Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

(CMigrator copy 54)

20.05.2019
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка нашага горада, неабыякавая да яго знешняга выгляду. Яна паведаміла, што на прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Цімкавіцкай (непадалёку магазіна «Родны кут»), дзе была пасаджана алея з маладзенькіх воцатных дрэўцаў, два саджанцы пашкоджаны рукамі нейкіх варвараў. В ыехаўшы на месца разам з начальнікам аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марынай Канончык, упэўніліся ў дакладнасці гэтай інфармацыі. І сапраўды, адно дрэўца зламыснікі паспрабавалі вырваць з коранем — але гэта не зусім атрымалася, і таму яно практычна легла на зямлю. На другім зламалі частку галін… Каму перашкодзілі гэтыя маладыя раслінкі, сказаць цяжка. Як кажуць, за руку не злавілі. Толькі крыўдна становіцца таму, што нейкія недалёкія асобы здолелі сапсаваць настрой многім прыстойным людзям. Не верыцца, што зрабілі гэта дарослыя, хутчэй — дзеці альбо падлеткі, якія яшчэ не заўсёды могуць убачыць мяжу паміж дабром і злом. Аднак гэта іх зусім не апраўдвае. Калі ты сёння падняў руку на безабаронную расліну, заўтра з такой жа лёгкасцю зможаш пакалечыць кацяня альбо шчаня, а там і да больш цяжкіх злачынстваў недалёка. Недарма кажуць, што вялікае пачынаецца з дробязей… Садзілі дрэўцы актывісты Капыльскага РК ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Алея павінна не толькі ўпрыгожыць пляцоўку паміж дамамі, але і стаць невялічкім укладам у праграму азелянення і добраўпарадкавання Капыля. Тым не менш некаму гэта не спадабалася! І гэта пры тым, што яшчэ не сціхлі плёткі наконт таго, што на Капыльшчыне спілоўваюць старыя дрэвы. Так, спілоўваюць. І кустоўе выразаюць. Аднак, як паведаміла Марына Канончык, толькі за красавік у горадзе падчас суботнікаў і акцыі «Пасадзі сваё дрэва» высаджана 659 маладзенькіх дрэўцаў і 1135 дэкаратыўных кустоў. Згадзіцеся, што гэта нямала. І ўдзел у гэтых пасадках прыняла пераважная большасць капылян. Напэўна, акрамя тых, хто паспрабаваў знішчыць прыгажосць. Маргарыта САКОВІЧ

Учащиеся средней школы №2 г. Копыля имени Тишки Гартного вместе с родителями побывали на экскурсии в Минск

19.05.2019
Во время весенних каникул мы, учащиеся 3 «В» класса, вместе с родителями, под руководством классного руководителя С.В. Калевич и воспитателя группы продленного дня Т.В. Позняк отправились в экскурсионную поездку в г. Минск. ed75d2eadaa0dd2dcf6a4d06ca9f1efb Отмечу, что это уже третья поездка в этом учебном году. Ранее мы были впечатлены представлением «Все цирки мира», которое посмотрели в Белорусском государственном цирке, поучительным музыкальным спектаклем «Формула добра» во Дворце Республики на Главной елке страны. А вот в канун 75-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков мы посетили Государственный музей истории Великой Отечественной войны — крупнейшее хранилище реликвий военной истории, просмотрели экспозиции и прослушали экскурсию в 11 залах музея. Множество экспонатов, личных вещей военных, реконструкции солдатского быта, партизанского лагеря, лесной школы, макеты самолетов и другой военной техники никого не оставили равнодушным. Со слезами на глазах мы смотрели экспозиции зала, рассказывающего о бесчеловечном оккупационном режиме в Беларуси в 1941–1944 годах (трагедии белорусских деревень, фашистские лагеря для военнопленных). Мы представили себе, что довелось пережить людям в эти суровые годы Великой Отечественной вой-ны. В этом историческом месте должен побывать каждый белорус. На уроках по учебному предмету «Человек и мир» мы знакомились  с разнообразием  животного и растительного мира  нашей страны. Взглянуть на его представителей нам удалось в Государственном музее природы и экологии  Республики Беларусь. Побывали в пяти выставочных залах, для каждого из которых свойственна своя тематика. Мы увидели чучела различных животных: волков, зубров, бобров, лисиц и др. А также некоторые необыкновенные виды птиц: сизоворонку, зимородка и даже белую галку. Из рассказа экскурсовода мы узнали, что некоторых животных можно увидеть только в музее природы. Нас учили, как беречь природу, замечать изменения, происходящие в окружающем мире. Нам, подрастающему поколению,  необходимо бережно относиться к природе и ее богатствам. Уже сегодня мы с нетерпением ждем наступления летних каникул и совершения новой экскурсионной поездки. Мария ГОРЛЕНКО, учащаяся 3 «В» класса ГУО «Средняя школа № 2 г. Копыля имени Тишки Гартного»

