая Айчына!». А вось першакласнікі па добрай традыцыі правялі свой першы ў жыцці ўрок у доме, дзе размешчана экспазіцыя Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага, чыё імя носіць семежаўская школа. З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра жыццёвы шлях іх славутага земляка. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3911 из 4891