Рентабельность продаж в целом по району составила 2%, в том числе в организациях строительства — 6,1%, транспортной деятельности, складирования, почтовой и курьерской деятельности — 1,8%, промышленности — 1,2%. За 2018 год рентабельность реализованной продукции, товаров, работ, услуг в целом по району составила 2,2%.
Всего по району рентабельными были 18 организаций, учитываемых в текущем порядке, или 66,7% от их общего числа. Рентабельность продаж свыше 10% имели 5,6% рентабельных организаций района.
По результатам деятельности за 2018 год организациями района получено 4,6 млн рублей чистой прибыли.
Главное статистическое управление Минской области
МИКС — глобальная программа обследования домашних хозяйств, разработанная и поддерживаемая ЮНИСЕФ в целях сбора статистически достоверных, сопоставимых на международном уровне показателей для мониторинга прогресса в достижении национальных целей и глобальных обязательств по улучшению положения детей и женщин.
В рамках обследования домашних хозяйств будут изучены показатели в области охраны здоровья матери и ребенка, образования детей, жизнедеятельности детей и взрослых, показатели, характеризующие репродуктивное поведение женщин и другие актуальные для республики вопросы.
Для проведения обследования методом случайного отбора было отобрано 9000 домашних хозяйств, в том числе и домашние хозяйства, проживающие на территории вашего населенного пункта (сельсовета).
Мы будем признательны вам за согласие принять участие в обследовании и представление органам государственной статистики достоверной информации.
Национальный статистический комитет Республики Беларусь гарантирует конфиденциальность полученных от вас сведений, которые будут использованы исключительно для формирования сводной статистической информации на уровне республики и областей.
Обращаем внимание, что при посещении домашнего хозяйства специалист, проводящий обследование, передаст вам обращение председателя Белстата к населению и предъявит служебное удостоверение.
Более подробная информация о проведении в республике единовременного выборочного многоиндикаторного кластерного обследования для оценки положения детей и женщин размещена на официальном сайте Белстата http://www.belstat.gov.by.
Главное статистическое управление Минской области
Налоговые декларации по единому налогу за отчетные периоды, начиная со II квартала 2019 г., представляются по новой форме, установленной постановлением Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь № 2 от 3 января 2019 г. «Об исчислении и уплате налогов, сборов (пошлин), иных платежей». При этом в налоговой декларации за II квартал 2019 г. часть II, касающаяся расчета доплаты единого налога, не заполняется.
При превышении в 2019 году валовой выручки над сорокакратной суммой единого налога за соответствующий квартал доплата единого налога (5 процентов от суммы превышения) производится:
в отношении суммы превышения, образовавшейся в первом квартале 2019 года, — не позднее 1 июля 2019 г.;
в отношении суммы превышения, образовавшейся во втором квартале 2019 года, — не позднее 1 октября 2019 г.;
в отношении суммы превышения, образовавшейся в третьем квартале 2019 года, — не позднее 1 января 2020 г.;
в отношении суммы превышения, образовавшейся в четвертом квартале 2019 года, — не позднее 1 апреля 2020 г.
За более полной информацией, а также по возникающим вопросам налогообложения обращайтесь в инспекцию Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Слуцкому району (г. Слуцк, ул. Лацкова, 2, каб. 24, 12) или по телефонам в г. Слуцке: 29-4-61, 54-1-39, 25-9-71, г. Копыле: 8(01719) 54551, 50-4-75, г. Старые Дороги: 8(01792) 55-2-30, 58-9-31.
Инспекция МНС Республики Беларусь по Слуцкому району
З дакладам выступіў начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік. Дакладчык праінфармаваў прысутных аб праведзенай за год арганізацыйнай і грамадска-палітычнай рабоце, якая праводзіцца ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады і яе структурнымі падраздзяленнямі, працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — гэта свята мужнасці і гераізму, знак глыбокай павагі да абаронцаў Айчыны ўсіх пакаленняў, свята тых, хто ўсе сілы і веды прысвяціў служэнню свайму народу. Сёлета свята мае асаблівае значэнне — гэта год 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Затым слова ўзяў старшыня раённай арганізацыі БСА старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі. Была аб’яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб маёру запасу Анатолю Жданеню, якога не стала ў мінулым годзе. Нягледзячы на ўзрост (самаму старэйшаму 81 год) члены грамадскага аб’яднання (усіх 22) актыўна сустракаюццца са школьнікамі, студэнтамі, воінамі беларускай арміі і іх бацькамі на тэматычных мерапрыемствах, уроках мужнасці і міру, у час спаборніцтваў па ваенна-прыкладных відах спорту. Члены раённай арганізацыі БСА ўдзельнічаюць у лёгкаатлетычных спаборніцтвах «Капыльскія пагоркі», «Капыль-трэйл», «Языльская дзясятка», раённай спартакіядзе. На Капыльшчыне ёсць з каго браць прыклад. Старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі займаецца правядзеннем аўтапрабегаў, агітпрабегаў і велапрабегаў па месцах баявой славы, арганізацыяй экскурсій у музеі вайсковых падраздзяленняў. Старшы лейтэнант запасу Антон Шышмароў удзельнічае ў канцэртах, якія праходзяць у час знамянальных для краіны падзей і дат, выступае ў ансамблі народнай песні «Спадчына» і тэатры «Капыльскія пацехі». Падпалкоўнік запасу Валерый Маліноўскі дапамагае ў арганізацыі мітынгаў, шэсцяў, Вахт памяці. Два члены арганізацыі з’яўляюцца дэпутатамі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў.