15 мая - Международный день семьи

15.05.2019
Международный день семьи, отмечаемый ежегодно 15 мая, учрежден Генеральной Ассамблеей ООН в 1993 году. Установление этого дня ставит целью обратить внимание общественности стран на многочисленные проблемы семьи. 2 (1) Семья — это фактор, влияющий на человека, от рождения и до смерти. Это та часть человека, которая делает его сильней, делает его человеком, которая проявляет в нас лучшие качества. Семья — важнейшая часть жизни, поэтому и существует замечательный праздник  —  День семьи. Что может быть важнее в жизни каждого человека, чем его самые родные и близкие люди. В наше время семья обрела более глубокое значение, нежели просто ячейка общества. Она служит механизмом сохранения и передачи моральных ценностей и национально-культурных традиций. Важнейшей функцией семьи является обеспечение условий для рождения и воспитания здорового ребенка. Ведь каждый человек несет по жизни те ценности и принципы, которые в его сознании заложили родители, дедушки и бабушки, братья и сестры, одним словом — семья. Именно поэтому в современном мире возникает необходимость популяризации и создания позитивного имиджа семьи как таковой. Проведение Международного дня семьи служит повышению ее статуса и способствует лучшему пониманию ее насущных проблем и потребностей. Социальная поддержка семей при рождении и воспитании детей — одно из ключевых направлений государственной политики. В стране сформирована система правовых гарантий и социальных льгот семьям, воспитывающим детей, являющаяся одной из наиболее стабильных среди стран Содружества Независимых Государств. Здоровье населения — важный фактор, оказывающий влияние на уровень смертности в стране. Ухудшение здоровья каждого последующего поколения означает для страны снижение качества ее человеческого потенциала. Министерство здравоохранения предлагает со своей стороны полный спектр услуг для сохранения здоровья матери и ребенка. Однако высокий уровень медицины не снимает с каждого белоруса обязанность следить за состоянием собственного здоровья, ответственно относиться к материнству и отцовству. Сергей БАСОЛЫГО, главный государственный  санитарный врач Копыльского района

Статистика отдела ЗАГС Копыльского райисполкома: количество новых семей за этот год и выбранные имена для детей

20.05.2019
Семья — как много в этом слове… Действительно, в этом коротеньком слове заключена жизнь каждого из нас. Сколько же новых семей появилось за прошедшие месяцы текущего года? Какие имена выбирали родители для своих малышей? Об этом рассказывает начальник отдела ЗАГС райисполкома Виктория ТРАЯНОВИЧ: CC9DC039-1C67-4EBB-8C78-74C8B5BD1CE9_cx18_cy12_cw67_w1023_r1_s — Действительно, от того, сколько образовалось новых семей, сколько детишек увидело свет, зависит наша жизнь, жизнь нашего общества. Статистика отдела ЗАГС свидетельствует о том, что за январь – март 2019 года на Копыльщине заключено 28 браков, и эта цифра больше по сравнению с прошлогодней на 11. Родилось же 48 малышей: мальчиков и девочек поровну — по 24. В большинстве семей (20) это уже второй ребенок. В шести семьях новорожденный стал третьим малышом, в трех — четвертым и у двух семей — пятым ребенком. Таких многодетных семей больше стало на территории Копыльского, Грозовского, Докторовичского, Потейковского, Семежевского и Слобода-Кучинского сельсоветов. Анализируя возраст, в котором мужчины и женщины становятся родителями, могу отметить, что все они — старше 20 лет. К примеру, 13 отцам и 19 матерям исполнилось от 30 до 35 лет, а двум папам и одной маме — от 45 до 50 лет. В целом средний возраст матери составил 27 лет, отца — 29. Если говорить об именах, то наиболее часто выбираемым для сыновей стало имя Егор (3), дважды были выбраны Артем, Евгений, Иван и Матвей. Из редких могу назвать такие, как Герман, Назар, Тимур. Из девичьих большей популярностью пользовались Ульяна — так назвали дочерей в четырех случаях — и Яна — выбрали дважды. Элина, Дарина, Виталина — такие имена можно отметить в числе редких. Мы проанализировали выбор современных родителей и тех, кто становился папами и мамами до войны. И сегодня можем назвать вот такие имена, которые  выбирали до  событий Великой Отечественной: женские — Филициана, Михалина, Меланья, Неонила, Анисия, Лукерья, Марфа, Акулина и мужские — Ватий, Митрофан, Вольдемар, Альфред. Возможно, это станет подсказкой и для современных родителей. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО

93-х летняя Ядвига Антоновна Ермолович: "Счастье, когда рядом родные люди"

20.05.2019
Унукі часта наведваюць бабулю. Радуюць Ядвігу Антонаўну Ермаловіч, якой споўнілася 93 гады, і васьмёра праўнукаў. Усе разам яны — адна сям’я — самы каштоўны скарб у жыцці чалавека. Бо сям’я — гэта і цёплы ўтульны дом, і людзі, якія заўсёды побач. Гэта шчасце. Гэта — смех да слёз, самыя цёплыя абдымкі і ўпэўненасць у тым, што, калі  штосьці здарыцца ў жыцці, побач застануцца самыя родныя і ніколі не пакінуць у бядзе. [caption id="attachment_76695" align="aligncenter" width="580"]■ Ядвіга Антонаўна разам з унучкай Таццянай і праўнукамі ■ Ядвіга Антонаўна разам з унучкай Таццянай і праўнукамі[/caption] Замест уступу У народзе кажуць: «На свеце ўсё знойдзеш, апрача бацькі і маці». Але месца таты і мамы для Анатоля, Кацярыны і Таццяны Гусараў заняла яна, Ядвіга Антонаўна. Цеплыні, мудрасці і пяшчоты ў гэтай жанчыны хапае і на ўнукаў, і на праўнукаў. А ў адказ яна атрымоўвае клопат, дапамогу і любоў тых, для каго стала самым блізкім чалавекам. Лёс гэтай хударлявай і не па ўзросце рухавай жанчыне наканаваў двойчы споўніць абавязкі мамы: першы раз — для сваіх асабістых дзяцей, другі… для сваіх жа ўнукаў. Калі Ядвізе Антонаўне Ермаловіч і яе мужу Паўлюшчыку Анатолю Мікалаевічу споўнілася больш за 60 гадоў, перад імі жыццё паставіла цяжкую і адказную задачу — выгадаваць траіх дзетак дачкі Людмілы. Жыццё пасля трагедыі… Ішоў 1992 год, толькі скончыліся Каляды. У той час Паўлюшчыкі жылі ў Доктаравічах, дзе Анатоль Мікалаевіч працаваў у школе. Людміла разам з мужам Васілём Гусарам вярталася з вяселля, якое праходзіла ў г. Шэбекіна Белгародскай вобласці. На зваротным шляху заехалі ў Харкаў да цёткі мужа. Але недалёка ад Харкава ў машыну, на якой ехалі Гусары, урэзаўся грузавік. Людміла і Васіль дамоў не даехалі. Анатоль Мікалаевіч нібы прадчуваў бяду: увесь час пытаўся ў жонкі, ці ёсць весткі ад Людмілы. Бліжэй да вечара 15 студзеня ў дзверы пастукалася загадчыца мясцовага магазіна. Трое дзетак — Толя, Каця і Таня, якіх бацькі пакінулі ў бабулі з дзядулем, — пасля канікулаў пайшлі ў школу, таму яны і не чулі, як расхваляваная жанчына паведаміла сумную навіну. У першыя хвіліны ні Ядвіга Антонаўна, ні Анатоль Мікалаевіч не маглі ўсвядоміць усю трагічнасць, увесь памер гора. Яны проста не верылі… Але бяда, як кажуць, не прыходзіць адна. Анатоль Мікалаевіч вельмі балюча перажываў гібель дачкі з зяцем. Ён амаль перастаў есці. Таму хутка язва страўніка пераўтварылася ў больш цяжкую хваробу. У бальніцу звяртацца не хапала часу: трэба было гадаваць дзетак, тым больш што апекуном быў прызначаны менавіта ён. Калі ўсё ж такі спатрэбілася медыцынская дапамога, такі неабходны для паспяховага лячэння час быў страчаны. Не стала Анатоля Мікалаевіча ў 1997 годзе. [caption id="attachment_76694" align="aligncenter" width="580"]■ Анатоль Мікалаевіч і Ядвіга Антонаўна разам з дачушкай Людмілай. 1954 год. ■ Анатоль Мікалаевіч і Ядвіга Антонаўна разам з дачушкай Людмілай. 1954 год.