Падчас мерапрыемства начальнік адасобленай групы ўручыў юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» прапаршчыку ў адстаўцы Пятру Катвіцкаму (на здымку) і маёру запасу Івану Бабко (адзначаны нагрудным знакам «25 лет. Белорусский союз офицеров»). У адказ Пётр Вікенцьевіч падзяліўся сваім службовым і баявым вопытам. Чатыры гады хадзіў радыстам на навукова-даследчым судне «Экватар». У час акіянаграфічнай экспедыцыі пабываў у Канадзе і на Бермудскіх астравах. Затым амаль 20 гадоў нёс службу на Новазямельскай ваенна-марской базе (пасёлак Бялушая Губа), дзе праводзіліся выпрабаванні ядзернай зброі. Начальнік пункта кантролю бяспекі сувязі базы, удзельнік першай нарады мічманаў ВМФ СССР у Маскве, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».
На пасяджэнні было прынята рашэнне: узмацніць ваенна-патрыятычную работу сярод грамадзян і асабліва моладзі, прапаганду баявых традыцый беларускага народа, членам БСА ў поўным складзе, у ваеннай форме і з узнагародамі ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайсці святочнай калонай.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
■ На брацкай магіле ў в. В. Прусы[/caption]
Спіс спаленых паселішчаў Капыльшчыны адкрываюць Вялікія Прусы. За два дні — 26 і 27 верасня 1942 года — гітлераўцы знішчылі ў агні 258 чалавек. На ўскрайку вёскі знаходзіцца брацкая магіла, дзе ў 1975 годзе ўстаноўлена стэла.
Асабліва трагічным для жыхароў Капыльшчыны быў люты 1943-га. У прыватнасці, 2 лютага фашысты спалілі вёску Масявічы разам са 130 жыхарамі. Сярод іх 11 дзяцей да двух і 47 — да дванаццаці гадоў. Выжыў толькі адзін чалавек, далейшы лёс якога невядомы. Пасля вайны вёска так і не паўстала з попелу. У 1998 годзе на гэтым месцы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. На пачатку лютага згарэлі разам з жыхарамі вёскі Прагрэс, Рулёва, Калодзезнае. 5 лютага спалены Жавулкі, у агні загінулі 512 чалавек: дзеці, жанчыны, старыя. На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму, на якой у 1967 годзе ўстаноўлены помнік.
[caption id="attachment_74972" align="aligncenter" width="580"]
■ Ускладанне кветак да помніка ў в. Жавулкі[/caption]
Пабывалі школьнікі і на тым месцы, дзе 3 снежня 1942-га адбыўся Лаўскі бой. Там размяшчаўся партызанскі шпіталь, які імкнуліся захапіць фашысты. Атрад імя Катоўскага пад камандаваннем ураджэнца Капыльшчыны старшыны міліцыі Вікенція Драздовіча атрымаў загад затрымаць ворага на 2-3 гадзіны, пакуль эвакуіруюць раненых. Партызаны наладзілі засаду на могілках. Усе 18 чалавек загінулі, малодшаму, Валодзю Качаноўскаму, было 15, а самаму старэйшаму — 32 гады.
*****
Святлана Пятроўна ШАКУН, класны кіраўнік:
— Вельмі добра, што ў Год малой радзімы арганізавалі такое мерапрыемства. Яно прайшло пазнавальна і карысна. Напярэдадні мы правялі тэматычную гутарку, але пабываць на тых памятных месцах больш цікава. Адзначу, што дзеці з цікавасцю рэагавалі на кожны аповед.
Ілья МАЛІНОЎСКІ:
— Падчас экскурсіі мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што кожны кавалак роднай зямлі паліты крывёй нашага народа. Ці то гэта спаленая вёска, ці то гэта месца бою. Наш абавязак — памятаць гісторыю роднага краю.
Васіліса ЛАСТАЧКІНА:
— Вяртаючыся дамоў, мы думалі аб тым, як дорага заплацілі нашы прадзеды за Перамогу. І мы, маладое пакаленне, якое ведае пра вайну толькі па кніжках, кінастужках і аповедах продкаў, ніколі не забудзем, якой цаной заваявана наша мірнае неба.
Сяргей АСТРЭЙКА:
— Падчас паездкі мы пабывалі на тых мясцінах, якія гістарычна важныя для нашага раёна. Бо амаль у кожнай сям’і ёсць родныя, якія загінулі ў гады вайны, у кожным горадзе ці вёсцы ёсць абеліскі памяці. І мы павінны іх захоўваць.
Ульяна МАЛІНОЎСКАЯ:
— Як даніну памяці і павагі да кожнага гераічнага месца мы ўсклалі кветкі. Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні. Імі мы падзелімся з іншымі аднакласнікамі. Хачу падзякаваць за цікавае і змястоўнае мерапрыемства.
Сяргей КОЗЕЛ