[/caption] Далей гадаваць унукаў прыйшлося Ядвізе Антонаўне самой. Калі здарылася трагедыя, самаму старэйшаму Толіку споўнілася 12 гадкоў, Кацярыне — восем, Таццяне — шэсць з паловай. Кожны па-свойму адчуваў і перажываў страту любімых бацькоў. Ядвіга Антонаўна пры дзетках старалася не плакаць: чакала, пакуль яны пойдуць у школу, і толькі тады адводзіла душу. Але, як кажуць, слязьмі гору не дапаможаш. Каб выгадаваць унукаў, трымала вялікую гаспадарку: карову, свіней, курэй. Усіх трэба было накарміць-напаіць. Жылі на другім паверсе, таму кожны дзень прыходзілася падымаць па некалькі вёдзер вады, якую брала ў калонцы: водаправода ў кватэры не было. Падтрымлівалі знаёмыя, бо ўзрост усё ж такі даваў аб сабе знаць. Дзеці як маглі дапамагалі бабулі. Толькі Каця ўсё перажывала, каб не аддалі ў дзіцячы дом.   Да выхавання ўнукаў Ядвіга Антонаўна аднеслася з вялікай адказнасцю і педагагічным тактам. Калі трэба было зрабіць заўвагу, жанчына імкнулася не павышаць голас, не злавацца. — Бабуля ніколі не сварылася на нас, — ледзь стрымліваючы слёзы, гаворыць малодшая Таццяна, якая разам са сваімі дзеткамі прыехала пагасціць. — Калі ўзнікала неабходнасць, яна акуратна павучала нас, шкадавала. Мы вельмі ўдзячны бабулі.   Унукі выраслі годнымі людзьмі. Анатоль працуе вадзіцелем у КСУП «Доктаравічы». Кацярына атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю і вучыць дзетак у СШ № 2 г. Капыля. Дзейнасць Таццяны пасля заканчэння БДТУ звязана з сучаснымі хімічнымі тэхналогіямі. …І да яе   Са сваім выбраннікам Ядвіга Антонаўна пазнаёмілася ў 51-м годзе. У той час яна ўжо чатыры гады як працавала ў Падлескай СШ Ляхавіцкага раёна, куды прыехаў і малады настаўнік. Разам выйшлі з цягніка, звярнулі ўвагу адзін на аднаго, але пайшлі рознымі дарогамі. Ядвіга, якая добра ведала мясцовасць, накіравалася па больш кароткім шляху, Анатоль — па галоўнай дарозе. Каля школы сустрэліся, разгаварыліся. Аказалася — абое з Капыльшчыны: яна — з Чарнагубава, ён — з Восава, што каля Пясочнага. Праз год ажаніліся. У 1953 годзе на свет з’явілася дачка Людачка, праз год — Валерка. У 62-м настаўніцкую сямейную пару перавялі ў Зубеліцкую васьмігодку, якую Анатоль Мікалаевіч і ўзначаліў. Да гэтага часу бацькі Ядвігі Антонаўны састарыліся і патрабавалі больш увагі і клопату, таму жанчына разам з дзеткамі вярнулася на Капыльшчыну. А мужу, як чалавеку партыйнаму, дазволу не давалі. Нейкі час жылі паасобку, але Анатоль Мікалаевіч не вытрымаў і звярнуўся ў аблана з просьбай перавесці яго па месцы жыхарства сям’і. На гэты раз да яго слоў прыслухаліся, і ў хуткім часе ён заняў месца дырэктара спачатку Вынянскай васьмігодкі Бабаўнянскага сельсавета, а потым і Доктаравіцкай СШ. Ядвіга Антонаўна там жа настаўнічала. Абое выкладалі рускую мову і літаратуру. Жылі дружна, гадавалі дзетак. І дачка, і сын атрымалі вышэйшую адукацыю, стварылі ўласныя сем’і. Да залатога вяселля Ядвізе Антонаўне і Анатолю Мікалаевічу не хапіла крыху больш за чатыры гады… Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3736 из 5476